RSS

Каб памятаць, трэба ведаць

11 Июл

1-068

 

2 ліпеня ля цэнтральнай раённай бібліятэкі цяжка было не спыніцца. На працягу дня тут гучалі ваенна-патрыятычныя песні, ля стэнда з кнігамі, устаноўленага на вуліцы, вялася ажыўленая гутарка бібліятэкараў і чытачоў. Прычынай такой масавай дзеі стала літаратурная акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Да ўвагі гараджан бібліятэкары прадставілі стэнд “Была вайна. Была Перамога. Ёсць памяць!”, на якім размясцілася мастацкая, даведачная і мемуарная літаратура пра Вялікую Айчынную. Кнігі рускіх і беларускіх аўтараў склалі тэматычныя раздзелы “Крэпасць над Бугам”, “Змагары Віцебшчыны”, “Беларусь партызанская”, “Гады акупацыі”, “Каб памятаць, трэба ведаць”, “Шляхі вызвалення”.

— Такім чынам мы хацелі прыцягнуць увагу пастаўчан да кніг пра вайну, — патлумачыла дырэктар бібліятэкі Людміла Гаўрылаўна Касцень. — У нашым фондзе іх так многа! І кожная адлюстроўвае гераізм, фізічную і духоўную стойкасць беларускага народа, апісвае жорсткасць і несправядлівасць вайны, расказвае пра скалечаныя лёсы дзяцей і дарослых. Мы не маем права гэта забыць. І калі хоць аднаму чалавеку захацелася ўзяць у рукі кнігу, адкрыць для сябе новыя старонкі гісторыі — значыць, акцыя прайшла недарэмна.

Такія ахвотнікі былі. Яны не толькі цікавіліся літаратурнай экспазіцыяй, але і ўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне. Супрацоўнікі бібліятэкі Наталля Балошка і Іна Бандарэнка задалі прысутным некалькі дзясяткаў пытанняў з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку на тэму вызвалення Пастаўшчыны. За кожны правільны адказ уручаліся закладкі для кніг і папяровыя трохкутнікі. На іх можна было прачытаць даведачную інфармацыю пра этапы вызвалення нашага краю, а таксама спіс рэкамендаванай літаратуры. “Чытаць яе складана, але патрэбна, — адзначалася ў папяровым трохкутніку. — Такія кнігі ўздымаюць вечныя маральныя праблемы дабра і зла, кахання і сяброўства, справядлівасці і абавязку”.

З месца правядзення акцыі многія вярталіся не з пустымі рукамі. На асобным стале знаходзіліся кнігі, якія кожны ахвотны мог узяць сабе ў падарунак. Іх аўтары — В. Быкаў, Я. Савіцкая, К. Ракасоўскі, Н. Аналовіч, Р. Мачульскі і іншыя майстры слова. Праўда, “узрост” гэтых асобнікаў вылічваецца дзесяцігоддзямі. Але хіба час калі-небудзь зменшыць іх вартасць?

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Пятница, 11.07.2014, газета «Поставский край» ист. http://www.postawy.by/2014/07/kab-pamyatac-treba-vedac/ 

______________________________

Библиотека советует к прочтению:

А. Адамович. «Хатынская повесть», «Каратели», «Партизаны», «Я из огненной деревни».

С. Алексиевич. «У войны — не женское лицо».

Г. Бакланов. «Навеки девятнадцатилетние».

А. Бек. «Волоколамское шоссе».

В. Богомолов. «В августе 44-го», «Жизнь моя, иль ты приснилась мне?..»

В. Быков. «Болото».

Б. Васильев. «А зори здесь тихие», «Завтра была война», «В списках не значился», «Встречный бой».

А. Дударев. «Брестская крепость».

В. Енишерлов. «Война гремела над миром».

А. Кудравец. «Кукушка прокукует завтра».

Л. Леванович. «Щеглы».

И. Науменко. «Помни Сталинград».

В. Некрасов. «В окопах Сталинграда».

В. Першанин. «Смертное поле».

А. Савицкий. «Лесная пристань».

К. Симонов. «Живые и мёртвые».

Книги серий «Военно-исторический бестселлер» и «Война. Штрафбат». В этих сборниках собраны лучшие произведения современных авторов

 

Реклама
 
Комментарии к записи Каб памятаць, трэба ведаць отключены

Опубликовал на 11.07.2014 в МЕРОПРИЯТИЯ

 

Метки:

Обсуждение закрыто.