RSS

Платочек сердцу дорогой

20 Июл

Творчыя сустрэчы клуба па інтарэсах “Сучаснікі”, які працуе пры Пастаўскай раённай бібліятэцы ужо не адзін год, не абмінулі і асенні сезон. Традыцыйна яны збіраюць людзей, не раўнадушных да кнігі, творчасці, музычнаму мастацтву, сяброў бібліятэкі, дарэчы, якімі можа стаць кожны, хто гэтага пажадае.У невялікай, але ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі адбылося чарговае пасяджэнне, якое можна без абінякоў назваць святам.

Святы Пакроў пытаецца

Ды ўва Ўздвіжанькі,

Ці ўзышло ў полі жыта?

А я буду да хадзіці, аглядаці,

Ці ўруніла ў полі жыта?

Зямлю лісце засыпаці,

Снегам чыстым пакрываці,

Ваду лёдам, пчолку мёдам надзяляці,

Старых бабак кіёчкамі,

Сярэдніх жанчын сыночкамі,

А дзяўчынак вяночкамі ўкрашаці.

Дзень св. Пакрова, Дзень маці. Менавіта ў гэты дзень як ніколі дарэчы гучала тэма “Платочек сердцу дорогой”. Хустка, якая з канца 19 стагоддзя замяніла намітку, уяўляе сабой частку Пакрова Богамацеры і займае значнае месца ў гардэробе беларускіх жанчын. Беларуская паэтэса Ларыса Геніюш пісала:

Хустак, як макаў!

Розных шаляновак

З дзён яшчэ дзявочых,

Сініх і бурдовых. У кветкі, юргіні,

Каласы і зелень.

Тыя – йсці ў гасціну,

Тыя – на нядзелю.

Цёмныя – у цэркву,

Калі пост надыдзе.

Ясныя, як сонца,

Тыя на Вялікдзень. Ясны шоўк – на свята,

А паркаль – на будзень.

Ёсць у чым бабулі

Паказацца ў людзі.

Госці свята слухалі вершы, якія чыталі Карнілава Наталля Яўгеньеўна, Бандарэнка Іна Раймундаўна, Бажок Наталля Афанасьеўна, Качанава Фаіна Сцяпанаўна, Марковіч Наталля Уладзіміраўна.

Нікіфарава Раіса Аляксееўна распавяла прысутным пра свята Пакроў, удзельнікі свята пазнаёміліся з гісторыяй развіцця беларускай хусткі, атрымалі асалоду ад песень у выкананні Валянціны Пятроўны Паўленка (“Подари мне платок”), Ніны Іванаўны Карабань (“Оренбургский пуховый платок”), Лідзіі Кузьмінічны Стрылец, дарэчы, апашняя выканала песню на роднай украінскай мове, прысвечаную маці; дакрануліся да вуснай народнай творчасці – у выкананні загадчыцы аддзелам абслугоўвання і інфармацыі Іны Раймундаўны Бандарэнка і бібліятэкара раённай бібліятэкі Святланы Мечыславаўны Жук прагучалі прыпеўкі на дадзеную тэму ; Пяркоўская Нэля Чаславаўна прадэманстравала хустку, якой сто гадоў; быў унесены тэатралізаваны момант у мерапрыемства; госці дзяліліся ўспамінамі, чыталі і спявалі песні і рамансы пад акампанемент Зямчонка Р.А., прысвечаных маці.

Склад удзельнікаў папоўніўся новым членам – Кавалёнак Марына Адамаўна прынесла новыя вершы, пазнаёміла са сваімі выданнямі, прачытала творы пра маці, пра бабулю, вершы, прасвечаныя сыну.

Сродкамі сучасных носьбітаў інфармацыі прагучаў раманс «Эта тёмно-вишнёвая шаль», былі прадэманстраваны слайды пра музей рускай хусткі, арганізаваны ў 2002 годзе ў горадзе Паўлаўскі Пасад.

Бібліятэка і найдалей будзе ладзіць сустрэчы, якія нясуць інфармацыю, будзяць цікавасць, ствараюць пазітыўны настрой.

Просмотреть альбом с фотографиями мероприятия

Гірвель В.,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынгу раённай бібліятэкі

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Реклама
 
Комментарии к записи Платочек сердцу дорогой отключены

Опубликовал на 20.07.2013 в МЕРОПРИЯТИЯ

 

Метки:

Обсуждение закрыто.

 
%d такие блоггеры, как: