RSS

Леанід Трубач

1

(кликабельно)

Нарадзіўся 25 красавіка 1963 года ў вёсцы Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. З 1970 па 1974 год вучыўся ў Гуцкай васьмігадовай школе, потым — у Варапаеўскай СШ (2,5 гады). З 1991 г. працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры СШ № 1 г. Паставы. (памёр у 2009 г.) 

З 1977 г пражываў у Паставах. Вучыўся ў васьмігадовай школе N 4, скончыў 10 класаў у СШ N 1 у 1980 годзе. У гэты ж час паступіў на аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў г. Мінску.

У 1985 годзе скончыў і быў накіраваны ў Пастаўскі раён. Працаваў у цёплаўскай васьмігодцы, у Пастаўскім райкаме КПБ (пачынаў падрыхтоўку раённай кнігі «Памяць»).

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе, на рускай мове. Хутка перайшоў на родную. З 1979 года ўдзельнічаў у рабоце літаб’яднання «Світанак» пры райгазеце «Звязда». У час вучобы ў БДУ быў членам літаб’яднання «Узлёт» (універсітэцкага), якім кіраваў Алег Лойка.

Вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах, у альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Рунь» (1985) і «Квадра» (1990). У двух апошніх былі прадстаўлены аўтары, якія вучыліся ў БДУ. З’яўляўся адным з аўтараў калектыўных зборнікаў літаб’яднання «Світанак» — «Рунь». Паміж песняй і болем : выбраныя творы / Леанід Трубач. ― Мінск, 2010. (1Н//221750(039)).

 

___________P.S.___________

Цяжка паверыць, што няма ўжо ў Паставах Леаніда Трубача. Няма нашага аднакурсніка, сябра, філолага, педагога і, вядома ж, цудоўнага паэта. Невылечная хвароба 46-гадовага мужчыну скасіла вельмі хутка. Таму не верыцца, што Лёнька (мы так яго ўсе называлі) не патэлефануе, не прыедзе на сустрэчу аднакурснікаў, не прачытаем мы ў друку ягоных вершаў і педагагічных разважанняў.

Культуралогія, Мастацкая проза

выдавецтва: Кнігазбор
жанры: Культуралогія Мастацкая проза
рэдактар: Сяргей Чыгрын
месца выхаду: Мінск
год выхаду: 2010
колькасць старонак: 0
Апісанне ўзятае з сайту Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org

2016-04-23 22 30 07

Скачать здесь >>> 14946-1

 

ист: http://bookster.by/books/pamizh-pesnyay-i-bolem

 

Зерне збіраўся сеяць вясной

Вторник, 23.03.2010 17:09. рубрика: Грамадства, газета «Пастаускi край»

У суботу, 27 сакавіка, у пастаўскай сярэдняй школе № 1 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Паміж песняй і болем” настаўніка гэтай школы і паэта Леаніда Мікалаевіча Трубача, якога ва ўзросце 46 гадоў роўна год таму скасіла невылечная хвароба. Пры фінансавай падтрымцы былых аднакурснікаў-філолагаў на днях кніга вершаў і сцэнарыяў школьных вечароў убачыла свет у мінскім выдавецтве “Кнігазбор”.

Цяжка паверыць у тое, што няма ўжо ў Паставах Леаніда Трубача. Няма нашага аднакурсніка, сябра, філолага, педагога, цудоўнага паэта. Не верыцца, што Лёнька (так мы ўсе яго называлі) не патэлефануе, не прыедзе на сустрэчу аднакурснікаў, не прачытаем у друку яго вершы і педагагічныя разважанні, шмат якіх друкавалася і на старонках вашай раённай газеты.

Няма Леаніда, а чуецца яго голас, бачыцца яго ўсмешка, згадваецца наша сумеснае студэнцкае жыццё. Вясёлае, цікавае, творчае… Лёнька быў сярод нас, юнакоў-філолагаў, самы малады, ён паступіў на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта адразу пасля школы. І ў школе, і ў БДУ вучыўся добра, быў адукаваным юнаком. Памятаю, як на першым курсе выкладчыкі вырашылі праверыць, ці здольныя студэнты паступілі на філфак. І ў кожнай групе далі дыктоўку па рускай і беларускай мовах. З юнакоў лепш за ўсіх напісаў Лёня. Асабліва па рускай мове. Мы, хлопцы, нарабілі столькі памылак, што нават сорамна пра гэта сёння згадваць. Лёнька зрабіў толькі дзве, адна з іх была па пунктуацыі.

Пазнаёміўся я з ім на першым курсе ў 1980-ым годзе. Мы разам засяліліся ў адзін пакой у студэнцкім інтэрнаце па Кастрычніцкай вуліцы ў Мінску. І ўсе гады пражылі разам у адным блоку, які складаўся з двух пакояў. Гэта былі самыя шчаслівыя гады нашага жыцця, хаця час быў няпросты як для беларускай культуры, так і для краіны ў цэлым. У вольны час мы наведвалі Нацыянальную бібліятэку, а таксама не прапускалі ніводнай футбольнай гульні на стадыёне “Дынама”, бо жылі побач з ім. Мы ведалі пра мінскае “Дынама” ўсё, а некаторых футбалістаў з таго залатога складу “Дынама” 1982 года асабіста. У нашым студэнцкім пакоі бывалі слынная футбалісты мінскага “Дынама”. Памятаю, неяк рана лёг спаць. Прыбягае Лёнька і будзіць: “Прачынайся, да нас госць прыйшоў — Віктар Шышкін”. Сапраўды, Лёнька з хлопцамі прывёў вядомага футбаліста, які для нас наладзіў цэлую прэс-канферэнцыю.

З Лёнькам мы хадзілі на пасяджэнні літаб’яднання “Узлёт”, якім кіраваў прафесар Алег Лойка. Нас нават запрасілі на VIII з’езд пісьменнікаў, дзе мы ўпершыню ўбачылі амаль усіх беларускіх пісьменнікаў, а таксама Ларысу Геніюш, якая сядзела ў зале з Нінай Мацяш і Уладзімірам Караткевічам.

Неяк Лёнька даведаўся ад старшакурснікаў, што выкладчык беларускай мовы Лявон Іванавіч Бурак пасля некалькіх лекцый дае дыктоўку. Тэкст дыктоўкі выкладчык ведае на памяць. Гэта пачатак аповесці Якуба Коласа “Дрыгва”. Тэкст пачынаўся так: “Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялікая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак…” Лёнька кажа: “Пойдзем у бібліятэку, возьмем “Дрыгву”, сядзем за парты, пакладзём кнігі на калені і будзем пісаць дыктоўку”. Мы так і зрабілі: увесь тэкст спісалі з кніг. А ў канцы дыктоўкі Лёнька кажа: “Можа, зробім па пару памылак, а то здагадаецца выкладчык, што спісалі…” Хлопцы пару памылак “зрабілі”, а я не рабіў, я напісаў так, як было ў Коласа. Праз некалькі дзён Лявон Іванавіч Бурак прыходзіць на лекцыю, а я пытаюся ў яго: “Лявон Іванавіч, як мы напісалі дыктоўку?” “Дрэнна, Чыгрын, дрэнна!” — адказаў выкладчык. “Чаму дрэнна?” — пытаюся ў яго, хоць так хацелася крыкнуць, што мы ўсё спісалі так, як ёсць у Коласа. Але выкладчык не адказаў, якія мы атрымалі адзнакі, а выклікаў мяне да дошкі, дзе я дзве гадзіны даказваў, чаму і дзе я паставіў гэтыя знакі прыпынку, а не іншыя. Лёнька доўга рагатаў, маўляў, трэба было ўсё ж зрабіць пару памылак, як мы.

Леанід шмат чытаў. Але найбольш ён захапляўся паэзіяй свайго земляка Уладзіміра Дубоўкі. Пра Дубоўку мог распавядаць суткамі. Ён расказваў нам пра тое, што паэт 27 гадоў прасядзеў у сталінскіх лагерах, а пасля рэабілітацыі яму не дазволілі жыць у Беларусі, і ён стала асеў у Маскве. Ды і дыпломная работа Леаніда Трубача была прысвечаная творчасці Уладзіміра Дубоўкі. А кіраўніком гэтай работы быў Ніл Гілевіч.

У студэнцкія гады Лёнька Трубач, як і ўсе мы, хлопцы з правінцыі, жыў у Мінску сціпла. Калі што прывозілі з дому — частаваліся разам. Калі Лёнька даставаў з сумкі матуліны пачастункі, то казаў: “Частуйцеся, гэта з радзімы Уладзіміра Дубоўкі!” Радзіму сваю, Пастаўшчыну, ён дужа любіў.

Нарадзіўся Леанід Трубач 25 красавіка 1963 года ў вёсцы Гута Пастаўскага раёна. Скончыў пастаўскую сярэднюю школу № 1 і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля заканчэння універсітэта малады, узнёслы, поўны мар і творчых ідэй, вярнуўся на родную Пастаўшчыну. Спачатку працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Цёплаўскай васьмігадовай школе, потым — выкладчыкам роднай мовы і літаратуры ў СШ № 1 г. Паставы. У той самай школе, дзе вучыўся сам.

У гэтай школе працавала з ім і жонка Святлана, тут вучылася дачка Таццяна, якая пайшла па слядах бацькі і займаецца цяпер на пятым курсе філфака БДУ. Усё ў яго жыцці, здавалася, складвалася добра. Тым не менш Леаніду Трубачу рэдка выпадалі падарункі лёсу. Рана не стала ў яго бацькі. Потым памёр айчым, а затым гэты свет пакінула і маці. За маці ён вельмі перажываў, думаў, трывожыўся. А яшчэ яго хваляваў лёс роднай мовы, лёс краіны. За ўсё Лёня хварэў душой і сэрцам.

Вершы Леанід Трубач пісаў рэдка, больш дапрацоўваў ранейшыя, перапісваў радкі, строфы. Жонка Святлана і дачка Таццяна раілі яму сабраць усе творы пад адну вокладку і выдаць асобным зборнічкам. Ён катэгарычна адмаўляўся і казаў, што сёння не да вершаў, ды і час на іх не прыйшоў. У апошнія гады Лёня пісаў сцэнарыі школьных мерапрыемстваў. Яму гэта больш падабалася, ён як сцэнарыст і рэжысёр бачыў на школьнай сцэне вынікі сваёй працы.

Сёлета летам мы, аднакурснікі Леаніда Трубача, збяромся на юбілей — 25-годдзе з дня заканчэння універсітэта. Сярод нас не будзе толькі Лёнькі Трубача. Светлага, інтэлігентнага, шчырага, таленавітага. Ён нарадзіўся вясной, і вясной 2009 года яго не стала. Ён яшчэ не паспеў пасеяць зерне сваёй паэзіі, яго літаратурная сяўба яшчэ не пачалася. Лёня збіраўся сеяць зерне вясной, якую чакаў, чакаў сваю вясну:

Ціша. Спакой. Не было быццам бруду,
Зерне збіраюся сеяць вясной…
Я не спяшаюся — некалі буду,
Сёння, жыццё, застаюся з табой.

Сяргей ЧЫГРЫН, г.Слонім.

* * *
Пайшоў пясняр, а песня засталася,
Памёр паэт, а песня будзе жыць…

ист: http://www.postawy.by/2010/03/Zerne-zbirausya-seyac-vyasnoj/

 

 

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: