RSS

Тэрыторыя дабрыні і творчасці

10 Авг


image-13  Ужо каторы год пры Пастаўскай раённай бібліятэцы
працуе клуб па інтарэсах “Сучаснікі”. Незвычайныя тэмы, распрацоўкі сцэнарыяў, жаданне быць цікавымі і карыснымі людзям — вось тры галоўныя складальнікі паспяховай работы сціплых працаўнікоў бібліятэкі. Далей>>>

Наша жыццё хуткаплыннае, складаны час змен, шквалаў і ўзрушэнняў, тэлевізійныя экраны запаланіла жорсткасць, а душа просіць цяпла, утульнасці, дабрыні. “Тэрыторыя дабрыні і творчасці” — так называўся літаратурна-музычны вечар у бібліятэцы. У кожнага чалавека ёсць свой свет, дзе ён адчувае сябе ўпэўнена, спакойна і ўтульна, можа рэалізаваць свае душэўныя патрабаванні. Я параўнала б творчасць з серабрыстай ручаінкай, якая нараджаецца ў нетрах пачуццяў і жаданняў, прабіваецца на паверхню, пачынае блішчэць, як брыльянт, усімі гранямі і набіраць моц. І вось гэта ўжо не ручаінка, а магутны струмень, які сілкуецца народнымі традыцыямі з глыбіні стагоддзяў. Выцінанка, бісерапляценне, вышыўка, саломапляценне, разьба па дрэве, гліняная цацка, аплікацыя саломкай па дрэве і палатне, пісанкі… Ты нешта зрабіў сваімі рукамі, уклаў у выраб сваю душу і хочаш паказаць гэта людзям, падзяліцца радасцю, аддаць часцінку сваёй душы. Менавіта тады мы і гаворым пра пашырэнне тэрыторыі дабрыні і творчасці.

У госці да пастаўчан завіталі людзі творчыя, неардынарныя, мабыць, пра такіх кажуць: пацалаваныя Богам. Гэта майстар пляцення з газетнай лазы, вязання шыдэлкам Раіса Уладзіміраўна Якубоўская з вёскі Валкі; музыкант, аўтар песень і музыкі Часлаў Аляксандравіч Машніч з вёскі Хрыстова, майстар па вышыўцы атласнымі стужкамі, вырабе ўпрыгажэнняў для валасоў, лялек Таццяна Анатольеўна Сабецкая з Пастаў. Парадаваў сваёй творчасцю Ігар Раднікоў. Яго карціны нясуць у сабе святло, надзею, дыхаюць рамантыкай і падарожжамі да далёкіх краін, мораў і астравоў.

На вялікую радасць прысутных, да нас далучыўся маленькі чытач Сцёпа Кавалёнак. Ён прыйшоў з мамай Марынай Кавалёнак, якая нам прачытала свой верш пра сямейныя традыцыі, узаемаразуменне. Сцёпа паказаў свае малюнкі, выкананыя каляровымі алоўкамі і акварэллю. На працягу вечара гучалі песні, Лідзія Кузьмінічна Стрылец прачытала верш, які яна прысвяціла слыннай вышывальшчыцы з Навасёлак Ліліі Радзівонаўне Зарэцкай. Панавалі добры гумар і пазітыўны настрой.

Раіса Якубоўская дала майстар-клас па пляценні вырабаў з газетных трубачак. Важкі ўклад у арганізацыю і правядзенне мерапрыемства зрабіла бібліятэкар Валкоўскай сельскай бібліятэкі Тамара Мінаўна Якубоўская. Мне як вядучай было лёгка і прыемна весці сустрэчу з такімі цікавымі людзьмі. “Сучаснікі” ахвотна адклікаюцца на запрашэнне, давяраюць нам, і мы не маем права іх падманваць. Цяпер да пытання, як трапіць на нашы мерапрыемствы: проста прыйсці ў бібліятэку. Чакаем!

Валянціна ГІРВЕЛЬ, бібліятэкар аддзела  маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі. Image 27

ист.http://www.postawy.by/2015/08/u-pastaўskaj-rayonnaj-bibliyatecy-adbyўsya-litaraturna-muzychny-vechar-terytoryya-dabryni-i-tvorchasci/

газета «Поставский край»  Понедельник, 10.08.2015 11:48. рубрика: Творцы  

Реклама
 

Метки: , , ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: