RSS

Дзень з казачным героем

15 Апр

IMG_52912 красавіка адзначаецца як Міжнародны  дзень дзіцячай кнігі. У гэты дзень нарадзіўся вядомы ва ўсім свеце пісьменнік-казачнік Ханс Крысціян Андэрсан.

Цікавы факт: Андэрсан свае казкі пісаў для дарослых, а вядомасць атрымаў як дзіцячы пісьменнік.

Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі вырашылі адзначыць  Міжнародны дзень дзіцячай кнігі акцыяй “Дзень з казачным героем”, які прысвяцілі беларускім казкам, легендам і паданням. У гэты дзень чытачоў сустрэла святочная бібліятэка, упрыгожаная шарамі і кветкамі, а абслугоўвалі дзетак героі беларускіх казак: Баба-Яга і Лесавік. Баба-Яга, як вядомая свавольніца, запрашала хлопчыкаў і дзяўчынак прайсціся з ёй да сутарэнняў бібліятэкі, дзе ў печы пякуцца смачныя піражкі.

Але дзеці чамусьці з усмешкай адмаўляліся ад пачастункаў бабулі. А вось Лесавік, як сапраўдны гаспадар, прапаноўваў пачытаць беларускія казкі і легенды, уручаў казачны буклет, дарыў шарык ці цукеркі. Далей усіх жадаючых запрашалі ў чытальную залу паглядзець мультфільмы.

А вось водгукі саміх чытачоў:

Вірбал Саша, вучань СШ № 1, 1 кл.

  • Я ведаў аб гэтым дні з аб’явы. Чакаў гэтага дня. Вельмі спадабалася. Хачу, каб і надалей казачныя героі сустракалі чытачоў.

Андрэйчык Яраслаў, вучань гімназіі, 5 кл.

  • Толькі зараз даведаўся, што 2 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Вельмі спадабалася.

Балаш Паліна, вучаніца СШ № 3, 5 кл.

  • Хачу, каб казачныя героі абслугоўвалі кожны дзень. З Лесавіком і Бабай-Ягой вельмі весела выбіраць кнігі.

Валодзічава Маша, вучаніца СШ № 3, 4 кл.

  • Калі абслугоўваюць казачныя героі, вельмі цікава і весела.

У канцы працоўнага дня бібліятэкары адчувалі сябе вельмі стомленымі, але напоўнеными натхненнем, эмоцыямі і радасцю ад дастойна праведзенага Міжнароднага дня дзіцячай кнігі.

 

Марына Іванова, загадчыца

  Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.

Буктрейлер на книгу «Волшебник Изумрудного Города»

Буктрейлер на книгу «Карлсон, который живет на крыше»

Приключения Чиполлино (1) Джанни Родари.

Реклама
 

Метки:

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: