RSS

На зямлі перамагае каханне

21 Фев

Так называлася літаратурна-музычная кампазіцыя, падрыхтаваная работнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня закаханых.

чытаць далей>>>

На мерапрыемства, якое адбылося 11 лютага ў чытальнай зале ўстановы, бібліятэкары запрасілі навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага кале­джа. Бо з кім, калі не з 15-16-гадовымі юнакамі і дзяўчатамі, гаварыць пра самае светлае і ўзнёслае пачуццё — каханне?— Кожны чалавек марыць кахаць і быць каханым, але не ў кожнага гэта атрымліваецца.

Можна набыць усе скарбы свету і пры гэтым застацца ­адзінокім. А сэрцу без кахання нялёгка. Магчыма, таму кожны з нас гарыць жаданнем сустрэць яго, — пачалі свой аповед вядучыя — загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іна Раймундаўна Бандарэнка і бібліятэкар Анастасія Уладзіміраўна Бурцава.Што такое каханне? Існуе шмат вызначэнняў гэтага пачуцця.

Кажуць, напрыклад, што гэта хвароба, ад якой няма лекаў і інш. Каханне бывае розным: ахвярным і бескарыслівым, вялікім і малым. “Галоўнае ў жыцці — не прайсці міма яго, не траціць дарэмна час у пошуках ідэалу, а ўважліва агледзецца навокал: магчыма, побач знаходзіцца чалавек, які можа стаць тым самым ідэалам”, — параілі бібліятэкары і паспрабавалі даказаць, што ў сэрцы кожнага прысутнага жыве любоў.

Расказаўшы, чаму 14 лютага называецца днём Святога Валянціна, і ўзгадаўшы гісторыю свята, вядучыя прапанавалі маладым лю­дзям прайсці тэст на рамантычнасць. Юнакі і дзяўчаты даведаліся таксама, калі ў якіх краінах пачалі масава адзначаць дзень закаханых, дзе з’явіліся першыя “валянцінкі” і што яны сабой уяўлялі, якія традыцыі прызнання ў сваіх пачуццях існуюць на розных кантынентах Зямлі.

Госці бібліятэкі ўслых зачытвалі раздадзеныя ім “валянці­нкі”, адказвалі на пытанні пра знаёмства дзяўчат і хлопцаў, шукалі заканчэнні вядомых прымавак. Пераможцы конкурсаў у якасці ўзнагароды за старанне атрымалі салодкія прызы.

На працягу вечара рамантычны настрой дапамагалі падтрымліваць вершы выдатнага савецкага паэта-лірыка Эдуарда Асадава, якія гучалі ў выкананні вядучых. Для тых, каму цікавая тэма кахання ў літаратуры, бібліятэкары падрыхтавалі невялікую выставу папулярных твораў айчынных і замежных аўтараў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

ист:http://www.postawy.by/category/maladzyozhny-partal/

 

Реклама
 

Метки:

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: