RSS

Вуснамі аўтара

18 Дек

DSC01438

Стала добрай традыцыяй у Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ладзіць ў пераднавагоднія святы літаратурныя сустрэчыз літаратарамі, паэтамі, знакамітымі землякамі.

читать дальше>>>

16 снежня ў чытальнай зале Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі было людна. Сябра бібліятэкі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча за 2015 год, краязнаўца Ігар Пракаповіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Булён”. У зале прысутнічалі чытачы, бібліятэчныя работнікі раёна, аматары творчасці знакамітага земляка, мясцовае тэлебачанне. Пракаповіч – часты госць у бібліятэках, з радасцю чытачы прыходзяць на сустрэчы з ім у Варапаеўскую гарпасялковую бібліятэку, у Гутскую с/б, Камайскую с/б, Лынтыпскую гарпасялковую бібліятэку і іншыя.

DSC01431

Кніжка змяшчае гумарыстычныя апавяданні, падслуханыя аўтарам з вуснаў розных людзей, па-мастацку апрацаваныя і выдадзеныя пад інтрыгуючай назвай “Булён” ў 2015 годзе. Як распавёў сам аўтар, назва мае нейкую падаплёку – у мутнай вадкасці можна знайсці ўсяго пакрысе, а ў апошняй лыжцы дык ці перчык, ці пясок засрыпіць на зубах. Кожны твор з яго кнігі раскрывае заганы чалавечага характару, выкрывае хібы грамадства, злоўжыванне шкоднамі звычкамі. Дзякуючы аўтару, мы   бачым гэтыя з’явы з іншага погляду гледжання, мы над імі смяёмся, а гэта, прынамсі, лепшае лякарства ад шматлікіх хвароб чалавецтва. Кніга складаецца з сямі раздзелаў: “Лепш, чым у Баклаях”, “Не ўсё ладна ў Парыжы”, “Дзіва Балдукова”, “Хірургічная адысея дзядзькі Антося”, “Дзе сэнс? Дзе логіка?”, “Рыбалка ў Юшкавічах”, “Апошняя лыжка”.Кожны чытач можа знайсці ў гэтым “булёне” тое, што яму даспадобы, каб узняць настрой, бо нездарма падзагаловак названай кнігі —  “Вершыкі і гісторыйкі для вясёлых людзей”. Над ілюстраваным аздабленнем кнігі працавалі Наталля Зямчонак (ілюстрацыі да апавяданняў) і Іосіф Атрахімовіч (ілюстрацыі да “Хірургічная адысея дзядзькі Антося” і “Казкі пра ваяўнічага камара”).

 DSC01433

Пісьменнік падрыхтаваў электронны варыянт прэзентацыі кнігі, у ходзе мерапрыемства зачытваў вершы на першы погляд гумарыстычныя, але з такім глыбінным зместам, што паміж радкоў чытаеш, як гэты чалавек любіць сваю краіну, месца, “дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся”.

 velvet1_5

                                       І Лондан, і Парыж

далёка за кардонам,

І Рыа-дэ-Жанейры

не свецяцца агні.

Жыву спакойны, ціхі,

амаль што невядомы,

Пішу на мове вершы –

і так мінаюць дні.

          …

Утульна мне і проста

сярод людзей знаёмых,

Сярод жанчын прыгожых,

правераных сяброў.

У гутарках, бывае, хапае слоў салёных,

ды гэта не змяншае

Ні веру, ні любоў.

Паеду, пэўна, ў Лондан

а, можа, і ў Парыжы

Блукаць буду Манмартам

ці дзесьці ў Палях,

Але заўсёды буду

вастрыць дадому лыжы,

Па мове і па песнях

шукаць да шчасця шлях.

Днямі паэт Пракаповіч Ігар Міхайлавіч  адзначыў 55-годдзе. І мы адзначаем – разам з ім – але яго кнігамі. Мы жадаем Вам, паважаны Ігар Міхайлавіч, найдалейшых поспехаў ў творчай дзейнасці, моцнага здароўя і ў Новым годзе выдаць шмат новых і цікавых кніг.

 

Гірвель В.,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу .

Реклама
 

Метки: ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: