RSS

“Мне камфортна ў бібліятэцы”

19 Авг

1471616402-mne-kamfortna-u-bibliyatecy

За час існавання ў газеце рубрыкі “Прафе­сіяналы” мы расказвалі пра прадстаўнікоў розных прафесій, якія з’яўляюцца выдатнымі спецыялістамі ў сваёй справе. І ўсе яны мелі вялікі стаж работы і багаты практычны вопыт. Але ж і сярод маладых работнікаў ёсць тыя, хто валодае неабходным багажом ведаў, па-сапраўднаму любіць сваю прафесію, імкнецца развівацца ў ёй і каго таксама можна назваць прафесіяналам. Прыклад таму — бібліёграф Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Ганна Літвіновіч.

далей>>>

 

— Стаць бібліятэкарам я вырашыла яшчэ ў дзяцінстве, — расказвала Аня. — З маленства любіла чытаць. Пачынаючы з 5 класа, шмат часу праводзіла ў школьнай бібліятэцы (Г. Літвіновіч — выпускніца СШ №5 — аўт.), у Крысціны Іванаўны Гімжэўскай. Яна давярала мне запісваць кнігі, падбіраць іх, працаваць у кнігасховішчы. Дома ў бацькоў таксама была дастаткова вялікая бібліятэка з мастацкай літаратурай, і суседзі часта бралі штосьці пачытаць. Я на кожную кнігу зрабіла лісток вяртання, аформіла фармуляры.

У 10 класе дзяўчына канчаткова вызначылася, на які факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў будзе паступаць. Выбрала інфармацыйна-дакументных камунікацый, паколькі там разам з базавай бібліятэчнай адукацыяй можна было атрымаць спецыяльнасць менеджара, якая давала магчымасць працаваць у інфармацыйнай сферы. Але першыя два гады вучобы ў ВНУ расчаравалі: вывучаць гісторыю, філасофію, прыродазнаўства, вышэйшую матэматыку было зусім нецікава. Інтарэс з’явіўся, калі пайшлі спецыяльныя дысцыпліны: розныя бібліятэчныя прадметы, менеджмент, маркетынг, інфармацыйныя тэхналогіі, а таксама вытворчая практыка.

Праходзіць адну з іх Ані пашанцавала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Там набыла вялікі практычны вопыт. За месяц азнаёмілася з усімі этапамі работы ўстановы — ад паступлення кнігі да выдачы яе чытачу. Сама прымала, рэгістравала, выдавала літаратуру, каталагізавала, рабіла аналітыку.

Атрымаўшы ступень бакалаўра, Г. Літвіновіч паступіла ў магістратуру. А праз год, пасля яе заканчэння, размеркавалася ў бібліятэку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бібліёграфам у навукова-бібліяграфічны аддзел, дзе працавала з 4 курса ўніверсітэта. Рабіла аўтарытэтныя запісы для зводнага электроннага каталога, распісвала для навукоўцаў часопісы, якія паступалі ў бібліятэку (пэўным чынам апісвала ўсе артыкулы ў іх, складала да кожнага анатацыю, а затым усю інфармацыю ўводзіла ў электронны каталог), стварала бібліяграфічныя паказальнікі. Магчыма, і далей засталася б у “акадэмцы”, калі б у студзені мінулага года сямейныя абставіны не прымусілі вярнуцца ў Паставы.

 

Прыехаўшы ў родны горад, уладкавалася бібліёграфам у цэнтральную раённую бібліятэку. Па словах Ані, прынялі яе ў калектыве вельмі добра, было адчуванне, быццам даўно тут працуе. Ды і работа, якой цяпер займаецца, знаёмая. У абавязкі дзяўчыны ўваходзіць стварэнне краязнаўчай картатэкі (з перыядычных выданняў, якія прыходзяць ва ўстанову, яна выбірае інфармацыю пра Пастаўшчыну і робіць бібліяграфічныя запісы), даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне кліентаў (падбор па іх запыце літаратуры па пэўнай тэме ў сваёй і іншых бібліятэках краіны, а таксама на інтэрнэт-рэсурсах), індывідуальнае і групавое інфармаванне насельніцтва, давядзенне да яго прававой інфармацыі. Акрамя таго, стварае бібліяграфічныя паказальнікі, спісы новай літаратуры, аказвае метадычную дапамогу калегам з сельскіх бібліятэк.

— Я кожны дзень з радасцю іду на работу, — гаварыла Аня. — Мне камфортна ў бібліятэцы, там заўсёды ёсць чым заняцца, калі ўстанова рухаецца ў нагу з часам, працуе для чытачоў. Вельмі негатыўна стаўлюся да стэрэатыпу, што бібліятэкар — гэта бабуля, якая ціхенька сядзіць сярод пыльных стэлажоў з кнігамі і атрымлівае капейкі. Так, у нашай краіне прэстыж прафесіі пакуль невысокі. А вось у Заходняй Еўропе бібліятэкар — вельмі паважаная асоба, адукаваная, ведае як мінімум тры замежныя мовы, з добрай зарплатай і статусам у грамадстве.

Сучасная бібліятэка — не проста кнігі, а вялікі паток інфармацыі, які патрабуе ўмення хутка арыентавацца ў ім. Тут як нідзе шмат магчымасцей для самаразвіцця ў інтэлектуальным і прафесійным планах. І Аня іх выкарыстоўвае. З дапамогай камп’­ютара актыўна цікавіцца новаўвядзеннямі ў рабоце бібліятэк Беларусі і прапануе, што можна прымяніць у нас. Як прызналіся супрацоўнікі Пастаўскай цэнтральнай райбібліятэкі, яны многаму вучацца ў сваёй маладой калегі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Дата публикации: 19 Августа, 2016

іст: http://www.postavy.by/novosti-postav/3289-mne-kamfortna-u-bibliyatecy.html

Реклама
 

Метки: ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s