RSS

Дзень Бібліятэк

15 Сен

День библиотек (Дзень бібліятэк) появился в стране в 2001 году по Указу Президента Республики Беларусь от 8 сентября 2001 года, а дата праздника — 15 сентября — выбрана в честь дня основания Национальной библиотеки, главного книгохранилища страны. В Беларуси библиотечный фонд насчитывает 67 млн. экземпляров. 

Як інфармацыйны, культурна-метадычны цэнтр, бібліятэка прызвана поўна і якасна здавальняць попыт карыстальнікаў на кнігу. Выконваючы пастаўленую задачу, супрацоўнікі раённай бібліятэкі шукаюць новыя метады і формы работы, актывізуюць напрацаваныя набыткі.

Да Дня бібліятэк загадчыцай аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Балошка Н.А. было падрыхтавана і праведзена святочнае мерапрыемства «С улыбкой по жизни» у форме КВН, у які мы ўклалі наступны змест: «Книга Всегда с Нами». У святочна прыбранай чытальнай зале за права называцца лепшымі змагаліся дзве каманды бібліятэкараў – «Бременские библиотекари» і «Библиодоки».

Як і патрабуецца, каманды абаранялі свае назвы, удзельнічалі ў музычным конкурсе, раскрывалі дасціпнасць у змаганні «Стенка на стенку», капітаны праяўлялі кемлівасць у асабістым конкурсе, а строгае журы ў складзе дырэктара ЦБС Касцень Л.Г., загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бандарэнка І.Р., загадчыцы аддзела камлектавання адзінага фонду Пушкінай Н. У. імкнуліся аб’ектыўна і справядліва выявіць пераможцаў. З невялікім адрывам у ліку ім стала каманда «Бременские библиотекари» на чале з капітанам загадчыцай Дунілавічскай сельскай бібліятэкі Пашковай А.А.

З задавальненнем сустракалі выканаўцаў частушак на бібліятэчныя тэмы Аўсюк А.Л. (Вярэнькаўская с/б), Цярэнцьеву Н.І. (Палеская с/б) і Скіпор М.Г. (Ярэўская с/б), якія так увайшлі ў вобразы, што зрывалі бурныя апладысменты, а каманда пераможцаў падчас выканання частушак вельмі ўдала спалучылі музыку і пляскі, чым і выклікалі прыхільнасць меркавання журы.

Прыз самага гумарнага ўдзельніка аднадушна быў аддадзены загадчыцы Казлоўшчынскай бібліятэкі Красілевіч Е. І. Каманда-пераможца атрымала торт, а іх праціўнікі – суцяшальны салодкі прыз. Свята атрымалася, і той пазітыў, які панаваў на мерапрыемстве, бібліятэкары пакінуць ў сваіх сэрцах і бібліятэчных справах.

Просмотреть альбом с фотографиями мероприятия

Гірвель В.,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнага
маркетынгу раённай бібліятэкі

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Реклама
 
Комментарии к записи Дзень Бібліятэк отключены

Опубликовал на 15.09.2014 в МЕРОПРИЯТИЯ

 

Обсуждение закрыто.

 
%d такие блоггеры, как: