RSS

Уладзімір Дубоўка

Дубовко У НУладзімір Дубоўка :

хроніка жыцця

 

2(15) ліпеня 1900 года—нарадзіўся ў вёсцы Агароднікі Манькавіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).

1905 г—вучыцца ў Манькавіцкай пачатковай школе

1912 г.—паступае ў двухкласнае Мядзельскае вучылішча.

1914 г.— паступае ў Нова-Віленскую настаўніцкую семінарыю (каля Вільні)

1918 г.— завершыў вучобу ў семінарыі і прыехаў у Маскву, дзе ў той час жылі бацькі.

1921 г.— працуе ў народным камісарыяце асветы РСФСР метадыстам і інструктарам беларускіх школ і вучыцца ў Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце імя

 В. Брусава.

1924 г.—адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры уладзе СССР.

1925 г.—утварае з сябрамі літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Маладняк”

1930 г.—за верш “За ўсе краі, за  ўсе народы свету” паэта арыштоўваюць.

З 1930 па 1957—знаходзіцца ў лагерах і ссылках Сібіры, Далёкага ўсходу, Грузіі.

1958 г.—стала жыве ў Маскве.

1976 г.—у Маскве 20 сакавіка паэт памірае

___________________________

О Беларусь, мая шыпшына,

зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобылем не зарасцеш…

 

                     ***

А колькі б дзе ні вандраваў,

Хоць добра ўсюды і прыгожа,—

 Мяне цягнула да Пастаў,

 Хацелася пабыць ля Доўжа…

 

***

 

Маладое пакаленне,

Прачынайся час прыйшоў.

Залатое Адраджэнне

Кліча ўсіх пад родны схоў…

 

***

 

О, Беларусь! Я на цябе малюся,

Тваім шляхом—прыйду ў шырокі свет,

Паміж людзей, народа разліюся,

Бы вецер-зух у жыце, у аўсе…

_____________________________

ruk_dupovka_5

 

______________________________

CCA5C25F-D6C2-4A2B-A887-EECD46A856A8_w640_sавт.Ігар Пракаповіч

 

РОДНЫЯ МЯСЦІНЫ УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

ДА 110-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

 

Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка — старэйшы  беларускі  паэт,  адзін  з  лідэраў маладой нацыянальнай літаратуры першай паловы ХХ стагоддзя. Нарадзіўся ён 2 (15) ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна. Пра гэта ён пісаў у сваіх успамінах, такія звесткі падаюцца ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях. Аднак некаторыя мясцовыя жыхары ўпэўнена сцвярджаюць, што паэт нарадзіўся ў Манькавічах, у хаце, што стаяла амаль у цэнтры вёскі. Хто ж мае рацыю і чаму розняцца сведчанні?

Відаць, справа ў тым, што сям’я Дубоўкаў у той час сапраўды жыла ў Манькавічах, дзе бацька паэта Мікалай працаваў на бровары ў князя Друцкага-Любецкага, і пачатак свайго жыцця Уладзімір Дубоўка правёў у гэтым мястэчку. А вось нарадзіўся ён на свет у Агародніках, у хаце, дзе на той час жылі ягоныя дзядуля і бабуля па бацькавай лініі. З гэтага вынікае, што і Агароднікі, і Манькавічы можна лічыць раўнапраўнымі радзімамі паэта. Калі ўважліва прачытаць кнігу ўспамінаў У. Дубоўкі “Пялёсткі”, то можна заўважыць, што абедзьве вёскі з іх ваколіцамі зрабілі вялікі ўплыў на фарміраванне характару і сістэмы жыццёвых каштоўнасцей будучага паэта.

Агароднікі – вёсачка невялікая. Яе хаты выцягнуліся двума радамі абапал вуліцы на пагорку непадалёку ад  рачулкі Аржоўка, якая, упадаючы ў раку Мядзелка, утварае Сутокі, пра якія паэт згадвае ў сваіх успамінах. Паўднёвы край вёскі ўпіраецца ў міжнародную шашу Вільня-Полацк, паўночны – выходзіць на дарогу Паставы-Калееўцы.

Як пісаў ва ўспамінах У. Дубоўка: ”Дзед  меў трох  сыноў,  старэйшы — мой  бацька,  рана  застаўся  сіратою,  ад  не  вельмі  салодкага  жыцця пры  мачысе, ён  падаўся  ў  рабочыя на бровары, дзе  адарвала  машына  ўсе  пальцы.  Князь  не  даў  ніякай  дапамогі  на  калецтва”. Пазней князь усё ж такі дапамог яму ўладкавацца на працу прадаўцом у краме. Хадзіў тры зімы ў школу, займаўся самаадукацыяй, ведаў  нямецкую, яўрэйскую, польскую  мовы. Характар меў лагодны, добры, не  піў  гарэлкі, не курыў, не быў сквапны на грошы, а вучыў дзяцей (6 сыноў і 1 дачка).

Маці паэта родам з Язоў, што каля возера Доўжа за 3 км ад Манькавічаў. Яе бацька пражыў 117 гадоў, меў шэсць дачок. Дубоўка пісаў: “Мая маці была непісьменная, але мела ясны прыродны розум, любіла беларускую мову, якой і навучыла мяне. Была вялікай працаўніцаю… Пачатковая мая адукацыя — начлег, млын, паста кароў. Слухаў музыку азёрных хваль, няспынны шум бору, птушыныя спевы”.

Сваю адукацыю Ўладзімір Дубоўка пачаў у Манькавіцкай пачатковай  рускай школе з шасці гадоў, “каб не дурэў “. Настаўнікам быў К.У.Пашкевіч, чалавек неблагі, але метад быў адзін  – “кут” і дубовая лінейка. Паводле У. Дубоўкі, ”усяго было 100 вучняў, чатыры класы. Сядзеў ён [настаўнік] на высокай кафедры, як на капітанскім мосціку і сачыў за парадкам: “ідзі  сюды!“ –  4 – 12-цігадовы  “пан” за плямку ў сшытку, за слова на ўроку да сябра. Не дапамагалі адпрацаваныя авансам грахі (з-за забітых гадзюк).

Маленства У. Дубоўкі цесна звязана з Манькавічамі. Тут ён гуляў са сваімі сябрамі, наведваў нядзельныя фэсты і кірмашы, дапамагаў у працы бацьку. Свае дзіцячыя прыгоды Дубоўка апісаў ў кнізе апавяданняў-успамінаў “Пялёсткі”. У “Незапрошаных візіцёрах” ён расказвае пра таемнае наведванне з сябрамі княжай бібліятэкі, якая знаходзілася ў палацы; ў “Пажары” распавядае пра тое, як быў спалены панскі маёнтак; у “Знакамітым пакупніку” прыгадвае аўкцыён, на якім распрадаваліся рэчы манькавіцкага бацюшкі.

Тутэйшая зямля, яе маляўнічая прырода і працавітыя таленавітыя людзі, зрабілі моцны ўплыў на фармаванне светапогляду будучага паэта. Хоць у родных мясцінах Дубоўка жыў толькі да 14 гадоў, бо першая сусветная вайна прымусіла сям’ю выехаць у Расію, “залатыя зярняты” беларускай мовы, мясцовая культура і фальклор сталіся тымі крыніцамі, якія нават у самыя цяжкія часіны жывілі душу паэта.

“Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, — успамінае Ў. Дубоўка, — усё маё веданне беларускай мовы – ад маці і з вёскі. Вось часу я маю поўную падставу называць беларускую мову – матчынай мовай…

У вёсцы я чуў толькі беларускую мову. Вось чаму мне так запала яна ў душу і сэрца. Некаторыя дзівяцца: “Вы ніколі не вучыліся ў беларускіх школах, пражылі бадай усё жыццё за межамі Беларусі, а мову ведаеце”. Як жа яе не ведаць, калі яна родная! Як жа яе не любіць, калі яе стваралі на працягу вякоў твае продкі, гаварылі на ёй, перадалі табе ў спадчыну, як самы вялікі скарб свой…

Замілаванне да народнай творчасці было ў мяне ад малых гадоў і ідзе са мной усё жыццё.

Хата, начлег, млын, да якога прыязджалі памольшчыкі з розных вёсак, — гэта былі наша школа, наша бібліятэка, наша радыё – уся наша пачатковая адукацыя. А песні… ідуць са жніва, з поля маці, суседкі ды спяваюць:

А пара дамоў, пара-а-а-а…

AC7642A1-A891-44BD-8AF4-91FAAF4E0F41_mw505_mh360_sУжо ўзышла вячэрняя зара-а-а-а…

І цяпер гучаць тыя песні мне”.

Большую частку жыцця Ў. Дубоўка правёў далёка ад малой радзімы, далёка ад Беларусі. Але пасля выгнання, рэабілітаваны, у 1957 годзе, вярнуўшыся з Сібіры, ён прыязджае ў родныя мясціны, наведвае Паставы, Манькавічы, Агароднікі. Сустрэча з роднымі краявідамі надала новы імпульс ягонай творчасці, стала другім нараджэннем паэта Дубоўкі.

Уладзімір Мікалаевіч сустракаўся з мясцовымі жыхарамі, са школьнікамі. Дзецям вельмі спадабаўся “дзядуля з белай барадой”. Па ініцыятыве настаўніцы Н. С. Храпавіцкай паміж вучнямі Манькавіцкай школы і паэтам завязалася перапіска, якая доўжылася амаль 20 гадоў. Дубоўка падарыў школе кінаапаратуру, бібліятэку, выпісваў на школу часопісы, кнігі. Школьнікі ў адказ збіралі і пасылалі лісце бруснічніку, іншыя лекавыя травы.

З 1958 года У. Дубоўка жыў у Маскве і на радзіму больш не прыязджаў.

У апошнія гады свайго жыцця, асабліва пасля пахавання сястры, ён часта загаворваў з жонкай  пра смерць. Аднойчы Ўладзімір Мікалаевіч выказаўся так: “Цяпер мне трэба падшукаць сабе месца. У Манькавічах – не хачу, там дрэнныя могілкі, добра б было ў Язах, але я не ведаю, што там цяпер.”

Памёр паэт 20 сакавіка 1976 года ў Маскве.

Землякі імкнуцца ўшаноўваць памяць пра паэта. У 1996 і 1999 гадах каля Манькавічаў праводзіліся літаратурныя семінары, якія былі прысвечаны творчасці пісьменніка; у Паставах адна з вуліц носіць яго імя; пастаўскай дзіцячай бібліятэцы нададзена імя У. Дубоўкі. 22 чэрвеня 2010 года ў чытальнай зале пастаўскай раённай бібліятэкі адбылася вечарына, якая была прысвечана творчасці паэта. У ёй удзельнічалі мясцовыя літаратары, члены таварыства беларускай мовы, работнікі ўстаноў культуры і адукацыі, аматары паэзіі.

_____________________________

У песнях я на Беларусь малюся

 

610316F7-9FED-4D14-BA65-B8075F864B41_w640_sавт. Ігар Пракаповіч

 

НА РАДЗІМЕ УЛАДЗІМІРА ДУБОЎКІ

 АГАРОДНІКІ І МАНЬКАВІЧЫ

 

Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 2 (15) ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Пра гэта ён пісаў у сваіх успамінах, такія звесткі падаюцца ва ўсіх даведніках і энцыклапедыях. Аднак некатолрыя мясцовыя жыхары ўпэўнена сцвярджаюць, што паэт нарадзіўся ў Манькавічах, у хаце, што стаяла амаль у цэнтры вёскі. Хто ж мае рацыю і чаму розняцца сведчанні? Відаць, справа ў тым, што сям’я Дубоўкаў у той час сапраўды жыла ў Манькавічах, дзе бацька паэта Мікалай працаваў на бровары ў князя Друцкага-Любецкага і пачатак свайго жыцця Уладзімір Дубоўка правёў у гэтым мястэчку. А вось нарадзіўся ён на свет у Агародніках, у хаце, дзе на той час жылі ягоныя дзядуля і бабуля па бацькавай лініі. З гэтага вынікае, што і Агароднікі, і Манькавічы можна лічыць раўнапрўнымі радзімамі паэта. Калі ўважліва прачытаць кнігу ўспамінаў У. Дубоўкі “Пялёсткі”, то можна заўважыць, што абедзьве вёскі з іх ваколіцамі зрабілі вялікіўплыў на фарміраванне характару і сістэмы жыццёвых каштоўнасцей будучага паэта.

Агароднікі – вёсачка невялікая. Яе хаты выцягнуліся двума радамі абапал вуліцы на пагурку непадалёку ад невялікай рачулкі, якая ўпадаючы ў раку Мядзелку утварае Сутокі, пра якія паэт згадвае ў сваіх успамінах. Паўднёвы край вёскі ўпіраецца ў міжнародную шашу Вільня-Полацк, паўночны – выходзіць на дарогу Паставы-Калееўцы. Гэтыя транспартныя шляхі пабудаваны адносна нядаўна, у 70-я гады ХХ стагоддзя; у пачатку ж стагоддзя праз Агароднікі праходзіў бойкі гасцінец, які злучаў Папставы і Манькавічы з Зруздавам і Мядзелам. У даўнейшыя часы ваколіцы вёскі былі занятыя хмызнякамі і балотамі, але пазнейшая меліярацыя ператварыла землі ў сельскагаспадарчыя палеткі. Цяпер вакол – слабаўзгорыстая раўніна, на якой летам хвалямі гайдаецца лён або жыта. Толькі бліжэй да рэчкі засталіся балоты і поплаў.

Сама вёска ўнікла, верагодна, у сярэднявеччы. Назва паходзіць ад гістарычнага тэрміна “агароднік” – так называлі сялян у Вялікім Княстве Літоўскім, якіх сялілі на невялікіх дзялянках і абавязвалі выконваць пэўныя правіннасці. Паводле “Уставы на валокі” 1557 г агароднікам давалі па 3 маргі (1 морг – 0,71 га) зямлі і ссялялі ў вёскі па 10-20 двароў паблізу фальваркаў. Гэта акалічнасць дазваляе выказаць меркаванне аб тым, што вёска ўтварылася ў ХVІ стагоддзі, бо ў суседняй вёсцы Манькавічы маёнтак вядомы як раз з гэтага часу. Вядома, што ў 1905 годзе Агароднікі былі даволі вялікім сельскім населеным пунктам: у вёсцы пражываў 271 жыхар, 131 мужчына і 140 жанчын; мелася 288 дзесяцін зямлі. Аднак нейкую самастойную ролю ў мясцовым жыцці адыгрываць паселішчу было цяжка, бо зусім побач, за 2,5 км на паўночны захад знаходзіўся маёнтак князя Друцкага-Любецкага Манькавічы з царквой, млянам, валасным праўленнем. Менавіта тут і правёў першыя гады свайго жыцця У. Дубоўка.

У вяскова-местачковым архіпелазе поўдня Пастаўшчыны Манькавічы займалі адметнае месца: яны адыгрывалі ролю мясцовага вузельчыка, у які завязваліся шматлікія і разнастайныя тутэйшыя духоўныя і фізічныя шляхі. Яшчэ ў мінулым стагоддзі тут ладзіліся кірмашы, меўся вялікі сядзібны дом, працавалі млын і бровар, дзейнічала некалькі цэркваў. Таму і сыходзілася да мястэчка шэсць дарог: тры з-за левага берага ракі Мядзелкі – з Сарочына-Мядзела, Дзеравянак-Спораў, Кашыцаў-Паставаў, і тры з правабярэжнай -–з Калеяўцаў-Агароднікаў, Мястэчка-Савічаў, Ліпнікаў-Паставаў. З тых былых бойкіх шляхоў больш-менш цывілізаваным застаўся толькі шлях у бок вёскі Мястэчка; астатнія ж прыйшлі ў заняпад, прычым некаторыя так зараслі, што і перайсці па іх цяжка.

Упершыню ў дакументах Манькавічы сустракаюцца з XVI стагоддзя як сяло і маёнтак на рацэ Мядзелка ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Зафіксавана паселішча як вотчына Шэметаў. Канцлер Леў Сапега ў 1616 годзе выдаў Гальшцы Шэмет, народжанай Хадкевічавай, удаве Вацлава Шэмета, кашталяна смаленскага, распіску ў атрыманні ад яе “4000 копъ грошей, каковую сумму Шемет бы взялі подъ залогъ своіх именій Маньковічъ и Лучая…”

Ад Шэметаў Манькавічы перайшлі да Зяновічаў. Апалонія Міхайлаўна Зяновіч, народжаная Агінская (у першым замужжы Пац), у сваім духоўным запавеце, запісаным у Манькавічах 15 ліпеня 1657 года, завяшчала: ”Любезный сынъ мой Іеронімъ Пацъ, воевода трокскій, имеетъ погребети тело мое въ построенной мною церкви во имя Успенія Пресвятой Богородицы, въ моемъ именіи Маньковічахъ, Ошмянского повета, по обряду греческой (православной) благочестивой веры, въ сослуженіи четырёхъ монаховъ неуниатовъ и священниковъ изъ белаго духовенства той же благочестивой веры; этихъ четырёхъ монаховъ пригласить изъ монастыря виленскаго братства св. Духа и изъ Касуты”.

У 1663 годзе ў вёсцы было 113 двароў, 735 душ.

Пасля Зяновічаў у ХVІІІ стагоддзі Манькавічы належалі Кельпшам і Жабам. Адметную ролю ў развіцці мястэчка адыграў Тадэвуш Жаба, які займаў у Рэчы Паспалітай высокія дзяржаўныя пасады. У 1770 годзе ён быў падкаморым і падваяводам віленскім, з 1780 па 1783 год – кашталян, а з 1784 года – ваявода полацкі, кавалер ордэнаў Белага Арла і Святога Станіслава. Пры ім у другой палове ХVІІІ стагоддзя ў Манькавічах быў пабудаваны ў барочным стылі прыгожы сядзібны дом, які, на жаль, не збярогся. Архітэктарам забудовы сядзібна-паркавага ансамбля быў знакаміты Дж. Сака, аўтар праекту архітэктурнага комплексу ў Паставах. Сам Тадэвуш Жаба пакінуў пра сябе памяць як жорсткі і несправядлівы магнат.

У 1764 годзе ў вёсцы ўжо налічвалася 214 двароў, пражывала 1498 душ.

Да 1791 года Манькавічы ўваходзілі ў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года перайшлі ў склад Расійскай імперыі, належалі да Завілейскага павета, з 1795 года адносіліся да Дзісненскага павета Мінскай губерніі.

Паводле падання, у час напалеонаўскага нашэсця ў 1812 годзе праз Манькавічы праходзілі адступаючыя французскія войскі. У манькавіцкім лесе знаходзяцца два, так званыя, “французскія курганы”, нібыта насыпаныя ваякамі “непераможнай арміі”.

З 1842 года Манькавічы перайшлі ў склад Віленскай губерніі.

У сярэдзіне ХІХ стагоддзя вёска належыла Хлявінскім. У 1861 годзе яе ўладальніцай была Караліна Хлявінская. У часы адмены прыгоннага права сяляне маёнтка адмовіліся выконваць павіннасці. Вось што даносіў віленскаму генерал-губернатару ягоны чыноўнік па асобых даручэннях у рапарце ад 22 траўня 1861 года аб прымяненні ваеннай сілы для пакарання сялян маёнткаў Паставы і Манькавічы:

“В исполнении предписания в. в. п. за № 4514, прибыв в им. Поставы гр. Тизенгауза, я тотчас отправился по всем фольваркам, к сему имению принадлежащим, равно в имение Маньковичи помещицы Хлевинской, для вразумления крестьян, отказавшихся от повинностей в пользу владельцев, но видя, что мои убеждения совершенно на них не подействовали, я решил употребить войска и тотчас отправил конверт за № 5414 к командиру 3-го батальона Софийского пехотного полка..Полковник Бо”

Сяляне з Манькавічаў былі сярод тых больш чым 2000 сялян, якія сабраліся ў Казлоўску і “проектировали общий бунт” 16 траўня 1861 года. Пры дапамозе вайскоўцаў самыя дзёрзкія зачыншчыкі былі ў чэрвені 1861 года пакараны.

У 1886 годзе Манькавічы – мястэчка ў Манькавіцкай воласці Віленскага павету Віленскай губерні, валасное праўленне. Тут знаходзілася крама, капліца, заезны двор, вадзяны млын з сукнавальняй, піцейны дом, дзве праваслаўныя царквы.

Па закону ад 3 траўня 1882 года ў Манькавічах было дазволена сяліцца яўрэям.

Утвораная Манькавіцкая воласць падзялялася на 8 сельскіх таварыстваў: Даўжанскае, Кубарскае, Манькавіцкае, Менчаняцкае, Пятроўшчызнянскае, Радзькаўскае, Смычское і Сарочынскае. Сялянскай надзельнай зямлі налічвалася 9471 дзесяціна (няўдобіцы – 715 дзес., лес – 10 дзес.), набытай – 606 дзесяцін (няўдобіцы – 60, лес – 115), прыватнаўласніцкіх земляў – 10876 дзесяцін (няўдобіцы – 128 дзес., лес – 3595 дзес.). Праз воласць праходзіла Свянцянская вузкакалейка. У межах воласці знаходзіліся рэкі Мядзелка, Ржэўка, Лучайка і Старыца; мелася чатыры возеры: Кабайлы, Воўчына, Доўжа і Світа.

З 1855 года пачалі будаваць каменную царкву, якую асвяцілі ў 1871 годзе. Пры царкве адкрылася школа, насупраць школы стаяла валасная ўправа. Старшынёй управы быў Івашка, непісьменны чалавек, які меў пры сабе старшынскую пячатку і завяраў ёй усе дакументы. Пісарам працаваў Благавешчанскі, за парадкам сачыў ураднік Пястун і два стражнікі – Сільмановіч і Скрыпка. Пры валасной управе мелася паштовая станцыя з некалькімі коньмі. Трымаў яе Андрон.

У другой палове ХІХ стагоддзя Манькавічы перайшлі ва ўласнасць знакамітага роду Друцкіх-Любецкіх, радавод якіх бярэ пачатак ад Барыса, сына Ўсяслава Чарадзея. Уладальнікам мястэчка быў Уладзімір Друцкі-Любецкі, ганаровы апякун, шталмайстар двара яго вялікасці, міністр унутраных спраў, князь герба “Друцк”. Ён вядомы як вельмі адукаваны чалавек, які цікавіўся даўніной, вёў уласныя пошукі. Увесь радавод князя знаходзіўся ў цесных сувязях з царскім дваром. Жылі князь з княгіняй у Пецярбурзе, толькі на некалькі месяцаў прыязджалі ў Манькавічы. У. Друцкі-Любецкі насіў генеральскую форму з залатымі пагонамі і эмблемай ключа. Кожны год князь запрашаўся на імяніны цара.

Бацька князя быў католікам, але, маючы блізкія адносіны з рускім царом, прыняў праваслаўную веру. Аднак цару Мікалаю І гэта змена веры не дужа спадабалася. Прыняўшы праваслаўе, князь у 1855 годзе вырашае пабудаваць новую уніяцкую царкву, якая была асвечана як праваслаўны храм у 1871 годзе.

У. Друцкі-Любецкі быў сааўтарам і фундатарам адметнай працы даследчыка Аляксея Сапунова “Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісненскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні” (1896). У гэтай кнізе было запісана пра Манькавічы:” Вёска і маёнтак пры рацэ Мядзелка ў 125 вёрстах ад Вільні і 70 вёрстах ад Вілейкі належаць цяпер ганароваму апекуну, шталмейстару князю У. І. Друцкаму-Любецкаму”.

Князь Друцкі-Любецкі быў жанаты на францужанцы Марыі. Яму належалі маёнткі ў Манькавічах, Чарнятах, Рубяжы, Казлоўшчыне і Шчокатаве. Лес за ракой таксама быў княжацкі. У Манькавічах у маёнтку было 95 дойных кароў, 10 выязных коней, бровар, млын і іншыя багацці.

Княжацкі лес ахоўвалі пяць леснікоў. Часта віноўныя сяляне прыходзілі прасіць княжай міласці з ўкрадзіныя дрэвы. Сялян у палац не пускалі: ім прыходзілася падоўгу чакаць на панадворку, калі на балконе з’явіцца князь і вынясе сваё рашэнне. Сялян сурова штрафавалі.

Мяжа паміж княжацкімі ўладаннямі і вёскай Агароднікі праходзіла па рацэ. Аднойчы рака праклала сабе новае рэчышча і адрэзала кавалак сялянскага лугу. Князь прызнаў яго сваім. Сяляне пачалі судзіцца. Калі пытанне не вырашылася ў Вілейскім судзе, то жыхары вёскі Агароднікі выбралі для хадайніцтва па гэтаму пытанню ў акруговым судзе ў Вільні Янку Родзевіча. Акруговы суд падтрымаў князя. Не сцярпеўшы крыўды, селянін кінуўся з Зялёнага моста ў Вілію. З прычыны ягонай смерці луг быў дараваны сялянам вёскі Агароднікі, і зараз носіць назву Янкава лука.

У Варанцы князь адкрыў рэальнае вучылішча, дзе вывучаліся прыродазнаўчыя навукі. Там рыхтавалі спецыялістаў сельскай гаспадаркі. За навучанне трэба было плаціць 50 рублёў у год. Вучні жылі пры школе, атрымлівалі харчаванне, абслугу. Інспектаваў вучылішча граф Моль, які жыў у Глыбокім. Ён правяраў усю дзейнасць школы: выкладанне, гаспадарку, фінансы. У вучылішчы працавалі два настаўнікі: выхавацель і дырэктар, а навучалася 80 – 100 падлеткаў. У час першай сусветнай вайны будынак быў разбураны.

Князь жыў багата і весела, да яго прыязджала шмат гасцей. Прыезд гасцей урачыста адзначаўся: недалёка ад палаца ўстанаўліваліся слупкі з рознакаляровымі ліхтарамі, запускаліся ракеты, іграў духавы аркестр. У час ілюмінацыі да сялян, якія збіраліся да палаца, выходзіў князь з гасцямі і звяртаўся да сваіх прыгонных з прамовай. У апошншя гады жыцця з-за хваробы ён не мог хадзіць; яго вывозілі на спецыяльным крэсле на кольцах.

У. Друцкі-Любецкі памёр у сакавіку 1905 года. У навакольных вёсках была аб’яўлена жалоба. Пахаванне было пышным. Цела князя везлі на чацвёрцы коней, з духавым аркестрам. Ён быў пахаваны ў радавой капліцы за ставам. Каб ушанаваць памяць любімага мужа, праз пяць гадоў княгіня пабудавала каля возера Варанец яшчэ адну капліцу. На будоўлю з Францыі на шасцярыках валоў вазілі матэрыял, пераважна чорны базальт. Узведзенае збудаванне было непаўторнай прыгажосці. Унутры яго аздаблялі золата і серабро, на навершшы зіхацеў на сонцы залаты крыж.

У 1910 годзе пры вялікім натоўпе народа цела князя ўрачыста было перавезена з Манькавічаў у Варанец. Цела У. Друцкага-Любецкага было забальзамавана, знаходзілася ў сярэбранай труне з дубовым футлярам. Пад час першай сусветнай вайны немцы капліцу разбурылі, а труну з целам князя разрабавалі і скінулі ў возера Доўжа.

Паводле І. Гашкевіча, у 1905 годзе Манькавічы складаліся з трох частак: маёнтка князя Друцкага-Любецкага, у якім налічвалася 136 жыхароў (77 мужчын і 59 жанчын, 2799 дзесяцін зямлі); сяла князя Друцкага-Любецкага (27 жыхароў (15 мужчын і 12 жанчын, 6 дзесяцін зямлі) і старожкі (3 жыхары (2 мужчыны і 1 жанчына), 60 дзесяцін зямлі). Тут меліся: крама, судова-следчы ўчастак, урачэбны ўчастак, царква, народнае вучылішча, браварня, млын, вадасховішча, адбываліся кірмашы.

Летам 1905 года з-за сенакосу на паплавах узнік канфлікт паміж сялянамі і панскім адміністратарам: сялянам забаранілі касіць сена на пойме ракі, дзе яны гэтым займаліся спрадвек. А паколькі сяляне не падпарадкаваліся і скасілі паплавы, то ў маёнтак былі выкліканы вайскоўцы. Пасля таго, як бунтаўшчыкі былі ўціхаміраны, для карнікаў у маёнтку наладзілі гульбу-папойку. Пад час гэтага балявання здарыўся пажар, у полымі якога згарэлі амаль усе гаспадарчыя пабудовы. Ацалеў толькі палац і некалькі камяніц.

Пасля такіх непрыемнасцяў ды пад уплывам чутак пра рэвалюцыю княгіня амаль за бесцань – 50 тысячаў рублёў — прадала маёнтак Лэпскаму ( у некаторых крыніцах – Лескаму), а сама з’ехала ў Парыж. Лэпскі аказаўся чалавекам прадпрымальным: ён ажаніўся на княжацкай сястры і пачаў займацца прадажам лесу. Толькі за адну зіму яму ўдалося акупіць кошт маёнтка, зарабіўшы 75 тысячаў рублёў.

У час першай сусветнай вайны мястэчка моцна пацярпела, бо знаходзілася на лініі фронта. Частка будынкаў была разбурана ў час абстрэлу з гармат. Так, снарадам была зруйнавана і спалена карчма, у якой загінулі жонка і дзеці гаспадара. Сам гаспадар Міхол з адной дачкой Рахількай цудам ацалелі.

У Варанцы немцамі былі зроблены моцныя ўмацаванні, частка якіх захавалася і да нашых дзён. Кайзараўскія салдаты ператварылі капліцу ў назіральны пункт. Пазней яна была разрабавана і разбурана. Такі ж лёс напаткаў і будынак рэальнага вучылішча. Каля Варанца засталося толькі некалькі камянёў-базальтаў ды растуць дзве сасны Банкса.

Вайной Лэпская перадае маёнтак дачцэ, якая была замужам за палкоўнікам Цэзары Галерам, братам генерала Юзафа Галлера, героя вайны за незалежнасць Польшчы ў 1918 – 1920 гадах.  У 1920 годзе палкоўнік загінуў. Ягоная жонка, пані Галярова, жыла ў Манькавічах амаль увесь міжваенны час, часта выяжджаючы ў Вільню, дзе вучыліся яе дзеці. Уладарка маёнтка любіла пышнае жыццё і для задавальнення патрэб у раскошы прадавала зямлю. У Манькавічах з’явілася многа новых людзей, якія купілі панскую зямлю: Бародка, Родзевіч, Лінкевіч, Гайдукевіч і іншыя.

Пасля смерці пані Галяровай, а памерла яна ў сваім маёнтку Белая Вана ля Вільні ў 1937 годзе, у Манькавічах засталася яе старэйшая дачка, якая з прыходам Чырвонай арміі выехала ў Францыю.

Пасля першай сусветнай вайны з 1921 года Манькавічы ўвайшлі ў склад Польшчы. На 1923 год – цэнтр Манькавіцкай гміны у Дунілавіцкім павеце з 84 жыхарамі, пазней, да 1939 года – у Пастаўскім павеце Віленскага ваяводства.

З 1939 года Манькавічы ў складзе БССР. З 15.1.1940 года – у Савіцкім сельсавеце Пастаўскага раёна.

На землях Манькавіцкага маёнтка ў 1940 годзе арганізаваны першы калгас, які насіў імя Леніна.

З 1941 па 1944 гады вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У Манькавіцкім і Груздаўскім лясах дзейнічалі партызанскія атрады. Для знішчэння партызанскага руху на абсягах Пастаўскага, Браслаўскага, Глыбоцкага і іншых суседніх раёнаў немцамі ў верасні 1943 года была праведзена карная аперацыя “Фрыц”, пад час якой было спалена шмат вёсак, загінулі мірныя жыхары. Манькавічы, якія мелі перад вайной 45 двароў і 220 жыхароў, аказаліся поўнасцю знішчаныя полымем. У часе карнай аперацыі загінула 13 мясцовых жыхароў. Зараз у цэнтры вёскі знаходзіцца брацкая магіла, у якой пахаваны 36 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях у 1943-44 гадах пры вызваленні суседніх вёсак (у асноўным, Савічаў і Мястэчка). У 1958 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

У 1943 годзе на Крыжоўках (недалёка ад Варанца) партызаны атрада імя Суворава разбілі нямецкі абоз, які дастаўляў усё неабходнае гарнізону ў Мядзелі. На месцы боя зараз стаіць помнік.

Пад час другой сусветнай вайны быў знішчаны і сядзібны дом. Адны людзі сцвярджаюць, што яго спалілі партызаны, другія – што немцы, але факт застаецца фактам: на сённяшні дзень ад былога прыгожага сядзібна-паркавага ансамбля засталося толькі некалькі старых дрэў, рэшткі падмурку гарпадарчай пабудовы, стаў ды напаўразбураная капліца княгіні Элеаноры Друцкай-Любецкай.

Пасля вайны вёска паступова адбудоўвалася. Першы дом пабудаваў Уладзімір Вайцяхоўскі, потым пачалі ставіць хаты і другія. У 1949 годзе тут быў арганізаваны калгас; праз год адбудавалі школу, потым пусцілі млын, невялічкі тартак.

У 1963 годзе ў ёй ўжо было 38 двароў, 96 жыхароў, васьмігадовая школа, магазін.

У другой палове ХХ стагоддзя Манькавічы паступова страчвалі сваё эканамічнае і культурнае значэнне. З прычыны неэфектыўнасці спыніў сваю дзейнасць млын; асфальтавая дарога, што прайшла ў кіламетры ад вёскі,  пазбавіла былое мястэчка значэння транспартнага вузла і ўсе іншыя дарогі прыйшлі ў заняпад, асабліва, калі разбурыўся мост праз рэчку Мядзелку; спыніла сваю дзейнасць царква – яна ператварылася ў калгасны будынак, дзе разводзілі трусоў. На  2001 год у Манькавічах налічвалася  20 двароў, пражывала 26 жыхароў.

У 1996 і 1999 гадах Манькавічы сталі месцам правядзення літаратурных семінараў “Даўжанскія вечары”, якія былі прысвечаны жыццю і творчасці знакамітага беларускага пісьменніка Ўладзіміра Дубоўкі. Удзел у семінары бралі такія вядомыя літаратары як Уладзімір Арлоў, Валянціна Аксак, Міхась Кенька, Янусь Малец, Генадзь Шупенька, Алесь Жыгуноў, Марыя Баравік, Франц Сіўко, Аркадзь Нафрановіч, Алесь Касцень і іншыя.

Як жа выглядаюць Манькавічы зараз? На ўезде ў вёску падарожнік пабачыць вялікія могілкі. Бліжэй да вёскі, на даўнейшым цвінтары, магілкі старыя, урослыя ў зямлю. На многіх толькі камяні-валуны сведчаць пра тое, што тут хтосці пахаваны. Сустракаюцца помнікі пачатку ХХ стагоддзя з надпісамі на расійскай мове, бо Манькавічы, у адрозненні ад некаторых вакольных каталіцкіх вёсак былі мястэчкам праваслаўным.

У цэнтральнай частцы цвінтара захаваліся рэшткі старой драўлянай царквы. Пачарнелыя ад часу і надвор’я бярвенні паказваюць, што пабудавана яна была акуратна, на нямецкі вугал, аднак і яе час не ўратаваў – самі сцены ператварыліся ў помнік.

За могільнікам направа ад дарогі адгаліноўваецца зарослая і ўжо слабапрыкметная сцежка-дарожка, якая ў ранейшыя часы злучала мястэчка з Ліпнікамі ды Паставамі, а зараз яна заводзіць у лес і там губляецца ў хмызах.

З гэтага перакрыжавання, па-сутнасці, і пачынаецца сама вёска, бо з’яўляюцца першыя жылыя хаты ды сады з агародамі. І таму тут, як і ў даўнейшыя часы на ростанях-раздарожжах, каб не дазволіць падысці да чалавечага жытла нячыстай сіле, пастаўлены вялікі драўляны крыж-абярог.

Праз пару двароў на правым баку вуліцы ўзвышаецца, патанаючы ў зеляніне высокіх дрэў, праваслаўны храм Успення Прасвятой Багародзіцы. Унушальная агароджа, вымураваная вялізнымі валунамі, каваныя вароты і калітка, якая адчыняецца толькі ў святы на службу, надаюць храму, які таксама змураваны большай часткай з валуноў, важкі і сур’ёзны выгляд. Царква стаіць алтаром да вуліцы, а ўваход знаходзіцца з боку поля. Раней з паўночнага боку была плошча, на якую і выходзілі вароты храма, аднак зараз ніякіх прыкмет той плошчы няма.

Сучасная вясковая плошча знаходзіцца далей па вуліцы за храмам. У гэтым месцы дарога разлучаецца: адна вядзе проста да месца былой сядзібы, другая – да запруды на рацэ Мядзелцы. У цэнтры плошчы пастаўлены помнік вайскоўцам і партызанам, якія тут пахаваны. Вакол помніка пасаджаны маладыя дрэўцы, якія ўтвараюць невялічкі сквер.

З левага боку плошчы знаходзіцца будынак былога сельскага магазіна. Шыльда “Товары повседневного спроса” сведчыць пра тое, што ў 70 – 80 гады тут яшчэ ладзіўся актыўны гандаль.Цяпер крама зачынена, шыльда паіржавела, літары аблезлі…

Побач з магазінам на месцы, дзе раней стаяла хата Дубоўкаў, да сярэдзіны 80-х гадоў мінулага стагоддзя знаходзілася школа. Аднак змяншэнне колькасці дзяцей прывяло да таго, што школу зачынілі. Паступова, з дапамогай людзей, будынак пачаў разбурацца. На сённяшні дзень ад школы нічога не засталося, а на тым месцы, дзе яна стаяла, знаходзіцца лецішча.

Калі ад плошчы пайсці па левай вуліцы, то мінуўшы некалькі хат, можна ўбачыць высокі каменны падмурак – рэшткі свірна, які быў пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў стылі ампір. Гэта, па-сутнасці, ўсё, што засталося ад сядзібных пабудоў, бо далей, на ўзгорку, дзе ў ХVІІІ – ХХ стагоддзях знаходзіўся сядзібны дом, зараз месцяцца будынкі дачнікаў. Толькі вялікія волаты-дрэвы даюць магчымасць упэўніцца ў тым, што тут калісці было культурна-гістарычнае месца.

Каля рэшткаў свірна вуліца расшчапляецца на тры дарогі: левая, спускаючыся ўніз, вядзе ў лес да старых могілкаў і потым далей каля Гарэлага балота, пра якое згадвае У. Дубоўка ў “Пялёстках”, на Агароднікі; цэнтральная падымаецца на ўзгорак да месца, дзе быў сядзібны дом; правая, нібыта праз тунэль, што ўтвараюць над ёй старыя ліпы і зараснікі бэзу, выводзіць да плаціны на рэчцы Мядзелка, дзе злучаецца з вуліцай, што ідзе ад вясковай плошчы.

Кожны, хто пабывае ў Манькавічах, абавязкова запомніць ставы-запруды. Вышэй плаціны калісці было ладнае па памерах вадасховішча, але цяпер яно ператварылася ў балота з вялікімі запасамі торфу і сапрапелю; у густой балотнай расліннасці з цяжкасцю можна ўгледзіць рачулку, якая моцна меандрыруе сярод плывуноў. Ніжэй плаціны знаходзіцца яшчэ адзін стаў. Ён значна меншы па памерах, але ў атачэнні даволі высокіх берагоў і навіслых дрэў, у шуме падаючай пеннай вады выглядае вельмі прывабна.

У дамбе зроблены дзве пратокі для вады. Па першай, праз якую перакінуты лёгкі масток з жордак, водны паток раней ішоў на млын і, падаючы, круціў жорны. Але зараз тут суха, а на месцы млына – гурба друзу з цэглы, гнілога дрэва ды рэшткаў металічных канструкцый. Усё гэта парасло дзікай густой травой.

Прайшоўшы троху па насыпу можна апынуцца каля другой пратокі, па якой пастаянна цячэ вада, ды не проста цячэ, а падае ўніз на каменне ды старыя палі, разбіваючыся на тысячы пырскаў, утвараючы шумлівы і вясёлы вадаспад. Да канца 80-х гадоў над пратокай быў перакінуты трывалы драўляны мост, па якому маглі праязджаць машыны. Аднак аднойчы той мост пад цяжарам аўтамабіля, які быў загружаны каляровым металам (прадпрымальнікі спрабавалі аб’ехаць міліцэйскі пост каля в. Калеяўцы), абрынуўся ўніз і з таго часу аўтасувязь з левым берагам Мядзелкі парушылася. Праўда, пазней мясцовыя жыхары нацягнулі над пратокай параўнальна вузкі масток, якім карыстаюцца ў асноўным пешаходы ды веласіпедысты.

За мастом направа даволі шырокай паласой працягнулася ўзвышаная пойма – месца, якое аблюбавалі турысты і аматары адпачынку на прыродзе. Кожны год тут увосень і вясною адбываюцца раённыя спаборніцтвы па турызму і арыентаванню. Толькі ў сярэдзіне 80-х гадоў лагер разгортваўся на левым беразе ракі на поўнач ад вёскі ў кар’еры — мясцовасці, якая называецца па-тутэйшаму Піскаватка, а зараз палаткі ставяцца проста сярод елак, асін ды чаромхі.

За дамбай дарога зноў разлучаецца на тры: левая вядзе да капліцы і далей на Сарочына, цэнтральная – на Дзеравянкі і старамядзельскі шлях, правая – на Кашыцы ды Паставы. І ўсе яны ідуць праз прыгожы, маляўнічы і загадкавы Манькавіцкі лес, які хавае ў сваіх нетрах шмат якіх таямніц пра гісторыю Манькавічаў і яе ваколіц.

____________________________

CE2C90CD-CCA2-436B-81D1-55ADDAC6C259_w640_sавт. Ігар Пракаповіч

 

ДУБОЎКАВЫ ЧЫТАННІ

(24 ЖНІЎНЯ 2010 Г)

 

Сёлета на Пастаўшчыне ўрачыста адзначалі 110 год з дня нараджэння свайго земляка, вядомага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Два месяцы таму ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла вечарына, прысвечаная памяці пісьменніка. І вось – яшчэ адна падзея. 24 жніўня ля будынка дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі сабраліся аматары творчасці паэта, каб абкрыць памятную дошку з барэльефам славутага майстра слова. Вяла імпрэзу супрацоўніца бібліятэкі Людміла Сяменас. З кароткімі прамовамі выступілі дырэктарка гэтай установы Марына Іванова, аўтар памятнага знака, вядомы беларускі мастак, Алесь Шатэрнік, член саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня раённай Рады ТБМ, “чалавек года  Віцебшчыны – 2009” Ігар Пракаповіч.

Пасля гэтага ў чытальнай зале бібліятэкі прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці У. Дубоўкі. З грунтоўнымі дакладамі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, яго літаратурную спадчыну выступілі Людміла Сяменас, Ігар Пракаповіч, Тамара Храпавіцкая. Узнёсла і натхнёна гучалі дубоўкавы і ўласныя вершы ў выкананні Наталлі Карнілавай і Алеся Гарбуля.

У. Дубоўка вядомы не толькі як паэт, але і як выдатны перакладчык. У гэтым прысутныя маглі ўпэўніцца, калі слухалі выступленне вучаніц раённай гімназіі Маргарыты Сяменас і Кацярыны Кухальскай. Яны прачыталі санеты Шэкспіра на мове арыгіналу і ў перакладзе на беларускую. Светлай тугі надавала імпрэзе чароўная скрыпка юнай Юльяны Янцэвіч.

Наогул, вечарына прайшла змястоўна і шчыра. Яна зноў засведчыла, што беларускае слова, беларуская мова жыве і будзе жыць, бо ў яе ёсць надзейны схоў – душы і сэрцы нашага народа.

 

Владимир Дубовка

Клены в пальцах своих золотых
держат осень с ее красотою.
Осень властвует в рощах густых,
ограждаясь листвой золотою.

Клен роняет листок за листком,
плачет чайкой печальное эхо.
А в орешнике своист и разгром,
на кустах ни листка, ни ореха.

Листья с шумом на землю легли,
ветер их раскидал по вселенной.
Но весной на просторы земли
возвратится краса непременно.

Засияет опять небосвод,
и мечты полетят на приволье.
Нам надеджы весна принесет
в синем, шитом шелками подоле.

Осень выплачет слезоньки все,
чтобы люди их больше не знали,
чтоб в лазурной небесной красе
вовсе не было места печали.

Красота возратится назад,
на земле ей ничто не помеха.
Отшумит, отойдет листопад,
 и рассыплется грустное эхо…

Ахматова Анна. Собрание сочинений. Т. 8. Переводы
1950-1960-е годы / Сост. Н.В. Королева. —
М.: Элис Лак, 2000, 2005. — С. 62-63.

 

За стихотворение «За все земли, всех народов мира» 20 июля 1930 года был арестован ОГПУ СССР в Кремле по делу «Союза освобождения Беларуси». В 1931 году находился в заключении в минской тюрьме; 10 апреля был осуждён на пять лет ссылки в Яранск, куда приехала с малолетним Ольгердом и Мария Петровна. Работал в Яранском районном потребительском союзе в должности секретаря. Принудительно переехал в деревню Шешурга, а позже — в Чебоксары.

В июле 1935 года срок ссылки был продлён на 2 года. В 1937 году был повторно арестован и осуждён на 10 лет лишения свободы, после чего жена с сыном вернулась в Москву, а потом — в Талдом, где работал счетоводом. Здесь в 1941 году погибает тринадцатилетний сын Ольгерд. Наказание отбывал в Кировской области, Чувашии, на Дальнем Востоке. В заключении литературным трудом не занимался.

В 1947 году по окончании срока заключения поэт оказался в городе Зугдиди (Грузинская ССР), где работал счетоводом в конторе чайного совхоза Наразени. Туда же переехала и Мария Петровна. 16 февраля 1949 года был арестован в третий раз. Особым совещанием МГБ СССР в апреле 1949 года был осуждён на 25 лет заключения. Отбывал наказание сначала в тбилисской тюрьме, потом был этапирован в Красноярский край. Работал столяром в Почеце Абанского района.

подробнее: http://www.newikis.com/ru/wiki/Дубовка,_Владимир_Николаевич

Библиография

Сборники стихов

«Строма» (Вильнюс, 1923)
«Там, где кипарисы» (1925)
«Тростник» (1925)
«Сгеdо» (1926)
«Наля» (Москва, 1927)
«Полесская рапсодия» (1961)
«Стихи» (1970).
Поэмы[править | править вики-текст]
«Круги» (1927)
«И пурпурных парусов извивы» (1929)
«Штурмуйте аванпосты будущего!» (1929).
Сказки[править | править вики-текст]
«Великолепная находка» (1960)
«Цветы — солнцевы детки» (1963)
«Сказки» (1968)
«Золотые зёрна» (1975)
«Как синячок к солнцу летал» (1961)
«Удивительные приключения» (1963)
«Милавица» (1964).

Антологии

«Избранные произведения» в 2-х томах (1959, 1965).

Повести для детей

«Жёлтая акация» (1967)
«Анна Олелько» (1969)
«Как Алик в тайге заблудился» (1974).

Рассказы-воспоминания

«Лепестки» (1973).

Переводы

Уильям Шекспир («Сонет», 1964)
Джордж Гордон Байрон (поэмы «Шильонский узник», «Бронзовый век», мистерия «Каин» в сборнике «Избранное», 1963)
стихи В. Брюсова, А. Прокофьева, П. Тычины, Ю. Янониса, С. Шырвани, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чаренца, В. Броневского, Ю. Словацкого, В. Сырокомли, Ду Фу.

СПІС КРЫНІЦ ПРА У. ДУБОЎКУ

 

  1. Пшыркоў Ю. С. Уладзімір Дубоўка. У кн.: Гісторыя беларускай  савецкай літаратуры, 1917-1940. — Мн.,1981 С. 212-236.

  2. Бугаёў Дз. Я.  Уладзімір Дубоўка. Крытыка біяграфічны нарыс. — Мн.,  1965.

  3. Бугаёў Дз. Я. Трагедыя паэта // Крыніца. 1997. №8. С.7-21.

  4. Булыка Г. Страсці па лясной ружы // Крыніца. 1997. №6. С.33-34.

  5. Вярцінскі А. Я пытаўся ў Налі // Крыніца. 1997. №8 С.43-44.

  6. Гарэцкі Г. Некалькі сустрэч з Уладзімірам Дубоўкам // ЛІМ. 1997. №15. С.13. (11 крас.)

  7. Давідоўскі З. За верш —  тэрмінова арыштаваць // Крыніца. 1997. №8. С. 3-5.

  8. Дранько-Майсюк Л. Сваяцтва постацяў // Крыніца. 1997. №8 С. 39.

  9. Пракаповіч І. М. Даўжанскія вечары // Падарожнік. 1997. №4.

  10. Дубоўка У. Наш журботны шлях працягваецца // Голас Радзімы. 1996. №26; №32. С.6; №33.

  11. Міхнюк Ў. Вязень сумлення // Полымя. 1996. №2 С. 215-271.

  12. Чарняўскі М. У памяці і сэрцах людзей // Мін. праўда. 1996. (28 ліст.)

  13. Дубоўка М. Мае санаторыі і курорты // Голас Радзімы. 1995. №38. С. 7; №39. С. 7

  14. Кісялёва Я. Паэта пакутніцкі шлях // Голас Радзімы. 1995. №33. С.7. (31 жн.)

  15. Марціновіч А. Пялёстак за пялёсткам // Пралеска. 1995. №9. С. 32-35.

  16. Собаль В. Каб песня, як крышталь званіла… // Віцебскі рабочы. 1995. (15 ліпеня, С.6.)

  17. Дубоўка М. Мае санаторыі і курорты // Маладосць. 1994. №2 С. 198-234.

  18. Куліковіч У. І. За нацыянальнае аблічча мовы // Веснік Бел. ун-та. Сер. 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. 1994.№1. С. 50-53.

  19. Куліковіч У. І. Праект Уладзіміра Дубоўкі // Роднае слова. 1994. №10 С.27-29.

  20. Лагуноўскі А. М.  Праблема адчужэння С. Есеніна і У. Дубоўкі. Літаратуразнаўства, заканамернасць літаратурнага працэсу // Беларусь. Мн. 1994. С.99.

  21. Максімовіч В. А. Праблема “актывізму” у паэмах У. Дубоўкі // Веснік Бел. ун-та. Сер. 4. Філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. 1991. №3. С.10-15.

  22. Пальчэўскі А. Пра Дубоўку // ЛІМ. 1994. №3. С. 14-15. (21 ст.)

  23. Семеняков В. И к звёздам летал, и на тучах бывал… // Веч. Минск. 1994. (25 ноября)

  24. Куліковіч У. Уток і аснова // Першацвет. 1993. №8. С.103-108.

  25. Ціхановіч А. Шыпшына і палын // Звязда. 1992. (2 кр.)

  26.  Юшчанка А. Пераклічка сэрцаў // ЛІМ. 1991. №40. С.7. (4 каст.)

  27. Дранько-Майсюк Л. Галіна шыпшыны, сцябло Чарнобылю // ЛІМ. 1990. №28. С.7. (13 ліп.)

  28. Собаль В. З нас кожны рэвалюцыяй прыняты // Віцебскі рабочы. 1990. (14 ліп.)

  29. Харошка Г. П. Творчыя пошукі Уладзіміра Дубоўкі ў жанры драматычнай паэмы // Беларус. літ. 1990. №18. С. 69-78.

  30. Конан В. Добрый дух родной земли // Дет. литература. 1989. №5. С. 39-41.

  31. Брыль Я. Накіды трох партрэтаў // ЛІМ. 1988. №1. С. 8-11. (1 ст.)

  32. Каўрус А. Служэнне слову // ЛІМ. 1988. №11. С. 6. (11сак.)

  33. Гарэцкі А. Тая незабыўная, хвалюючая сустрэча… У кн.:Дзень паэзіі-86, Мн., 1986. С. 175-177.

  34. Грахоўскі С. Паэт — заўсёды паэт. У кн.:Грахоўскі С. Так і было // Маст. газ. 1986. С. 99-109.

  35. Вітка В. Аблічча друга // ЛІМ. 1985. С. 7. (12 ліп.)

  36. Гердицкий А. Первая встреча // Нёман. 1985. №67. С. 166-167.

  37. Казека Я. Што нагадалі лісты // Полымя. 1985. №7 . С.204-209.

  38. Лойка А. Каб радасць красавала скрозь… // Звязда. 1985. (14 ліп.)

  39. Касцень А. Вытокі // ЛІМ. 1984. С. 12. (21 вер.)

  40. Вітка В. Аблічча друга. У кн.: Вітка В. Урокі.Артыкулы, наступленні, нататкі // Мн. 1982. С. 80-86.

  41. Арочка М. Чарадзей з блакітнымі вачыма. У кн.: Арочка М. Саюз часу і майстэрства // Мн. 1981. С.86 -177.

  42. Бугаёў Д. Я.  У кн.: Гісторыя беларускай савецкай літаратуры // Мн. 1981. С. 307-321.

  43. Пшыркоў Ю. Улюблённы ў красу і прыгажосць // Полымя. 1981. №1. С. 228-234.

  44. Арочка М.  Адзін дзень і ўсё жыццё // Полымя. 1979. №1. С. 219-234.

  45. Бугаёў Д. Талент і праца. У кн.: Бугаёў Д. Талент і праца: літаратурная крытыка // Мн. Маст. шк. 1979. С.3-49.

  46. Бугаёў Д. Талент і праца // Полымя. 1976. №11. С. 197-217.

  47. Стральцоў М. Поступ жыццялюба. Стральцоў М. У полі зроку. Мн., 1976.

  48. Вялюпн А. Гуслі па шыпшыне // Полымя. 1975. №7. С. 203-209.

  49. Жидович Н. Поэт, переводчик, ученый // Сельская газета. 1975. (15 июля)

  50. Жыдовіч Н. Майстар паэтычнага слова // Вяч. Мінск. 1975. (15 ліп.)

  51. Лойка А., Пшыркоў Ю. Краіна красою багата // ЛІМ. 1975. С. 6. (11 ліп.)

  52. Федзюковіч М. Чарадзей падзей // Чырвоная змена. 1975. (15 ліп.)

  53. Хацкевіч Г. Перажытае, згаданае, асэнсаванае // Мін. праўда. 1975. (15 ліп.)

  54. Шаўня А. Старэйшына паэтычнай раці // Беларусь. 1973. №7. С. 23.

  55. Шушкевіч С. Каб радасць красавала скрозь // Звязда. 1975. (15 ліп.)

  56. Глебка П. У кн. Глебка.: Паэзія барацьбы і перамогі. Артыкулы // Маст. літ. 1973. С. 155-165.

  57. Бровка П. Владимиру Дубовке — 70 лет // Литературная газета. 1970. (15 июля С. 4.)

  58. Бугаёў Д. Дагляды паэта // ЛІМ. 1970.. (17 ліп. С. 6-7.)

  59. Вітка В. Уладзімір Дубоўка // Вясёлка. 1970. №7. С.5.

  60. Грахоўскі С. Паэт — заўсёды паэт // Маладосць. 1970. №7. С. 137-141.

  61. Уладзімір Дубоўка. У кн.: Пісьменнікі Савецкай Беларусі. Кароткі бібліяграфічны даведнік. Мінск. 1970.  С. 131.

  62. Литвинов Р. Владимир Дубовка // Дет. лит. 1970. С. 79-80.

  63. Лойка А., Пшыркоў Ю. Жменя кляновых лістоў // Полымя. 1970. №7. С.224- 231.

  64. Шушкевич С. Грамадзянскі пафас паэта // Звязда. 1970. (15 лип.)

  65. Шушкевич С. Не замяце твой ясны след… // Мін.праўда. 1970. (15 ліп.)

  66. Лойка А.  Маладосці мы не змарнавалі… Мінск. “Народная асвета”. 1968. С. 42-49.

  67. Прокофьев А. Слово о поэте. В кн.: Дубовка В. Полесская рапсодия // «Художественная литература».  Ленинградское отделение. 1967. С. 3-6.

  68. Яцкевіч А. Пошук стылю У кн.: Яцкевіча А. Карані малога дрэва. Мінск. Беларусь. 1967. С. 35-61.

  69. Гарэцкі А. У жыцці і ў мастацтве // Маладосць. 1966. №12. С. 136-141.

  70. Дубовка В. Н. Среди добрых людей. В кн.: Советские писатели. Автобиография. Сост.: Б.Я. Брайнина, А. Н. Дмитриева // Т. 3. М., «Художественная литература». 1966. С. 229-243.

  71. Макарэвіч А. Пра паэта і паэзію // Звязда. 1966. (20 ліп.)

  72. Вітка В. Аблічча друга. Дубоўка У. Выбранныя творы. У 2-х тамах. Т. 1. Вершы // Мінск. “Беларусь”. 1965. С.5-14.

  73. Лейчук В.  Я чашу п’ю жыцця // Ніва ( Беласток). 1965. (27 чэрв.)

  74. Соловей Л. Встреча с песней и улыбкой // Сельск. газ. 1965. (3 авг.)

  75. Лойка А., Пшыркоў Ю. Уладзімір Дубоўка // Полымя. 1964. №10. С.152- 162.

  76. Дубоўка У. М. Мой жыццяпіс. У кн.: Пяцьдзесят чатыры дарогі // Мінск. Дзяржвыд. БССТ. 1963. С. 189-207.

  77. Броўка П. Шэдэўр сусветнай паэзіі // Полымя. 1961. №1.  С. 140-141.

  78. Барсток Д. Нястомны шукальнік // ЛІМ. 1960. (5 ліп.)

  79. Вітка В. Шчаслівая маладосць паэта // Беларусь.  1960. №7.

  80. Гапава В. Паэзія заўсёды маладая // Полымя. 1960. №61.С. 176-179.

  81. Ліс А. Моц і хараство паэтычнага слова // Маладосць. 1960. №7. С. 68-70.

  82. Бібліяграфія складзена М. Райчонкам

http://allby.tv/article/827/uladzmr-duboka

http://hotlib.net/authors/Уладзімір+Дубоўка

 

Реклама
 

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s