RSS

Таямніцы роднага горада

21 Май

Изображение-281

З нагоды Міжнароднага дня сям’і супрацоўнікі Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі правялі сямейны квэст “Таямніцы роднага горада”, прысвечаны Паставам.

чытаць далей >>>

Квэст — гэта гульня, прыго        ды, пошук. Першапачаткова быў вядомы як камп’ютарная гульня, дзе трэба было знайсці аб’ект, пераадолеўшы розныя перашкоды. Але пазней гэта гульня была перанесена ў рэальныя ўмовы  і ад гэтага толькі выйграла.

У квэсце прынялі  ўдзел сем’і Гінько, Ожаль, Кавалёнак, Валіевых, Леўшыных і Ліпскіх. Удзельнікам былі выдадзены маршрутныя лісты, па якіх трэба было знайсці архітэктурныя помнікі, праспяваць вядомую беларускую народную песню, назваць старыя назвы вуліц і нашых паэтаў. Менавіта апошняе заданне пра аднаго з іх і яго твор выклікала вялікую цяжкасць. Але ў складзе адной з каманд аказалася бібліятэкар Анастасія Гінько. Дзякуючы ёй каманда атрымала дадатковыя балы і вырвалася наперад. Першае месца атрымалі сем’і Гінько і Кавалёнак, другое — Ожаль і Валіевых, трэцяе — Ліпскіх і Леўшыных.

Галоўная мэта арганізатараў мерапрыемства была дасягнута: згуртаваць сем’і, зацікавіць іх гісторыяй Пастаў і, безумоўна, заахвоціць да чытання добрай літаратуры.

Мы папрасілі  ўдзельнікаў па­дзяліцца сваімі ўражаннямі ад квэста:

Валянцін Ожаль:

— Мерапрыемства вельмі спадабалася. Не чакаў, што будзе так цікава бегаць па Паставах і шукаць помнікі.

Мікалай Ожаль:

— Уразіла і здзівіла заданне пра беларускую народную песню. Спачатку мы праспявалі не тую, якая была патрэбна, а потым здагадаліся і мелі рацыю.

Іван Гінько:

— Вельмі пазнавальна. Спадабалася заданне пра герб Тызенгаўзаў.

Адзіл Валіеў:

— Даведаўся пра помнік, пра які нават і не чуў. Дзецям спадабалася.

Марына Кавалёнак:

— Адказаў на некаторыя пытанні я не ведала, але была ў камандзе і таму адкрыла шмат цікавага для сябе.

Сцяпан Кавалёнак:

— А я рады, што пазнаёміўся з Сашам Гінько (ён быў у маёй камандзе). Мы дамовіліся, што сустрэнемся ў верасні  і разам пойдзем паступаць  у мастацкую школу.

Арсеній Леўшын:

— Было займальна. Спадабалася заданне пра палац Тызенгаўзаў.

Напрыканцы мерапрыемства каманды атрымалі памятныя дыпломы і салодкія прызы. Арганізатарамі было выказана пажаданне кожнай сям’і сабрацца ўвечары разам за кубачкам гарбаты і абмеркаваць падзеі дня. А Дзень сям’і ў дзіцячай бібліятэцы ўдаўся.

Л. СЯМЕНАС,

бібліятэкар Пастаўскай

 дзіцячай бібліятэкі імя Дубоўкі.

ист:http://www.postawy.by/2016/05/tayamnicy-rodnaga-gorada/

Поставы. Новости города Поставы. Погода в Поставах. Поставский край. Пастаўскі край. Районная газета

Реклама
 

Метки:

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: