RSS

З нагоды свята пра жанчын

21 Мар

Изображение-281

11 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Сучаснікі”. Яно было прымеркавана да Дня жанчын і мела паэтычную назву “О, женщина! Небесное соз­данье! Ты так прекрасна в нежности своей!”

чытаць далей>>>

Клуб “Сучаснікі” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы існуе ўжо 9 гадоў (створаны 30 студзеня 2007-га) і на сённяшні дзень аб’ядноўвае ў сваіх радах больш за два дзясяткі аматараў літаратурнага слова рознага ўзросту і роду заняткаў. Ёсць сярод іх педагогі, медыкі, работнікі культуры, інжынеры, звычайныя рабочыя і беспрацоўныя, многія ўжо на пенсіі. Самаму старэйшаму члену клуба 70 гадоў, самаму маладому — крыху за 40. Усе яны — людзі актыўныя, творчыя, якім цяжка ўседзець дома. Менавіта таму кожны квартал збіраюцца разам у бібліятэцы, каб за традыцыйным чаяпіццем з прысмакамі, якія прыносяць з сабой, пагутарыць на тую ці іншую тэму, абмяняцца навінамі і тым, што ўмеюць і ведаюць самі, проста добра правесці час у кампаніі аднадумцаў.

За 9 гадоў існавання клуба якія толькі тэмы ні абмяркоўваліся на яго пася­джэннях! Гаварылі і пра рукадзелле, і пра духоўнасць, і пра радавод, паэзію і любімых многімі паэтаў, хусткі, ручнікі, бульбу, чай і шмат пра што яшчэ. Але першае ў годзе пася­джэнне нязменна прысвячаецца жанчынам і святу 8 Сакавіка.

За што мы яго любім? У чым сакрэт жаночай прывабнасці? Як у вершах услаўляюць прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва мужчыны? Пра гэта распавяла вядучая вечара бібліятэкар В. У. Гірвель, павіншаваўшы “сучасніц” з жаночым днём. Да віншаванняў Валянціны Міхайлаўны далучыліся член клуба Юрый Андрэевіч Сабецкі і запрошаны на пасяджэнне госць — музыкант Аляксей Конанаў, які адрасаваў слабаму полу музычны падарунак. Наколькі важная нам, жанчынам, увага з боку мужчын і як раўніва мы адносімся да падарункаў, што робяць нашым сяброўкам іх мужчыны, яскрава прадэманстравала загадчыца ад­дзела абслугоўвання і інфармацыі І. Р. Бандарэнка. Яна па-майстэрску разыграла невялікую сцэнку на гэту тэму.

Затым В. У. Гірвель расказала пра значэнне розных жаночых імён, іх пахо­джанне, знакі задыяка, расліны і жывёлы, якія ім адпавядаюць, якасці характару, уласцівыя іх уладальніцам. А прысутныя жанчыны прызналіся, хто і чаму іх так назваў і як жывецца ім з іх імёнамі. Для кожнай пад акампанемент Аляксея Конанава ўдзельнікі клуба выканалі песню. Свае вершы “сучасніцам” падарылі Марына Кавалёнак і Лідзія Стрылец, а Валянціна Паўленка натхнёна прачытала вершаваныя радкі пастаўчаніна Уладзіміра Свірковіча. Былі на вечарыне і загадкі з прызамі.

Час праляцеў незаўважна. За дзве гадзіны сустрэчы ўдзельнікі клуба не толькі адкрылі нешта новае для сябе, але і атрымалі зарад пазітыву ад сустрэчы з сябрамі.

Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.

ист:http://www.postawy.by/2016/03/z-nagody-svyata-pra-zhanchyn/ 

Реклама
 

Метки: ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: