RSS

Меня увлекла эта книжная страна

02 Фев

Будущий библиотекарь Анна Литвинович: “Меня увлекла эта книжная страна”

 

Па-рознаму прыходзяць людзі ў прафесію. Адных з’арыентоўваюць бацькі ці знаёмыя, іншыя прывабнасць свайго будучага занятку “падгледзелі” ў фільме або рамане, выбар трэціх увогуле выпадковы.

Пра свой шлях у прафесію і іншае карэспандэнту райгазеты расказвае студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пастаўчанка Ганна ЛІТВІНОВІЧ.

— Аня, раскажы, хто ці што паўплывала на твой выбар?

Далей>>>

— Канкрэтных людзей назваць не магу, напэўна, бібліятэка ўвогуле адыграла галоўную ролю. Колькі сябе памятаю, хадзіла спачатку ў дзіцячую, потым — у раённую, брала кніжкі і чытала. Мяне захапіла гэта кніжчына краіна. Таму і вырашыла, што буду бібліятэкарам. Закончыўшы пастаўскую СШ №5, паступіла ва ўніверсітэт.

— Мінулы, 2012-ы, у краіне быў Годам кнігі. Чым ён табе запомніўся?

— Год невыпадкова быў прысвечаны Кнізе. Яе ролю ў развіцці чалавецтва нельга пераацаніць. Без кнігі немагчымы ні выхаванне, ні адукацыя, ні культура нашага грамадства. І сёння, у век інфармацыйных тэхналогій, яна застаецца асноўнай крыніцай інфармацыі. У Беларусі было запланавана шмат мерапрыемстваў, якія прадугледжвалі папулярызацыю кнігі і чытання, прафесійнае і культурнае развіццё. Выкарыстоўваліся як традыцыйныя метады, так і інавацыйныя, што вельмі станоўча сказалася на рэалізацыі да­дзеных праграм.

Кожны з праектаў унікальны. Запомніўся, напрыклад, праект, які стартаваў у пачатку мая ў Магілёўскай вобласці “Гартаючы старонкі мудрасці”. Ён складаўся з дабрачынных акцый, адзінага дня чытання, флэш-мобаў, тэатральных пастаноў, конкурсу сацыяльнай рэкламы і інш. І трэба адзначыць, што праект меў поспех і абудзіў цікавасць да чытання. Яшчэ адно мерапрыемства — акцыя “Буккросінг”, якая праходзіла ў межах мінскіх школ. Школьнікі сталіцы актыўна ўключыліся ў буккросінг — вольнае падарожжа кніг ад аднаго чытача да другога. Цікавай атрымалася інтэрнэт-акцыя “Прачытаў кнігу — адгукніся”, якая прадугледжвала абмен водгукамі аб прачытаных кнігах. Увогуле, усе мерапрыемствы заслугоўвалі ўвагі. Дарэчы, мне самой пашанцавала арганізаваць некалькі мерапрыемстваў у межах Года кнігі.

Ці даведалася больш пра сваю прафесію?

— Новае пра сваю прафесію даведваюся кожны дзень: на занятках, у бібліятэках і на мерапрыемствах, якія накіраваны на азнаямленне з некаторымі аспектамі будучай прафесіі, падчас размоў з тэарэтыкамі і практыкамі інфармацыйнай сферы. На сённяшні дзень я ніколькі не шкадую, што абрала менавіта гэтую спецыяльнасць і спецыялізацыю ў сферы дакумента-інфармацыйных камунікацый.

— Як думаеш: ці сталі больш чытаць?

— Спадзяюся на гэта. Такая велізарная праца была праведзена спецыялістамі, столькі сіл было аддадзена для таго, каб данесці да лю­дзей, што кніга — найважнейшая частка чалавечай культуры і на працягу многіх стагоддзяў — асноўны матэрыяльны носьбіт сабранай чалавецтвам інфармацыі, што гэта не магло застацца не заўважаным.

— Ці доўгі век кнігі?

— Колькі будзе жыць грамадства — столькі будзе жыць і кніга, у розных яе формах (традыцыйных, аўдыёвізуальных, электронных).

Твае меркаванні наконт таго, што электронны варыянт з часам выцесніць звычайную кніжку?

— Не выключана, што калісьці такое і адбудзецца, або традыцыйная і электронная формы кнігі будуць ісці поплеч. Хоць галоўнай перавагай электронных нось­бітаў з’яўляецца магчымасць імгненнага тыражыравання інфармацыі, на мой погляд, усё ж такі перавага застанецца за традыцыйнай кнігай.

Па-першае, кніга — гэта гісторыка-культурная каштоўнасць грамадства, якая перадаецца са стагоддзя ў стагоддзе. Па-другое, найбольш надзейны спосаб захавання інфармацыі. Так, напрыклад, плёнка ў старых аўдыёкасетах з часам скручваецца. Відэакасеты лёгка губляюць яркасць і выразнасць, а калі іх часта перамотваць туды-сюды, псуюцца яшчэ хутчэй. У рэшце рэшт, варта здарыцца перабою з электраэнергіяй або чаму іншаму, і памяць тэхнічнага сродка губляецца. Калі вымруць носьбіты — вымруць і камп’ютары, здольныя з іх чытаць, і тут два варыянты: альбо захоў­ваць у падвале дзясятак састарэлых камп’ютараў з усімі магчымымі ўваходамі, альбо змірыцца са стратай інфармацыі назаўжды. Кнігі ж у традыцыйным іх выглядзе з’яўляюцца носьбітамі інфармацыі, якая была сабрана чалавецтвам на працягу столькіх стагоддзяў. Па-трэцяе, гэта даступнасць друкаваных кніг. Нягледзячы на тое, што сёння большая частка грамадства мае тэхніку для работы з электроннымі носьбітамі, але, тым не менш, не ва ўсіх ёсць магчымасць ісці ў нагу з прагрэсам. І гэта трэба ўлічваць. І па-чацвёртае, не трэба забываць пра эстэтычную асалоду ад працэсу чытання кнігі з папяровымі старонкамі.

Што для цябе кніга?о для цябе кніга?»

— Кніга для мяне — скарб­ніца мудрасці і звестак па гісторыі, ведаў, розуму, жыцця. Гэта адзіная рэч, адзіная нітачка, якая можа дапамагчы мозгу не дэградаваць канчаткова.

Ці праўда, што добрая кніга ратуе ад адзіноты, лечыць?

Так, добрая кніга і лечыць, і ратуе ад адзіноты, і змякчае сэрца, і абуджае ў чалавека лепшыя імкненні. Дадзенаму аспекту прысвечана такая прыкладная дысцыпліна, як бібліятэрапія. Азначае гэта паняцце зліццё ведаў па меншай меры з трох галін. Адна належыць навукам, якія вывучаюць інструмент бібліятэрапіі — кнігу (кнігазнаўства, літаратура­знаўства, бібліяграфія); другая — навукам аб душы чалавека, на якую бібліятэрапія накіравана (псіхіятрыя, псіхатэрапія, рэабіліталогія); трэцяя — навукам аб чытанні, якая звязвае  разам першую і другую і забяспечвае дзейснасць бібліятэрапіі (псіхалогія чытання, педагогіка чытання).

— Ты — без пяці хвілін спецыяліст. На рабочым месцы сябе ўяўляеш?

— Уяўляю. І гэтаму дапамагла вытворчая практыка, якую мы праходзілі на 3-ім курсе. Мне пашанцавала: на працягу месяца я набіралася ведаў і вопыту ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

Бібліятэкар — прафесія цікавая?

— Я ж яшчэ не бібліятэкар, я толькі вучуся. Але магу адзначыць, што прафесія бібліятэкара не толькі цікавая, але і мнагагранная, і даволі складаная. Сучасны бібліятэкар — гэта не толькі чалавек, які працуе з кнігамі: ён і псіхолаг, маркетолаг, педагог, юрыст, эканаміст, спецыяліст у галіне інфармацыйных тэхналогій. Сёння бібліятэкараў называюць інфармацыйнымі работнікамі, менеджарамі інфармацыйнай сферы. Але колькі б назваў ні было, сутнасць у адным: гэта ўнікальная прафесія.

Гутарыла Галіна ПІШЧ.Поставы. Новости города Поставы. Погода в Поставах. Поставский край. Пастаўскі край. Районная газетаПятница, 15.02.2013 16:03. Рубрика: Захапленні  

фото из открытого источника, ссылка  : https://ok.ru/anna.litvinovich/pphotos

Реклама
 
Комментарии к записи Меня увлекла эта книжная страна отключены

Опубликовал на 02.02.2013 в НОВОСТИ

 

Метки: ,

Обсуждение закрыто.

 
%d такие блоггеры, как: