RSS

Бібліятэка, як носьбіт нацыянальнай культурнай спадчыны

21 Мар

Культура – адзін з галоўных прыярытэтаў сацыяльнага развіцця краіны, умова прагрэсу грамадства і кожнага чалавека паасобку, фарміраванне яго маралі, інтэлекту, духоўнасці, прафесіяналізму.

Любоў да роднай мовы, Бацькаўшчыны праходзіць праз веданне гісторыі, культуры роднага краю. Каб выхоўваць у нашчадкаў пашану да спадчыны свайго народа трэба добра ведаць яе карані, трэба зазірнуць у яе мінулае, вывучыць яе культуру і побыт, уявіць, як жылі нашы дзяды і прадзеды.

Укараненне нацыянальных свят, абрадаў, традыцый, запісы ўспамінаў старажылаў аб родным краі, знакамітых людзях, пошук, збор і захаванне фальклорнага матэрыялу, напісанне летапісу сваёй мясцовасці, сваёй бібліятэкі, ўсё гэта знаходзіцца ў цэнтры ўвагі работы бібліятэк.

Краязнаўчы накірунак з’яўляецца адным з галоўных накірункаў дзейнасці.
Аддзел бібліятэчнага маркетынга Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі распрацаваў праграму “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” для больш мэтанакіраванай работы бібліятэк па адраджэнню нацыянальнай спадчыны, выхаванню самасвядомасці ў насельніцтва.


19 кастрычніка на базе Юнькаўскай сельскай бібліятэкі адбыўся семінар работнікаў Пастаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы “Бібліятэка, як носьбіт нацыянальнай культурнай спадчыны”, мэтай якога з’яўлялася актывізацыя работы бібліятэк у адраджэнні нацыянальнай культуры.

Задачы семінара – прапаганда і папулярызацыя літаратуры краязнаўчага зместа, ушанаванне імён лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры, абмен вопытам работы ў дадзеным накірунку.


Да увагі ўдзельнікаў семінара бібліятэкар Юнькаўскай сельскай бібліятэкі Галіна Іванаўна Хацяновіч прапанавала вусны часопіс “Светачы зямлі беларускай”. Для прысутных былі разгорнуты старонкі жыцця і дзейнасці беларускіх святых Свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, прападобнай Еўфрасініі, ігуменні Полацкай, Свяціцеля Кірылы, епіскапа Тураўскага, Святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай, Святога мучаніка Гаўрыіла Беластоцкага, Святой блажэннай Валянціны Мінскай, Святога праведнага Іаана Кармянскага.


Увогуле, бібліятэкар – гэта адна з тых прафесій, якая абавязана служыць далучэнню людзей да вечных каўтоўнасцей жыцця, рассказаць пра гістарычную спадчыну, пра традыцыі роднай зямлі, прывіць чытачам любоў да свайго краю, захаваць і памножыць здабыткі сваёй Радзімы.

Просмотреть альбом с фотографиями мероприятия

Балошка Н.А.,

загадчыца аддзела бібліятэчнага

маркетынгу раённай бібліятэкі

Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Реклама
 

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: