RSS

“Свет ручніковы — скарб адмысловы”

12 Июл

12.07.2013

У памяшканні раённай бібліятэкі ў рамках работы клуба па інтарэсах “Сучаснікі” працавала краязнаўчая лабараторыя “Свет ручніковы — скарб адмысловы”.

На мерапрыемстве вялі гутарку пра ручнікі — утылітарныя, абрадавыя, аброчныя, ручнікі-абярэгі, намітка. Цікавыя звесткі атрымалі аб колеры ручнікоў, аб прымяненні ручнікоў у народных абрадах і звычаях.

Прысутныя прынялі актыўны ўдзел у чытанні вершаў і ўспамінах, а мясцовыя паэты Жук Мікалай Мікалаевіч, Лісіцкая Вольга Мікалаеўна, Кавалёнак Марына Антонаўна пачыталі свае вершы.

Реклама
 
Комментарии к записи “Свет ручніковы — скарб адмысловы” отключены

Опубликовал на 12.07.2013 в НОВОСТИ

 

Метки:

Обсуждение закрыто.