RSS

У меню — кнігі на любы густ

27 Сен

img_6267

15 верасня сваё прафесійнае свята адзначылі бібліятэкары краіны. Работнікі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі пастараліся, каб гэты дзень стаў па-сапраўднаму святочным для ўсіх, хто любіць чытаць, і падрыхтавалі цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў і акцый.

ДАЛЕЙ>>>

Безумоўна, галоўным сярод іх стала “частаванне смачнай кнігай”. Атрымаць порцыю новых уражанняў і ведаў, узбагаціць свой духоўны свет можна было ў літаратурным кафэ, якое размясцілася па вуліцы Савецкай, прама пад вокнамі бібліятэкі. Ідэю яго арганізацыі работнікі ўстановы ўзялі ў інтэрнэце і творча падышлі да інтэрпрэтацыі.

— Мы вырашылі пагуляць на асацыяцыях і звярнуліся па дапамогу да чытачоў, — расказвала загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Н. А. Балошка. — У нашай бібліятэкі створана ўласная група на папулярным інтэрнэт-сайце “Аднакласнікі”. Яе наведвальнікам было прапанавана адказаць на пытанні, з якой стравай у кожнага асацыіруецца тая ці іншая літаратура. Як аказалася, напіткі большасць удзельнікаў апытання звязваюць з вершамі, бо яны такія ж узбуджальныя, лёгкія, іскрыстыя або, наадварот, заспакаяльныя. Закускі — гэта часопісы, якія можна пагартаць, калі захацелася штосьці пачытаць; салаты — зборнікі, дзе “інгрэдыентамі” могуць быць тыя ж вершы, аповесці, апавяданні. Супы, на думку многіх чытачоў, — сучасная проза, гарачыя стравы — літаратура, якая на сённяшні дзень карыстаецца найбольшым попытам, а дэсерты — штосьці лёгкае, гумарыстычнае, напрыклад замалёўкі, анекдоты, кароценькія вершыкі.

Па выніках гэтага апытання і было складзена бібліятэчнае меню. На цэнтральным століку пад яркім парасонам бібліятэкары расставілі на талерках назвы пералічаных страў, а за імі размясцілі кнігі. На такіх жа па-святочнаму накрытых сталах побач расклалі газеты і часопісы. Незвычайная інсталяцыя і музыка з вокнаў бібліятэкі адразу прыцягнулі ўвагу гараджан. І хоць дзень быў будны, а час — рабочы (кафэ запрацавала ў 11 гадзін раніцы, а закрылася каля 15.00), прахожыя з цікавасцю падыходзілі да столікаў, разглядвалі кнігі і перыядычныя выданні, гарталі іх. Усю прадстаўленую літаратуру можна было ўзяць дамоў, аформіўшы яе на абанеменце, або, як і перыёдыку, — пачытаць тут жа, на вуліцы, прысеўшы за столік.

 

img_6268

Кожнага, хто спыняўся ля кафэ, бібліятэкары запрашалі наведаць і саму бібліятэку. Там у ад­дзеле абслугоўвання працавала не менш цікавая выстава “Спатканне ўсляпую”. Яе “фішка” заключалася ў тым, што розныя па сваёй тэматыцы творы работнікі ўстановы загарнулі ў паперу, напісаўшы зверху кароткія, часам жартоўныя анатацыі да іх. Даведацца, пра што насамрэч тая ці іншая кніга, можна было толькі дома, зняўшы абгортку. Побач з гэтай экспазіцыяй былі выстаўлены навінкі літаратуры, якія нядаўна паступілі ў бібліятэку. Імі папоўніўся як бясплатны, так і камерцыйны фонд. Што датычыць апошняга, то з нагоды свята 15 верасня ладзілася акцыя: чытачу, які браў навінку за грошы, бясплатна прадастаўлялася яшчэ адна кніга з камерцыйнага фонду.

Таксама ўсім наведвальнікам прапаноўвалася паўдзельнічаць у віктарыне “Библиовкусняшки”. У выпадку правільнага адказу на выцягнутае пытанне прызам маглі стаць цукерка або “камерцыйная” кніга з 50-працэнтнай скідкай на яе. Такую ж скідку тэрмінам на месяц дарылі кожнаму на ксеракапіраванне ў бібліятэцы, уручаючы адпаведны купон. І, нарэшце, яшчэ адным падарункам для наведвальнікаў стаў у гэты дзень бясплатны інтэрнэт.

Пра падрыхтаваныя сюрпрызы паведамляла кідкая рэклама-запрашэнне на ўваходзе ў бібліятэку, акрамя таго, загадзя ў горадзе былі развешаны аналагічныя аб’явы. Таму гасцей у святочны дзень ва ўстанове культуры было шмат. Многія з іх адкрылі для сябе новыя творы і новых аўтараў.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

Вторник, 27.09.2016 10:48. Рубрика: Культурная прастора

Поставы. Новости города Поставы. Погода в Поставах. Поставский край. Пастаўскі край. Районная газета

Реклама
 

Метки: ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s