RSS

Флешмоб «Я люблю читать!».

07 Апр

2 апреля Поставская детская библиотека им. В. Дубовки организовала флешмоб «Я люблю читать!».  Весело, позитивно, а главное — продуктивно прошло мероприятие в котором приняли активное участие постоянные читатели и любители книги. Мероприятие проходило в городском сквере у фонтана. Смотрим  фотоотчет! см. дальше>>>

по материалам https://ok.ru/postavskay

Разам з кнігай

Штогод у красавіку Пастаўская дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі праводзіць Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Гэты год асаблівы — адзначаецца 500-годдзе айчыннага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. І таму пры правядзенні мерапрыемстваў вялікую ўвагу мы надавалі гісторыі кнігі.

Адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі адбылося ў Пастаўскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі. Пад кіраўніцтвам Крысціны Аляксандраўны Рубель прайшоў цудоўны ранішнік “Разам з кнігай”, на якім было шмат танцаў і песень. А дапамагалі ёй удзельнікі студый сучаснай харэаграфіі “Скай Дэнс” (кіраўнік — Петухова Ю. М.), эстраднай песні “Задоринка” (кіраўнік — Пятрова В. С.), творчага развіцця асобы “Р.Е.Л.А.К.С.” (кіраўнік — Рубель К. А), а таксама дзяўчынкі-вядучыя Ліза Клянцэвіч і Надзін Матар.

Кожны год  2 красавіка, у дзень народзінаў вялікага казачніка з Даніі Х. К. Андэрсэна, увесь свет  адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтай даце наша бібліятэка прысвяціла флэшмоб “Я люблю читать!”, які прайшоў каля фантана на плошчы Леніна. Мы заклікалі ўсіх прыхільнікаў чытання далучыцца да нашай акцыі і пачытаць кнігі разам у незвычайнай абстаноўцы. Пасля флэшмоба кнігі, якія спадабаліся ўдзельнікам, можна было ўзяць у бібліятэцы на дом.

Працягнуўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі адкрытым праглядам  “З кнігай праз вякі”. Наведвальнікі маглі азнаёміцца з самымі старымі кнігамі (1905, 1909, 1911 гадоў выдання), якія захава­ліся ў фондзе дзіцячай бібліятэкі. Некалькі кніг 40-х і 50-х гадоў таксама з’яўляюцца рарытэтнымі для нашай бібліятэкі.

Сёлета спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Карнея Чукоўскага. Мы прысвяцілі гэтай даце вясёлае лялечнае прадстаўленне “Путаница да небывальщина”. Вучні другога класа СШ №1 разам з класным кіраўніком В. Я. Зайцавай перанесліся ў казачны свет дзядулі Карнея. Гледачы разам з доктарам Айбалітам успаміналі герояў казак К. Чукоўскага, адгадвалі загадкі. Усім было весела. Але раптам шкодны Бармалей раззлаваўся і ўкраў Сонейка. Дзецям было вельмі цікава даганяць Бармалея і, пераадольваючы многія казачныя перашкоды,  выратаваць Сонца.

Наступнае  мерапрыемства ў рамках Тыдня — вернісаж часопіса “Усе колеры “Вясёлкі”, прысвечаны 60-годдзю з дня выхаду першага нумара гэтага часопіса. Уявіце: тыя, хто чытаў першыя нумары “Вясёлкі”, цяпер ужо самі дзядулі і бабулі.  А сам часопіс — гэта заўжды каляровыя казкі, загадкі, вершы, выдатныя яскравыя ілюстрацыі. Да таго ж гэта часопіс на роднай мове для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. “Вясёлка”, як і раней, нястомна вучыць чытачоў любіць сваю Айчыну, шанаваць родную мову.

А колькі цікавых кніг яшчэ не прачытана! Чакаем вас у бібліятэцы.

М. ІВАНОВА, загадчыца

дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі.

ист: http://www.postawy.by/2017/04/razam-z-knigaj/

Реклама
 

Метки: ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: