RSS

“Сучаснікі” і праз 10 гадоў сучасныя

07 Фев

u2509f49034m

 

Адны з першых наведвальніц клуба: А. Д. Арэхава, Н. Ч. Пяркоўская, Л. К. Стрылец, Н. У. Марковіч, Г. К. Ермачкова, Р. А. Нікіфарава і С. Д. Несцяровіч.

Клубу “Сучаснікі” пры цэнтральнай раённай бібліятэцы споўнілася 10 гадоў. З гэтай нагоды людзі рознага ўзросту сабраліся ў мінулую пятніцу на юбілейнае пасяджэнне.

далей>>>

 

Чытальная зала бібліятэкі па-святочнаму ўпрыгожана, на сталах — мноства прысмакаў. Вядучая вечара бібліятэкар Валянціна Гірвель пачынае ўрачыстасць, віншуе прысутных з 10-годдзем клуба і запрашае ва ўспаміны. На экране — фота­здымкі з пасяджэнняў. Першае мела назву “Самавар мой кіпіць на дубовым стале”. Тады завязаліся знаёмствы, зарадзілася любоў да творчасці, і сустрэчы сталі рэгулярнымі. Большасць тых, хто прыйшоў на юбілейную, — пастаянныя наведвальнікі. Яны з задавальненнем ўспаміналі, як трапілі ў “Сучаснікі”, дзяліліся незабыўнымі ўражаннямі ад цікавых мерапрыемстваў.

img_3651

В. У. Гірвель.

Нэлі Чаславаўну Пяркоўскую ў клуб запрасіла калега Наталля Уладзіміраўна Марковіч, з якой у свой час разам працавалі ў прафтэхкаледжы. “Пася­джэнні сталі сапраўднай аддушынай, — расказвала мне пазней Нэлі Чаславаўна. —  Праходзяць яны ў цёплай атмасферы,  якую ствараюць найперш работнікі бібліятэкі. Тэмы для абмеркавання самыя розныя. Быў вечар раманса “И сердца трепет, и романса грусть…”, запалі ў душу літаратурна-музычныя кампазіцыі “И это время называется весна…”, “Унылая пора! Очей очарованье!”, “Платочек сердцу дорогой”, “Территория добра и творчества”, “Они цветут, сердца отогревая, как маленькие, тёплые костры…”, “О, женщина! Небесное созданье! Ты так прекрасна в нежности своей!”. А колькі новага адкрылі для сябе на бібліятэчных вячорках “Стравы нашых продкаў”, “О капусте скажем лестно — это вкусно и полезно”, “Вітаем шчодрую Масленіцу”! Цікава праходзілі краязнаўчыя лабараторыі “Мая сям’я, мае вытокі, мой род  —  і блізкі, і далёкі”, “Свет ручніковы — скарб адмысловы” і іншыя.

Ладзяцца сустрэчы з паэтамі. З першых пасяджэнняў ганаровым госцем з’яўляецца Ігар Міхайлавіч Пракаповіч. На юбілейны вечар паэт завітаў разам з пляменніцай Ганнай Пракаповіч. Аня — мастачка-пачаткоўка,  фатограф-аматар. І. М. Пракаповіч падзяліўся з прысутнымі радасцю з нагоды выхаду чарговай кніжкі “Геаграфічныя лімэрыкі”. Аня намалявала вокладку і зрабіла рысункі да кожнага пяцірадкоўя. Слухала паэта і думала: яго лімэрыкі як тэст для вучняў — калі чаго не будзеш ведаць, абавязкова захочацца адкрыць кніжку і знайсці там тлумачэнне. З лімэрыкам застанецца ў памяці і правільны адказ. 

img_3704

І. М. Пракаповіч з пляменніцай Ганнай.

Ёсць яшчэ адзін сумесны праект пляменніцы і дзядзькі. Аня зрабіла высокамастацкія фота­здым­кі, а Ігар Міхайлавіч —  трапныя вершаваныя подпісы да іх. З нагоды юбілею “Сучаснікаў” І. М. Пракаповіч падарыў клубу дыск з песнямі, напісанымі на яго вершы.

На гэтым сустрэча з паэзіяй не закончылася. Слова прадаставілі Уладзіміру Свірковічу, у якога ў канцы мінулага года выйшаў першы зборнік вершаў “Бог есть любовь”. Паэт пранікнёна гаварыў пра тое, што адпачывае душой разам з аднадумцамі, сустрэчы ў клубе натхняюць на новыя творы. Яго вершы пра каханне, сям’ю, прыроду, узвышанае і зямное слухалі з затоеным дыханнем.

Пазней улілася ў рады “Сучаснікаў” Марына Кавалёнак. Але адразу стала  сваёй, заваявала сэрцы наведвальнікаў вершамі пра знаёмыя кожнаму паўсядзённыя рэчы, пра світанак і захад сонца, маму, сыночка… Яе вершаваныя радкі вяртаюць у шчаслівыя гады бесклапотнага дзяцінства, выклікаюць настальгію па мінулым.

img_9491

Уладзімір Свірковіч.

А які юбілей без музыкі? І яна была. Прысутныя апладысментамі сустракалі кожнае выступленне кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля “Скіфы” Віктара Верацельнікава. Разам з ім спявалі песні сваёй маладосці. Чыталі вершы Наталля Уладзіміраўна Марковіч і Лідзія Кузьмінічна Стрылец.

У тым, што наш клуб “Сучаснікі” і праз 10 гадоў застаецца сучасным, заслуга творчай, няўрымслівай Валянціны Уладзіміраўны Гірвель, якая ўзяла нас пад сваё крыло, — гаварылі пазней удзельнікі. — Яна — наш лідар, цэнтр прыцяжэння. У кожнае мерапрыемства ўкладвае душу. Арганізуе іх так, што хочацца прыходзіць і праводзіць тут вольны час. Мы таксама рыхтуемся да свят, многія пішуць вершы, дзеляцца сваімі захапленнямі. Дыскусіі, конкурсы, спаборніцтвы, вечары пытанняў і адказаў прыносяць вялікае задавальненне.

Юбілейная сустрэча прайшла на адным дыханні. Наперадзе мноства планаў. І ёсць упэўненасць, што ў такіх энергічных, творчых людзей усё атрымаецца.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота аўтара і Наталлі БАЛОШКА.

 

Реклама
 

Метки: , ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: