RSS

З-за любові да кнігі

15 Сен

lrgwbtcaut8

Чытаць жыхарка аграгарадка Камаі Кацярына Дзмітрыеўна Дзісь­ко любіла з дзяцінства. Раней магла ўсю ноч правесці з цікавай кніжкай. Але жыццёвыя абставіны склаліся так, што 16 гадоў жанчына адпрацавала памочнікам выхавальніка ў дзіцячым садку. Пакуль у сакавіку мінулага года не даведалася, што ў Камайскай сельскай бібліятэцы вызваляецца месца бібліятэкара…

далей>>>

Тады ў мяне нечакана з’явілася жаданне кардынальна змяніць сферу дзейнасці, — расказвала яна. — Звярнулася да загадчыцы цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна Людмілы Гаўрылаўны Касцень з пытаннем, ці магу прэтэндаваць на вакансію. А калі з’ездзіла да яе на прыём і атрымала дабро, не раздумваючы, зволь­нілася з дзіцячага сада.

Работа бібліятэкара аказалася не такая простая, як здаецца на першы погляд, і вельмі карпатлівая. Да таго ж трэба шмат чытаць, каб парэкамендаваць тую ці іншую літаратуру наведвальнікам. А іх у бібліятэцы на сённяшні дзень 284, у тым ліку 134 — дзеці і падлеткі ва ўзросце да 15 гадоў. Ёсць нават тры дашкольнікі, якіх прыводзяць за руку мамы. Нямала сярод чытачоў і маладых людзей, якія закончылі вучобу, але па-ранейшаму не расстаюцца з кнігай, а таксама пенсіянераў. Апошніх 41 чалавек, і не ўсе яны па розных прычынах могуць дайсці ў бібліятэку. У такім выпадку Кацярына Дзмітрыеўна сама дастаўляе кнігі пенсіянерам. Прычым прыносіць іх дамоў не толькі камайцам, але і жыхарам Гвоздавіч, Мягун, Свіран, Дварчан, Сакун. Адзін-два разы ў тыдзень, а бывае, і часцей наведваецца ў Камайскую ўчастковую бальніцу да тых, хто знаходзіцца на сацыяльным ложку, проста трапіў на лячэнне. Як самых актыўных чытачоў К. Д. Дзісько назвала сем’і Франца і Валянціны Андрушкевіч, Анатолія і Людмілы Валодзька, Гелія і Валіі Элксніс, Людмілу Міхайлаўну Шушкевіч, Альдону Іванаўну Гаснеўскую, Ніну Вацлаваўну Краміч, Святлану Тарасевіч, з дзяцей — Ульяну Каравацкую, Кірыла і Віку Купцовых, Аню Шылько, Дашу Тамашэвіч.

У кожнага з аматараў чытання свой густ і перавагі. Адным падабаюцца творы пра вайну, іншым — гістарычныя або любоўныя раманы, дэтэктывы, фантастыка, навуковая або прыгодніцкая літаратура. Задаволіць чытацкі попыт дазваляе даволі багаты бібліятэчны фонд, які налічвае амаль 8 тысяч кніг і перыядычных выданняў. Акрамя мастацкай літаратуры, у ім маецца галіновая: па сельскай гаспадарцы, кулінарыі, рукадзеллі, машынабудаванні і г.д., ёсць нават дакументальныя хронікі. Калі ж патрэбнай чытачу кнігі ў сельскай бібліятэцы не знаходзіцца, Кацярына Дзмітрыеўна едзе па яе ў цэнтральную раённую бібліятэку.

Да сваіх абавязкаў загадчыца ўстановы адносіцца вельмі адказна. Праводзіць немалую работу з чытачамі розных узростаў. Часта бывае ў мясцовых школе і дзіцячым садку. Расказвае малышам і падлеткам пра кнігі, запрашае на экскурсіі ў бібліятэку, ладзіць розныя мерапрыемствы. Напрыклад, у студзені арганізавала для школьнікаў “Гадзіну патрыятычнай кнігі”, прымеркаваную да юбілею Мікалая Гамолкі, у лютым — літаратурную гадзіну з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы. Правяла таксама літаратурную вечарыну для старшакласнікаў па творчасці Кандрата Крапівы, прысвечаную 120-годдзю нараджэння пісьменніка, агляд перыядычных выданняў для навучэнцаў малодшых класаў. Вучні Камайскай СШ прымалі ўдзел і ў вечары памяці свайго земляка — паэта Аркадзя Нафрановіча: чыталі са сцэны сельскага Дома культуры яго вершы, вывучаныя пры непасрэдным удзе­ле бібліятэкара.

Прадстаўнікоў старэйшага пакалення К. Д. Дзісько заваблівае ў бібліятэку, рэкламуючы кнігі, якія прачытала сама. На руку аказалася і ўменне добра вязаць кручком і вышываць. Тым, хто, убачыўшы яе работы, загараецца жаданнем таксама навучыцца рукадзеллю, раіць узяць адпаведныя часопісы. Акрамя таго, Кацярына Дзміт­рыеўна — актыўная ўдзельніца мастацкай самадзейнасці. І дзе б ні выступала з артыстамі, агітуе вяскоўцаў прыходзіць у бібліятэку. Не дзіўна, што за паўтара года работы прывяла ў яе каля трох дзясяткаў новых чытачоў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Вторник, 13.09.2016 15:35. Рубрика: Прафесіяналы    3

Реклама
 

Метки: , ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: