RSS

“Ад прыгажосці прыроды да прыгажосці душы…”

27 Июн

27.06.2013

Вялікая ўвага ў рабоце бібліятэкі надаецца краязнаўству. З мэтай азнакамлення і вывучэння родных краявідаў, гісторыі была арганізавана краязнаўчая вандроўка “Ад прыгажосці прыроды да прыгажосці душы…” па экалагічнай сцежцы прыроднага комплексу “Блакітныя азёры”

Нацыянальнага парка “Нарачанскі”, у якой бралі ўдзел супрацоўнікі Пастаўскай ЦРБ. Нітка маршрута ўключала наведванне гарадзішча князёў Свірскіх, вандроўнікі пабачылі фрагменты сядзібы канца 18-пачатку 20 стст, палюбаваліся сажалкай з ружовымі лілеямі, сфатаграфаваліся ля ўваходу на экалагічную сцежку, атрымалі цікавыя звесткі пра раку Страча, азёры Глубелька і Глубля, паслухалі легенды і паданні пра блакітныя азёры.

Экалагічная вандроўка садзейнічала больш глубокаму вывучэнню роднага краю, а гэта значыць, што чытачы будуць мець магчымасць атрымаць інфармацыю з першых вуснаў.

инфармацыя аллзела бiблiятэчнага маркетынгу

Реклама
 
Комментарии к записи “Ад прыгажосці прыроды да прыгажосці душы…” отключены

Опубликовал на 27.06.2013 в НОВОСТИ

 

Метки:

Обсуждение закрыто.