RSS

Белорусская литература — что почитать

 

2016-09-06-23-07-21

Автор — лауреат Нобелевской премии 2015 года по литературе.

2016-09-06-23-07-21     Завершающая, пятая книга знаменитого художественно-документального цикла Светланы Алексиевич «Голоса Утопии». «У коммунизма был безумный план, — рассказывает автор, — переделать „старого“ человека, ветхого Адама. И это получилось… Может быть, единственное, что получилось. За семьдесят с лишним лет в лаборатории марксизма-ленинизма вывели отдельный человеческий тип — homo soveticus. Одни считают, что это трагический персонаж, другие называют его „совком“. Мне кажется, я знаю этого человека, он мне хорошо знаком, я рядом с ним, бок о бок прожила много лет. Он — это я. Это мои знакомые, друзья, родители».

Социализм кончился. А мы остались. (читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21


2016-09-06-23-07-21Гістарычны дэтэктыў «Дзікае паляванне караля Стаха» — адзін з найбольш папулярных твораў класіка беларускай лiтаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаная паводле класічных канонаў прыгодніцкай рамантыкі, гэтая аповесць мае і нешта сваё, адметнае, нейкую ўласцівую ёй таямніцу-загадку, якую нават цяжка растлумачыць, а можна хіба адчуць. (читать дальше), (презентация)

 

***

2016-09-06-23-07-21

У беларускай фальклорнай скарбонцы ёсць і такія неацэнныя дыяменты, як казкі, легенды, паданні. Прычым збор іх — ці не самы багаты і яскравы сярод усіх еўрапейскіх народаў. Чытаць і перачытваць беларускія казкі, раз-пораз вяртацца да іх — гэта вялікая, дзівосная асалода. У зборнiку «Сiняя свiта» змешчаны народныя казкі, легенды і паданні, апрацаваныя і пераказаныя беларускімі пісьменнікамі.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў — кнігаю «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні.  (читать дальше)

 

***

2016-09-06-23-07-21

 

У 2016 годзе кніга атрымала прэмію «Кніга году»

Калi паэт зрабiўся татам,
Жыццё адразу стала святам,
I ён абрадаваўся гэтак,
Што кнiжку напiсаў для дзетак.

Андрэй Хадановiч

***

2016-09-06-23-07-21

2016-09-06-23-07-21     Імя Івана Мележа застанецца ў нацыянальнай і сусветнай літаратуры дзякуючы створанай ім эпічнай «Палескай хроніцы» — глыбокаму філасофска-мастацкаму асэнсаванню жыцця Беларусі ў пераломныя 1920-1930-я гады. Раман «Людзі на балоце», які распачынае хроніку, уводзіць чытача ў беларускі свет вёскі Курані, дзе здзяйсняецца драма жыцця і кахання галоўных герояў. Сам Мележ невыпадкова называў свой твор «лірычным раманам». Не прачытаўшы «Людзей на балоце», сапраўды немагчыма спасцігнуць душу беларуса, ягоны нацыянальны характар, мары і памкненні. (читать дальше)

***

2016-09-06-23-07-21

 

Найлепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці лічылі за гонар апрацоўваць альбо браць за аснову сваіх шэдэўраў нашыя класікі Ян Баршчэўскі, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Дубоўка. У неверагодна багатых і разнастайных легендарных і чарадзейных беларускіх казках, у легендах і паданнях можна адсачыць такія характары, вобразы і сюжэтныя хады, знайсці такія прыгоды, сустрэць такія пераўвасабленні, якім пазайздросцяць і аўтары сцэнарыяў кінафільмаў-жахалак, і распрацоўшчыкі найноўшых кампутарных гульняў. У гэты том уключаны не толькі празаічныя творы, большасць з якіх пераказаныя і апрацаваныя беларускімі пісьменнікамі ўпершыню, але і найпапулярнейшыя народныя песні.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     У сівой беларускай даўніне Уладзімір Караткевіч адшукаў i пераказаў сучаснiкам драматычныя, пранізліва-кранальныя гісторыі пра каханне, высакароднасць і незнішчальную любоў да жыцця. Барвяны нобіль Раман Ракутовіч падымае мужыцкі бунт, каб заваяваць волю для прыніжаных суайчыннікаў і для сваёй каханай, прыгоннай сялянкі Ірыны («Сівая легенда»). Якое ж вытанчанае ў сваёй жорсткасці пакаранне рыхтуюць для закаханых бязлітасныя суддзі? Герой «Ладдзі Роспачы» Гервасій Выліваха бавіць час на вясёлых ігрышчах і ў любоўных прыгодах. «Бабздыр несамавіты» яшчэ не ведае, хто будзе яго апошняя ў жыцці жанчына, якое будзе яго апошняе каханне і чым завершыцца ягоны шахматны паядынак з пані Смерцю. Фантастыка, містыка, страхі, гумар шыбенікаў — у гэтым творы ўсё, чым вабіць літаратурнае барока. Шляхцічу Міхалу Яноўскаму наканавана патрапіць у мройную дзяржаву цыганоў і сустрэцца з яго вялікасцю Якубам Першым… («Цыганскі кароль»). (читать дальше)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Янку Маўра, які найперш пісаў для юных чытачоў, можна лічыць у беларускай літаратуры заснавальнікам прыгодніцкага жанру. Самая папулярная аповесць Маўра «Палескія рабінзоны» напісана ў найлепшых традыцыях раманаў Жуля Верна або Даніэля Дэфо. У кнігу таксама ўвайшла аповесць «Сын вады». (читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Чытач знаёміцца з другой часткай «Палескай хронікі» Івана Мележа, дзе сустрэнецца са знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. З’яўляюцца і новыя — зацяты калектывізатар Башлыкоў, паэт Алесь Маёвы. Пісьменнік працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сагай пра Палессе і параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера, Гарсія Маркеса, якія ад рэгіянальнага ішлі да ўніверсальнага. Цэнтрам створанага Мележам свету па-ранейшаму застаюцца Курані, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахаліся Васіль і Ганна. І…працягваюць кахаць, нягледзячы ні на што — ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на калектывізацыю. Але не пакідае Васіля мара пра зямлю запаветную, тую, што каля цагельні…(читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Андрэй Мрый напісаў унікальны не толькі для беларускай, але і для сусветнай літаратуры раман. Эксклюзіў у тым, што галоўны герой, прайдзісвет і авантурнік, выкрывае сам сябе, а заадно і сістэму, якая яго спарадзіла. Самсон Самасуй быццам вылузаўся з рамана і забіў свайго стваральніка: пісьменнік быў рэпрэсаваны, высланы і памёр падчас вяртання на радзіму. Над загадкаю гэтага непатапляльнага персанажа літаратуразнаўцы б`юцца дагэтуль. (читать дальше >>>)

 

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Імя Кастуся Тарасава у беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, з’яўляецца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці «Здань Чорнага шляху» чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. (читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Паэма Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа «Новая зямля» — першы беларускі буйны эпічны твор. Гэта кніга, якая павінна быць у біблятэцы кожнага, хто лічыць сябе беларусам. Не толькі таму, што гэта першая нацыянальная паэма, якую справядліва лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, класічным творам нашай літаратуры, а перад усім таму, што гэта выдатная паэзія. Сам Якуб Колас лічыў яе асноўнай паэмай ва ўсёй сваёй паэтычнай творчаьці. (читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Кастусь Тарасаў неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — і яе матэрыяльны свет, і патаемныя рухі чалавечай душы. Раман «Пагоня на Грунвальд» прысвечаны гераічнаму змаганню нашых продкаў з агрэсіяй Тэўтонскага ордэна. Кульмінацыя кнігі — векапомная Грунвальдская бітва, у якой тэўтонцы былі ўшчэнт разбіты злучаным ліцвінска-польскім войскам. (читать дальше >>>)

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Раман Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды» ў свой час набыў фенаменальную папулярнасць не толькі ў Беларусі. Здольнасць пісьменніка пранікаць у побыт савецкага грамадзяніна — партыйнага работніка, старшыні калгаса, дойліда, медыка — прынесла яму заслужаную вядомасць. Партрэт галоўнага героя — архітэктара Максіма Карнача — шмат у чым спісаны з сябра Івана Шамякіна, драматурга Андрэя Макаёнка, вядомага сваім жыццялюбствам, гумарам, прыхільнасцю да жанчын. Пісьменнік проціпаставіў свету чыноўнікаў і бяздарных архітэктараў накшталт Макаеда людзей творчых, жывых, шчырых. І пераканаў чытача, што менавіта яны — сапраўднае апірышча грамадства, яго атланты і карыятыды. (читать дальше >>> )

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Васіль Быкаў — імя, вядомае ўва ўсім свеце. Ягоная праўда пра вайну заўсёды не проста ўражвала, яна — апякала. Ягоная глыбіня спасціжэння ўзлётаў і падзенняў чалавечае натуры ў нашай літаратуры не мае сабе роўных. У кнігу Народнага пісьменніка Беларусі ўвайшлі аповесці «Альпійская балада» і «Пакахай мяне, салдацік», у якіх закранаецца тэма вайны.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Эпічная паэма «Пан Тадэвуш» пісалася ў 1832-1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі. Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812-м на берагах Нёмана перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося — прадстаўнікі дзвюх узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыяніравала з ідыліі ў шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Майсей Кульбак (1896-1937) — сярод найбольш значных беларуска-яўрэйскіх пісьменнікаў, якія пісалі на мове ідыш, што ў 1920-я гады была адной з афіцыйных моваў БССР. Жыццёвы шлях Кульбака трагічна абарваўся 29 кастрычніка 1937 года, калі былі расстраляныя 22 беларускія літаратары. Раман «Зельманцы» — гэта Атлантыда тагачаснага яўрэй скага жыцця, непаўторна і шматфарбна паказанага праз гісторыю старасвецкага мінскага двара.

***

2016-09-06-23-07-21

2016-09-06-23-07-21     Першы прафесіянальны беларускі пісьменнік новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч iмкнуўся ахапiць сваiмi творамi ўвесь абсяг беларускай лiтаратуры ХIХ стагоддзя. Ён пісаў п`есы, оперныя лібрэта, вершаваныя аповесці і апавяданні, балады і вершы, частка з якiх увайшла ў гэты зборнiк. Творы Дуніна-Марцінкевіча здольныя задаволiць густ кожнага чытача — аматара даўнiны, прыхiльнiка лiтаратуры для душы i сэрца, цiкаўнага школьнiка i студэнта, лiтаратурнага гурмана.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     У аповесці Алеся Адамовіча «Венера, або Як я быў прыгоннікам» шмат аўтабiяграфiчнага, аўтарскага. У споведзi безыменнага героя разгортваецца кароткае жыццё Венеры Станкевiч, паказваецца яе трагедыя, што ў асноўным паўтарае трагедыю беларусаў. Гэта твор-пакаянне, дзе адлюстраваны працэс «разліку з мінулым».

 

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21    Чалавек не быў бы чалавекам, а народ — народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё. У сваім рамане «Пошукі будучыні» класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны адлюстроўвае лёс беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў.

***

 

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Чалавек не быў бы чалавекам, а народ — народам, каб іх не хвалявалі думкі пра заўтрашні дзень, каб яны не імкнуліся развітацца з мінулым і здабыць для сябе і нашчадкаў больш годнае жыццё. У сваім рамане «Пошукі будучыні» класік беларускай літаратуры Кузьма Чорны адлюстроўвае лёс беларусаў у час вялікіх выпрабаванняў.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Як захапляльны прыгодніцкі раман чытаюцца ўспаміны наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай. Аўтарка наведала шматлікія гарады і краіны, яе прымалі пры дварах турэцкага султана Махмуда І, расійскай імператрыцы Анны Іаанаўны, аўстрыйскага імператара Карла VІ, а таксама айчынных князёў Радзівілаў, Патоцкіх, Сангушкаў. Усё яе жыццё было поўнае нечаканасцей і авантураў, але прыродны розум, смеласць і знаходлівасць заўсёды дапамагалі ёй выходзіць з самых неверагодных і небяспечных сітуацый.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль — унікальны майстар лірычнай прозы, які «незамыленым вокам» бачыў свет і людзей вакол сябе і апавядаў пра ўбачанае, пачутае ды адчутае жывой і натуральнай беларускаю мовай. Майстар аповесці, апавядання, лірычнай мініяцюры, ён ва ўсёй сваёй творчасці заставаўся гуманістам і ўнутрана абсалютна свабодным чалавекам. Адкрыты ўсяму свету, ён не ўяўляў сябе па-за Беларуссю, асобна ад сваіх землякоў, якіх ён шчыра і сардэчна любіў. Назіральнасць, тонкае пачуццё гумару, энцыклапедычная дасведчанасць — усё гэта ў творчасці Янкі Брыля складае непаўторную гармонію.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Успаміны выдатнай паэткі Ларысы Геніюш займаюць у беларускай лiтаратуры выключнае месца. У іх — споведзь душы перад Богам, сучаснікамі і нашчадкамі, слова пра час і пра сябе, пра блізкіх людзей, сяброў і ворагаў. У іх — самаадданае служэнне Беларусі паэтычным словам, дзеяннем, непахіснасцю грамадзянскай пазіцыі і блуканнi па ўсіх пакутах сталінскай iмперы i- праз засценкі, этапы, перасылкі, лагеры смерці на далёкай Поўначы. Перад чытачом праходзiць безлiч абліччаў: бацькоў і мужа, сялянак з Панямоння, пачынальнікаў беларускага Адраджэння ў пражскай эміграцыі, людзей розных сацыяльных пластоў і нацыянальнасцей, патрыётаў і здраднікаў, гестапаўцаў і лагерных надзорак, герояў, што паміралі з несмяротным купалаўскім «Жыве Беларусь!». Суровай меркай цаніла Ларыса Генiюш падзеі і людзей — найперш сваіх суайчыннiкаў. Але на гэта яна мела поўнае права…

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Чытач мае магчымасць увайсці ў Лабірынт самых неверагодных здагадак, азарэнняў, парадоксаў думкі, пабудаваны Вацлавам Ластоўскім, які стаў адным з самых яркіх дзеячаў беларускага нашаніўскага Адраджэння. Пісьменніка хвалявалі таямніцы быцця чалавека і цывілізацыі, адсюль ягонае захапленне эзатэрыкай, містыкай, парапсіхалогіяй. Адкрыццём новага жанру ў сусветнай літаратуры сталіся «Лабірынты». Што гэта — дэтэктыў, фантастыка, інтэлектуальная проза, містыка? Усё паказвае на нараджэнне новага, сінтэтычнага рамана, кшталту тых, што пазней стварыў Умберта Эка.

***

2016-09-06-23-07-21

 

2016-09-06-23-07-21     Беларускі драматург і тэатразнаўца Францішак Аляхновіч першым у сусветнай літаратуры, за чвэрць стагоддзя да Аляксандра Салжаніцына, апісаў жахі бальшавіцкага ГУЛАГу. Яго твор «У капцюрох ГПУ», упершыню апублiкаваны ў 1934 годзе, яшчэ ў даваенны час быў перакладзены на асноўныя еўрапейскія мовы.

***

 

 

источник

 

Обсуждение закрыто.

 
%d такие блоггеры, как: