RSS

Адпачываць і чытаць

23 Июл

1 чэрвеня на базе Мінскага гарадскога адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Лідар” стартавала рэспубліканская акцыя “Лета з добрай кнігай!”. Яе заснавальнікі — міністэрствы інфармацыі і адукацыі краіны, ГА “Беларускі саюз жанчын” і “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Мэта — узмацненне выхаваўчай ролі і значэння кнігі ў перыяд летніх канікулаў.

дальше

Падчас акцыі ў бібліятэках, аздараўленчых лагерах, цэнтрах творчасці праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя прэзентацыям кніг дзіцячых аўтараў. Арганізуюцца таксама сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, конкурсы і віктарыны, гандаль кніжнай прадукцыяй у выхадныя дні ў парках і скверах і інш. Не засталіся ў баку ад гэтага і бібліятэкі Пастаўскага раёна. Так, у гарадской дзіцячай бібліятэцы імя У. Дубоўкі на працягу ўсяго лета будуць праводзіцца забаўляльна-пазнавальныя мерапрыемствы для школьнікаў і дзейнічаць кніжныя выставы.

— З пачатку чэрвеня ў нас працуе выстава “Кніжныя хованкі”, ідэю якой запазычылі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, — расказвала дырэктар установы М. М. Іванова. — Для яе мы выбралі добрыя, але забытыя творы, якіх няма ў спісах да абавязковага прачытання школьнікамі ў час летніх канікулаў. Раздзялілі іх па ўзростах дзяцей, загарнулі ў паперу і напісалі на кожнай кніжцы, пра што яна. Разгарнуць кнігу можна толькі выйшаўшы з бібліятэкі альбо дома і абавязкова трэба прачытаць. Большасць кніг з выставы ўжо разабралі.

Яшчэ адна выстава — “Паліца знаёмства” — прысвечана асобным аўтарам і іх творам, якія таксама можна прама адсюль узяць пачытаць. Зараз тут размясціліся кнігі класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, 135-годдзе з дня нараджэння якога адзначылі 7 ліпеня. Крыху раней кніжная паліца знаёміла маленькіх чытачоў з асобамі і творчасцю Івана Кудраўца і рускай дзіцячай пісьменніцы Юны Морыц. Рыхтуюцца таксама паліцы кніг-юбіляраў: аповесці А. Гайдара “Дальние страны”, якой сёлета спаўняецца 85 гадоў, і “Прыгод Хобіта” Д. Толкіна (яны ўпершыню былі апублікаваны 80 гадоў таму), літаратурная вітрына “У вольны час”, дзе будуць прадстаўлены немастацкія выданні для дзяцей.

 

Як ужо гаварылася вышэй, акрамя выстаў, у бібліятэцы ладзяцца тэматычныя мерапрыемствы для школьнікаў, што адпачываюць у летніх аздараўленчых лагерах. У чэрвені адбылося “Падарожжа ў краіну Літаратурыю” для навучэнцаў 1—2-х класаў. А нядаўна прайшла літаратурная гадзіна пад назвай “Кніга — наш сябар і дарадчык”, удзельнікамі якой сталі дзеці з лагера пры пастаўскім касцёле. Разам з біб­ліятэкарам Л. Ф. Сяменас яны спачатку адпра­віліся падарож­нічаць па казках: адгадвалі загадкі, называлі казачныя сродкі перамяшчэння ў прасторы і часе і г.д. Потым узгадалі 500-годдзе кнігадрукавання, якое бу­дзем святкаваць у жніўні. У сувязі з гэтым Людміла Францаўна правяла з дзецьмі пазнавальную віктарыну і конкурс. У ім трэба было адказаць на пытанні, на чым пісалі старажытныя людзі, як называюцца значкі, што абазначалі словы, у якіх краінах яны зараз выкарыстоўваюцца, дзе была выраблена першая папера і выда­дзена першая кніга, хто яе выдаў і як яна называлася; таксама ў пары з сябрам з дапамогай розных частак цела ўтварыць літары, выкарыстоўваючы ўсе літары ў слове “кнігадрукаванне”, прыдумаць свае словы. Прызам за правільныя адказы і актыўнасць былі цукеркі. А ў канцы мерапрыемства Л. Ф. Сяменас заклікала школьнікаў часцей прыходзіць у бібліятэку і больш чытаць.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

ист.http://www.postavy.by/novosti-postav/5252-adpachyvac-i-chytac.html

Дата публикации: 21 Июля, 2017

Реклама
 

Метки: , ,

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: