RSS

Встреча с Натальей Батраковой

17 Мар

17 марта 2017 года в Поставской центральной районной библиотеке состоялась встреча с белорусской писательницей Натальей Батраковой. Наталья Батракова пишет на русском языке, читателям знакома по романам – дилогиям «Территория души», «Площадь согласия», «Миг бесконечности» , а также сборников стихов «Состояние души», «Сто сорок жизненных мгновений», «Я играю не по правилам…». Наталья презентовала сборник стихов «Экстрасистолы любви», исполняла песни на свои стихи, делилась с читателями мыслями, мечтами. Благодарные читатели унесли книги с автографам автора и приятные впечатления от встречи.

дальше>>>>

Не так даўно ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з чытачамі папулярнай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай. Яна прэзентавала дзве новыя кнігі: раман «Миг бесконечности 2. Бесконечность любви, бесконечность печали» і паэтычны зборнік «Экстрасистолы любви», а таксама расказвала пра жыццё і творчасць, чытала вершы, спявала песні, адказвала на пытанні прысутных. Гэта ўжо другі візіт Наталлі Батраковай у наш райцэнтр (першы раз сустракалася з пры­хільнікамі сваёй творчасці чатыры з паловай гады таму).

«Па-іншаму не магу»

Новы раман Наталлі Батраковай — доўгачаканы працяг дылогіі «Миг бесконечности». Але ў ім так і не пастаўлена кропка ва ўзаемаадносінах галоўных герояў Каці Праскурынай і Вадзіма Ладышава. Гэта адбудзецца ў другой кнізе, якая, па запэўніванні аўтара, убачыць свет вельмі хутка.

— Я — рэаліст, пішу пра тое, што бачу, чую, — гаварыла пісьменніца. — Таму ні ў асабістым жыцці, ні ў творчасці не магу абстрагавацца ад таго, што адбываецца ў свеце.

Некаторыя папракаюць Наталлю Батракову ў тым, што празмерна глыбока заглядвае ў патаемныя куткі душы, на што пісьменніца адказвае: «Пісаць па-іншаму я не магу. Больш за тое, фактычна пражываю са сваімі персанажамі паралельнае жыццё, прапускаю праз сябе ўсе іх пачуцці: разам з імі кахаю і радуюся, плачу і пакутую».

Раней Наталлі Мікалаеўне ўдавалася паспяхова сумяшчаць асноўныя жаночыя абавязкі з творчасцю: ­удзень працавала, займалася хатнімі справамі, праводзіла час з сям’ёй, а па начах пісала літаратурныя творы. У выніку спала толькі 3-5 гадзін у суткі. Многае памянялася пасля гіпертанічнага крызу. Урачы параілі пабольш спаць, берагчы сябе. Таму вырашыла адысці ад актыўнай працоўнай дзейнасці — зараз толькі дае водпускі калегам, кансультуе іх, а кнігі стварае ўдзень. Каб нішто і ніхто не перашкаджаў, ставіць тэлефон на бязгучны рэжым, стараецца адключыцца ад усяго свету.

139 любоўных кардыяграм

Менавіта столькі вершаў пра гэта пачуццё ўтрымлівае зборнік  «Экстрасистолы любви». У яго ўвайшлі вершы розных часоў, некаторыя з іх ужо друкаваліся. У паэтычных радках адлюстраваны амаль усе стадыі кахання: ад моманту зараджэння пачуцця, калі вырастаюць крылы, да любоўнай агоніі.

— Гэтыя эмоцыі перажыты мной альбо ў асабістым жыцці, альбо разам з маімі літаратурнымі героямі, — прызнаецца аўтар. — У кожным радку — аголеная душа, таму мне вельмі хацелася, каб і ілюстрацыі да зборніка пераклікаліся з імі па сэнсе, былі такімі ж шчырымі і пранікнёнымі, сугучнымі ім. Гэта і было адзіным патрабаваннем да малюнкаў: ніякага значэння не мела тэхні­ка іх выканання, не было пажаданняў, якія вершы павінны быць праілюстраваны. Я так і сказала: на якім радку ў мастака ёкне сэрца, той няхай і намалюе. Бязмежна ўдзячна выдавецтву «Икселент», з дапамогай якога ўдалося знайсці чалавека, здольнага ўбачыць і перадаць глыбінную сутнасць вершаў.  Найлепш за іншых гэта атрымалася ў Таццяны Дольскай. Як толькі Наталля Мікалаеўна ўбачыла эскіз мастачкі на верш, які заканчваецца радком: «Как жаль… Ведь всё могло бы быть… », адразу зразумела — гэта тое, чаго чакала. На ім быў намаляваны дзьмухавец, з якога злятаюць апошнія пушынкі. А калісьці ён быў падобны на сонца, яркі і прыгожы, як і каханне апавядальніцы…

З выхадам «Экстрасистол любви» Наталлі Батраковай пашчасціла ажыццявіць даўнюю мару — запісаць дыск, на якім яна над акампанемент гітары дэкламуе свае вершы і спявае песні. Гэта свайго роду  монаспектакль, у якім пяшчотны голас пісьменніцы напаўняе новым хвалюючым гучаннем яе лірыку.

 

Што бліжэй: паэзія ці проза?

На гэта пытанне аўтар адказала, што лічыць сябе празаікам. Пры тым што пачынала з вершаў (калі не ўлічваць школьных сачыненняў). Вершаваныя радкі ўзніклі ў перыяд першай закаханасці, але нікому іх не паказвала. На новы ўзровень творчасць выйшла ў інстытуце, дзе пашчасціла апынуцца сярод аднадумцаў, якіх здолеў аб’яднаць вакол сябе куратар факультэта. Разам удзельнічалі ў мастацкай самадзейнасці, зачытвалі тое, што спрабавалі пісаць. І нават калі проба пяра была не вельмі ўдалай, заўсёды апладзіравалі, падтрымлівалі аўтара, каб не пакрыўдзіць.

 — Я і зараз не люблю выступаць у ролі крытыка, хоць мяне часта просяць напісаць рэцэнзію, ацаніць твор, запрашаюць у журы. Ніколі не стаўлю нізкіх ацэнак, бо ведаю, што вельмі проста загубіць парастак творчасці, які толькі пачаў цягнуцца да сонца.

Аўтарам-пачаткоўцам, асабліва паэтам, складана знайсці свайго чытача. У гэтым плане Наталлі Мікалаеўне было прасцей — зборнікам паэзіі папярэд­нічалі празаічныя творы, таму людзі ахвотна набывалі і яе вершы.

Шчасце аўтара — бачыць зацікаўленасць чытача

Пісьменніца падзякавала бібліятэкарам за запрашэнне на творчую сустрэчу, адзначыла, што яны з’яўляюцца сувязным звяном паміж аўтарам і чытачамі.

— Без вас мы  даўжэй шукалі б шлях адно да аднаго, — гаварыла Н. М. Батракова.  — Для любога пісьменніка галоўнае — усведамляць тое, што яго творчасць камусьці патрэбна. А даведацца пра гэта вельмі проста — дастаткова ўбачыць стан кнігі: калі яна зачытаная — значыць запатрабаваная.

Па словах творцы, менавіта беларускія чытачы прымусілі паверыць яе ў свае здольнасці, натхнілі на напісанне новых кніг. Неўзабаве творчасцю Наталлі Батраковай зацікавіліся і расійскія выдавецтвы, значна расшырылася кола чытацкай аўдыторыі. Усё гэта прыемна, але ў той жа час і няпроста: каб не расчараваць прыхільнікаў, з кожнай новай кнігай планку трэба ўздымаць.

У знак удзячнасці за шчырую і цікавую сустрэчу пастаўскія бібліятэкары ўручылі Наталлі Батраковай букет руж. Напрыканцы ўсіх чакалі аўтограф-сесія і агульны фотаздымак на памяць.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

 

 

Наталья Батракова родилась 18 мая 1964 года в Белыничах,Могилёвская область, Белоруссия. В 1981 году окончила Белыническую СШ № 2. В 1986 году закончила Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта в Гомеле.

Стихи пробовала писать с 16 лет. Её книги романы-дилогии «Территория души» и «Площадь согласия» стали настоящими бестселлерами на белорусском книжном рынке. Известным автором стала после дилогии «Территория души».

 

Её роман «Миг бесконечности» в 2-х томах стал самым продаваемой художественной книгой в Беларуси в 2012 году.

фото из ист: https://ok.ru/postavskay/topic/66594886287480

ТВОРЧЕСТВО

по материалам ист: http://litbook.net/author/5106/batrakova-natalya-nikolaevna

ПОХОЖИЕ ЗАПИСИ — >>>

Наталья Батракова в Поставах

Реклама
 

Метки:

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: