RSS

Касцень Алесь

1

 (кликабельноскачать)

Касцень Алесь (Касцень Аляксандр Дзмiтрыевiч), беларускi паэт, празаiк, журналiст. Нарадзiўся 23.04.1955 г. у вёсцы Касцянi Пастаўскага раёна. Закончыў СШ № 2 г. Паставы, фiлфак БДУ. Жыў у горадзе Паставы, працаваў журналiстам у газетах «Пастаўскi край», «Звязда», «Народнае слова», «Вольнае Глыбокае».

Касцень не толькi празаiк, паэт, публiцыст, але i арганiзатар лiтаратурна-выдавецкай справы. Пад яго кiраўнiцтвам дзейнiчала лiтаратурнае аб’яднанне «Свiтанак», яго намаганнямi ў Паставах пабачылi свет зборнiкi вершаў мясцовых аўтараў «Рунь», «Рунь-92», «Рунь-93». Як паэт Алесь Касцень вядомы сваiмi кнiгамi паэзii «Зруб», «Правiнцыялы», «13 чарачак i гляк», «Лязо душы». Ён аўтар кнiг прозы «Золата дзядулi», «Вясковыя i местачковыя гiсторыi», «Каменьчыкi ў кiрзавым боце». Актыўна займаўся журналiстыкай i рэдактарскай дзейнасцю, браў удзел у падрыхтоўцы да выдання зборнiка паэзii мясцовых аўтараў «Рунь-2001» i лiтаратурна-культуралагiчнага часопiса «Барвы»(2004), удзельнiчаў у лiтаратурным семiнары «Даўжанскiя вечары-96», якi быў прысвечаны памяцi У. Дубоўкi.

Шмат гадоў Алесь Касцень плённа супрацоўнiчаў з рэдакцыяй газеты «Звязда». Многiя з цiкавасцю чыталi яго артыкулы i кароткiя апавяданнi. Найбольшую папулярнасць меў цыкл эсэ «Простыя рэчы». Засталася незакончанай аповесць-успамiн пра родны горад Паставы «Мястэчка маёй любовi».

17 верасня 2009 года Алесь Касцень адыйшоў у лепшы свет.

Ігар Пракаповіч,
«Звязда»

 

 

 

______________________________

Возера

Не ведаю, як у вас, а для мяне пры слове возера — адразу ў памяцi паўстае наша Нарач, караль, якi скiнуў на Беларусь Бог са сваёй ласкi на здзiўленне i замiлаванне людзей. Некалi, калi я быў маладзейшы гадоў на трыццаць, праводзiў належных 24 днi ў доме адпачынку на Нарачы. А да гэтага ад аднаго з беларускiх паэтаў чуў, што яны ўдвух абышлi возера пехам, пабачылi ўсе яго берагi. А чаму б i не паўтарыць такi «хадж» (слова мусульманскае, азначае наведванне Меккi).

Але ж наша Нарач па вартасцi цi не роўная Меццы? Дамовiлiся з доктарам, якi жыў у адным пакоi са мной. Ён, шчыры беларус, таксама загарэўся гэтай iдэяй. Сабралiся ў дарогу. Назапасiлi прадуктаў, сiтра (тады яшчэ не было тых разнастайных ахаладжальных напояў, што прапануюць сённяшнiя крамы). Але памылкай нашай было тое, што з сабою запрасiлi дзвюх знаёмых з дома адпачынку. Яны даволi бадзёра дайшлi з намi амаль што да Занарачы. Але тут запратэставалi, стамiлiся, хаця сцяжынка ўжо ў тыя гады была досыць роўная, вытаптаная. Давялося ў Занарачы пасадзiць iх на аўтобус для вяртання назад.

А мы з Мiкалаем усё-такi прадоўжылi. Каля Гатавiч сустрэлiся з платамi, якiя агароджвалi тагачасныя ўрадавыя дачы. А ў Мiкольцах вырашылi прыпынiць сваё пешае падарожжа i мы. Тут, па беразе возера, практычна над самай вадою, iшла шаша. Цяпер, наколькi ведаю, гэтай дарогi ўжо няма. А тады мы вырашылi за лепшае проста праехаць некалькi кiламетраў на спадарожнай машыне. Але кругаля вакол Нарачы зрабiлi. І былi гэтым вельмi задаволеныя, нават расчуленыя. Яна, Нарач, мае вялiкую сiлу прыцягнення.

 

Ды што казаць, паводле археалагiчных звестак, першы чалавек у наваколлi возера з’явiўся каля 11 тысяч гадоў таму, пра што сведчыць выяўленая стаянка канца палеалiту ва ўрочышчы Сцюдзянец, каля вёскi Занарач. Возера i паiла, i кармiла чалавека. У кнiзе Аркадзя Смолiча «Геаграфiя Беларусi» чытаем:

 

«Воз. Нарач вельмi багатае на рыбу; у часе бураў вада выкiдае на бераг шмат рыбы; iснуе нават легенда аб тым, як у адзiн неўраджайны год возера выкiнула на бераг шмат рыбы, выратавала акалiчнае насельнiцтва ад голаду».

 

Мiж iншым, у час той не зусiм удалай вандроўкi па беразе Нарачы праходзiлi мы i каля домiкаў, якiя называлiся «звяздоўскiмi», — там адпачывалi супрацоўнiкi газеты «Звязда». I каля дачы Максiма Танка. А ў яго ж ёсць паэма, якая так i называецца — «Нарач». Напiсана яна ў далёкiм 1937-м годзе:

Гэта было ў тую ноч,

Як расцвiлi верасы,

Як расцвiлi у бары

Ў ззяннi асенняй расы.

Сетку Таццяна пляла.

Нарачы хвалi гулi.

Пад аднастайны iх спеў

Сумныя думы плылi.

«Бацька рыбачыць даўно.

Можа, навеяла што

З ветрам у човен яго

Чорная Нарачы тонь?

 

Нарач — унiкальнае, але не адно возера ў гэтым рэгiёне Беларусi. Iснуюць групы азёраў: Нарачанская, Мядзельская, Балдуцкая, Свiрская. I кожнае з азёраў непаўторнае. Усяго ў нарачанскiм краi iх каля паўсотнi. I кожнае своеасаблiвае, з уласцiвымi толькi яму геаграфiяй, гiсторыяй. Гэта i скарб духоўны, нiбы ў чароўным куфэрку тут назапашаны чалавечай памяццю паданнi, легенды, прыказкi i прымаўкi. Каб азёры маглi гаварыць — яны б расказалi нам шмат цiкавых апавяданняў пра вадзянiкоў i русалак, рыбакоў i аматараў вандровак, птушак i звяроў.

 

Нездарма створана тут дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Нарачанскi». Некалькi гадоў таму нацыянальным паркам была выдадзена серыя фотаздымкаў менавiта аб азёрах. Паэты прыклалi свае намаганнi таксама. Зразумела, не можна было абысцiся без вершаў Максiма Танка:

Люблю твае, Нарач,

затокi i тонi,

Як вецер густыя туманы

развесiць.

Цi снежная пена

на хвалях зазвонiць,

Цалуючы зоры,

калышачы месяц.

 

Вось як пра возера Мёртвае, ёсць i такое невялiкае возера ў гэтым рэгiёне, напiсаў Iгар Пракаповiч:

Шаптаў замову варажбiт,

Сарока ў вербах сакатала.

I ў возеры застыў блакiт,

I яно Мёртвым раптам стала..»

 

Знайшлi ўкладальнiкi выдання i вершы Уладзiмiра Дубоўкi пра возера Мястра:

Ля Мядзела ёсць возера адно.

Над iм дубы шумяць,

гамоняць сосны.

У iм, як у празрыстай кроплi

роснай,

Для воч нiколi не закрыта дно.

А вось як пра возера Глубелька напiсала Т. Малышава:

Але тут кажуць людзi, на ранку

Сонца плёснецца

з неба заранкай —

I вада стане зразу пунсовай,

Iншым здасца, як ружа ружовай.

 

Быў аказаны давер напiсаць пра некаторыя азёры нарачанскага краю i мне. Прывяду адзiн верш, пра возера Белае, яго яшчэ ў мясцовых гаворках называюць Бледнае, Бляда.

Як люстраное, самлелае,

Нiбы дзяўчына нясмелая —

Стрэцiцца возера Белае.

Наша, славянскае, цэлае.

Возерам гэтым наш прашчур

Дзетак-малеч сваiх лашчыў.

 

Як бачыце, пачаў ад Нарачы — i затанцаваў. А мiж iншым на поўнач ад маiх родных Пастаў ляжыць Браслаўская група азёр, якiя па сваёй прыгажосцi, чысцiнi зусiм не саступаюць нарачанскiм. Нездарма i тут створаны Браслаўскi нацыянальны парк, дзе найперш шануюць i ахоўваюць менавiта азёры.

 

Наколькi ведаю, сярод старых пастаўчан iснуе, магчыма, справядлiвае, а магчыма i не, меркаванне, што нарачанскiя азёры «сцягваюць» ад нас дажджы. I сапраўды, ужо шмат гадоў наша мясцовасць пакутуе ад недахопу дажджоў. Да нас дажджы iдуць, як правiла, з Лiтвы. I вось ужо хмары насоўваюцца, але раптам iх пачынае цягнуць альбо на Браслаўшчыну, альбо на Мядзельшчыну — там лiтаральна залiвае, а ў нас толькi калi-нiкалi кропелька праслiзне. Думаю, што тут ёсць нейкая рацыя. Вялiкiя водныя масiвы павiнны мець нейкiя прыцягальныя сiлы.

 

У той жа час i Пастаўскi раён не абдзелены азёрамi. Праўда, невялiкiмi. Падлiчыў: у межах нашага райцэнтра i на яго ўскраiнах невялiкiх азёр цэлы дзясятак.

 

Ёсць за кiламетр ад горада азярына (такое слова ў нашай мясцовасцi ўжываецца) Камарок. Невялiчкае, круглае, кругом суцэльна лес. У сваiм дзяцiнстве мы яго, як кажуць, апаролi. I знайшлi ў гэтым азярцы мноства люстраных карпаў, кожны пад кiлаграм вагi. Лавiлi iх на чарвяка, нават на хлеб. Помню, прывёз на гэта азярцо мiнскiх паэтаў. Яны былi лiтаральна зачараваныя некранутасцю наваколля. I ўсяго за кiламетр ад горада.

А вось хто з iх усклiкнуў:

Я даю сабе зарок —

Не хадзiць на Камарок!.

— ужо i не помню. Сапраўды, i гэта возера мае незвычайную прыцягальную сiлу. Там не пакупаешся — пляжаў i нават звычайных падыходаў няма. Дрыгва. У возеры шмат карчоў, дно непрыдатнае. Нават лодку спусцiць цяжка. I разам з тым вада празрыстая, вабiць — i ўсё тут.

 

Прачытаў, што расiяне ўсур’ёз вырашылi заняцца вывучэннем свайго возера Байкал — найбуйнейшага ў свеце рэзервуара прэснай вады. Для гэтага будуць выкарыстоўваць самую сучасную глыбiнную тэхнiку.

Шмат таямнiц адкрыюць, безумоўна. Але ж у нас таксама на азёрах ёсць свае таямнiцы. Узяць Балдук, што на мяжы Пастаўскага i Мядзельскага раёнаў. Сцвярджаюць i нават арганiзуюцца экспедыцыi па адшуканню пачвары, якая нiбыта знаходзiцца ў гэтым возеры. Цi возера Доўжа ў Пастаўскiм раёне, глыбiня якога яшчэ дастаткова i не прамерана, якое вузкай расшчылiнай на восем кiламетраў цягнецца мiж крутых схiлаў. Цi возера Шо ў Глыбоцкiм раёне, дзе на дне ў яснае надвор’е можна разгледзець нешта рукатворнае..

Ёсць у мяне адзiн успамiн, звязаны з возерам, праўда, не зусiм прыемны. Але прайшло з таго часу больш за трыццаць гадоў. Можна i ўспомнiць. Прычым з пакаяннем. Прыехалi да мяне госцi з Мiнска. Чым пачаставаць-здзiвiць? А якраз у авiяцыйнай часцi ўмельцы вырабiлi першыя электравуды, паводле прынцыпу электратралаў, якiя тады яшчэ шырока выкарыстоўвалiся ў прамысловай здабычы рыбы. Вось i паехалi мы на азярцо, якое таксама недалёка ад Пастаў, кiламетр нейкi. Прывезлi лодку i гэту самую электравуду.

Азярцо па сваёй акрузе нейкiх два кiламетры. Аб’ехалi мы яго за гадзiну. Але злавiлi трыццаць вугроў. Перад мiнчукамi быў я горды. А назаўтра — так атрымалася — прыехаў у рэдакцыю раённай газеты супрацоўнiк з часопiса «Прырода Беларусi». I пачаў расказваць мне пра шкоднасць, якую наносяць рыбе гэтыя самыя электравуды. Прызнаюся, згараў ад сораму. Пасля гэтага зарокся, нi ў якiх падобных мерапрыемствах удзелу не прымаў.

 

А чым жа закончыць свой аповед пра адносiны з возерам? Не, ёсць жа мой любiмы Пiмен Панчанка. I яго верш «Дзецi над возерам»:

Гуляюць дзецi каля возера,

А неба з сонцам — у вадзе.

Дзяцей шматвопытныя позiркi

Заваражыў пагодны дзень.

Яны прыехалi ўсе з горада

I ўпершыню пад птушак спеў

Накiнулiся, нiбы з голаду

На дзiўны свет i траў i дрэў..»

 

Алесь Касцень.

г. Паставы.

Вечер памяти поэта и журналиста Алеся Кастеня пройдет в Поставах 17 апреля

   Встреча, посвященная памяти местного журналиста и поэта, пройдет в Центральной районной библиотеке. Мероприятие организует общество белорусского языка имени Франциска Скорины в Поставах.

Об этом Край.бай рассказал научный сотрудник Поставского районного краеведческого музея Вадим Шишко.

– Вечер будет интересным в первую очередь для творческой братии – поэтов, литераторов, краеведов. Хотя, по сути, – добавил он, – мы приглашаем всех желающих.

Начало вечера памяти в 17.00. Вход свободный.

______________________________

Алесь Касцень… Гэтага чалавека на Пастаўшчыне, ды і не толькі, ведалі многія. Ён быў адметнай творчай асобай на абсягах усёй Беларусі, а жыў і працаваў тут, побач з намі. Журналіст, пісьменнік, паэт, актыўны ўдзельнік дэмакратычнага руху… Рознымі гранямі свайго таленту пакінуў значны след у культурным ландшафце беларускасці, засведчыў сябе як чалавека, які свае погляды на жыццё, свае творчыя пастулаты ўносіў у рэчаіснасць праз публікацыі, кнігі, сяброўскія сустрэчы, мастацка-паэтычныя вечарыны і іншыя культурныя з’явы і імпрэзы.

Сапраўды, як казалі калісьці старажытныя філосафы, вялікае бачыцца на адлегласці. І мы зараз, аглядаючыся на падзеі апошніх дзесяцігоддзяў, паступова ўсведамляем, як шмат зрабіў для развіцця нашай літаратуры, паэзіі, краязнаўства, дэмакратычнага руху Алесь Касцень. Культурную прастору Пастаўшчыны канца мінулага—пачатку нашага стагоддзя немагчыма ўявіць без яго постаці. Пакуль ніхто яшчэ мэтанакіравана не займаўся вывучэннем Алесевай творчасці, але, аглядаючы яго здабыткі, мы разумеем, што ён быў пачынальнікам і заснавальнікам шмат якіх з’яў і рухаў, якія маюць праявы ў сучасным культурным жыцці нашага краю. Алесь — першы мясцовы аўтар, паэтычны зборнік якога “Зруб” выйшаў у Мінску ў самым прэстыжным на той час выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Ён жа першым з тутэйшых літаратараў выдаў і празаічную кніжачку “Золата дзядулі”, асновай якой сталі пастаўскія гісторыі і людзі. Алесю належыць аўтарства і першых тутэйшых жартоўных паэм, якія пад назвай “Правінцыялы” выйшлі асобным выданнем.

Менавіта пад яго кіраўніцтвам найвышэйшага росквіту дасягнула літаратурнае аб’яднанне “Світанак”. У рэдакцыі газеты “Пастаўскі край” (раней — “Звязда”), дзе Алесь працаваў, збіраліся мясцовыя паэты і празаікі, чыталі свае творы, абмяркоўвалі, часам спрачаліся, згаджаліся ці не згаджаліся з крытыкай і заўвагамі, але ніхто не крыўдзіўся, не бразгаў дзвярыма, не сыходзіў у роспачы ад непаразумення. Шмат хто з удзельнікаў тых літаратурных сходаў атрымаў добрыя ўрокі работы са словам і тэкстамі, набыў разуменне ацэнкі якасці літаратурных твораў і неабходнасці ашчаднага стаўлення да напісанага. Таму многія мясцовыя аўтары лічаць А. Касценя сваім настаўнікам у літаратуры.

Філолаг па адукацыі, ён тым не менш добра арыентаваўся ў гістарычных тэндэнцыях і падзеях, залажыўшы фактычна асновы нашага краязнаўства. У шматлікіх сваіх артыкулах Алесь грунтоўна разглядаў з’явы далёкай і не вельмі далёкай даўніны, не баючыся выказваць свой погляд на многія неадназначныя і не поўнасцю даследаваныя пытанні гісторыі. Пры яго непасрэдным удзеле на Пастаўшчыне выдаваліся часопісы “Нашы карані”, “Барвы” і шматлікія незалежныя газеты. Дзякуючы А. Касценю з’явіліся на свет чатыры калектыўныя зборнікі мясцовых літаратараў “Рунь”.

Да ўсяго гэтага ён шмат займаўся не прыметнай чытачам, але вельмі важнай для якасці публікацый рэдактарскай работай. Па-сутнасці, большая частка краязнаўчых і паэтычных кніг, якія выдаваліся раней на Пастаўшчыне, набылі дасканаласць дзякуючы яго ўважлівым вычыткам.

Усё пералічанае вышэй — гэта толькі знешняя праява таленавітай Асобы, а яно, як і ўсё на свеце, паступова сыйдзе ў нябыт, забудзецца ў новых пакаленнях. Але застанецца творчасць, якая застыла літарамі ў вершах, паэмах, артыкулах, прозе. Хтосьці калісьці прачытае іх і пачуе галасы нашай эпохі, водгулле мінулага часу. Хочацца, каб сучаснікі і нашчадкі знаёміліся з Алесевымі творамі, у тым ліку і з тымі, якія не выходзілі асобнымі кнігамі. Я маю на ўвазе мацнейшыя, на мой погляд, з іх: незакончанае эсэ “Мястэчка маёй любові” і нізку навэл “Простыя рэчы”. Дзякуючы руплівасці сяброў і неабыякавых людзей гэтыя творы змаглі ўбачыць свет пад вокладкай новай кнігі. Дык давайце ж пачытаем яе і адчуем асалоду ад апавяданняў сапраўднага майстра слова Алеся Касценя.

Ігар ПРАКАПОВІЧ, членСаюза пісьменнікаў Беларусі.

з газеты «Пастаўскі край», З любоўю да мястэчка
Вторник, 14.04.2015 15:48. рубрика: Культура,  http://www.postawy.by/2015/04/z-lyuboўyu-da-myastechka/ 

 

2015-11-26 22 19 46 КОСТЕНЬ

 

kascien_0

2016-06-07 23 47 47

2

 

Памяці таварыша. Алесь Касцень

Не адзін я, выпісваючы і чытаючы «Звязду», апошнім часам не раз лавіў сябе на думцы: чаму знікла рубрыка «Простыя рэчы», якую вядзе Алесь Касцень?

Я чытаў усё напісанае ім. І загадзя ведаў: пра якую рэч гаспадарчага ўжытку ні пісаў бы Алесь, кожны раз ён пастараецца знайсці адпаведную цытату з твораў свайго ўлюбёнага паэта Пімена Панчанкі.

Алесевых матэрыялаў не было ў »Звяздзе» некалькі месяцаў запар. І вось, у нумары газеты за 19 верасня з’явіўся некралог «Восень сумна ідзе…», напісаны ягоным таварышам — паэтам, географам і краязнаўцам з Паставаў Ігарам Пракаповічам.

Заходні беларус, сын Пастаўшчыны, паэт, празаік, журналіст Алесь Касцень памёр у знамянальны дзень 17 верасня. 19 верасня яго пахавалі.

Пастаўшчына страціла свайго сына, культурны асяродак Пастаўшчыны — свайго калегу, які выдаў чатыры зборнікі вершаў і тры кнігі прозы, які шмат спрыяў землякам, што сталі на шлях літаратурна-мастацкае творчасці. У тым, што ў Паставах выйшлі чатыры калектыўныя зборнікі твораў мясцовых аўтараў, а таксама часопіс «Барвы», ёсць і яго заслуга.

Яму было 54 гады. Мог бы пажыць, мог бы яшчэ шмат зрабіць. Але прыйшла хвароба. Спадзявацца на дапамогу лекараў ён не мог. Не прайшоўшы курс лячэння ў Бараўлянах, ён вярнуўся ў родны кут, каб адысці ў вечнасць на зямлі, якая выгадавала яго.

Памёр не толькі паэт, празаік, журналіст, мой калега па літаратурным цэху — памёр мой таварыш, сацыял-дэмакрат.

У гэтыя журботныя хвіліны цешыць думка пра тое, што людзі пакідаюць па сабе памяць створаным. Створанае Алесем Дзмітрыевічам ручайком ўлілося ў плынь беларускага пісьменства, беларускае культуры. Я ж буду ўспамінаць Алеся не толькі як аўтара, якога чытаў, але таксама як таварыша, аднадумцу, які не сцвярджаў свае заслугі, б’ючы сябе з грудзі і надрываючы голас, а сціпла рабіў добрую справу для беларусаў і Беларусі.

Анатоль Сідарэвіч

Костень

Реклама
 

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s