RSS

Пімен Панчанка

10 Авг

img_6982Пімен Панчанка нарадзіўся у горадзе Таліне (Эстонія) у рабочай сям’і.

Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 г. сям’я вярнулася ў Бягомль. У 1934 г. скончыў педагагічныя курсы ў Бабруйску.

У 1934-1935 гг. — загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёна, у 1935-1936 гг. — настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Кіраўскага раёна, у 1938-1939 гг. выкладаў мову і літаратуру ў Кіраўскай сярэдняй школе Магілеўскай вобласці. Адначасова вучыўся завочна на філалагічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытута (скончыў у 1939). З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арми — спецыяльны карэспандэнт, пісьменнік у армейскіх і франтавых газетах.

Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944-1945 гг. знаходзіўся з часцямі Савецкай Арміі ў Іране. З 1946 г. працаваў у рэдакцыях часопіса «Вожык», газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Неман», 1954-1958), «Маладосць» (1958-1966), сакратаром праўлення СП БССР (1966-1971).

Як сябра дэлегацыі БССР у 1958 г. прымаў удзел у рабоце XIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Абіраўся депутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957-1967, 1971-1975), старшынёй Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1938 г.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума — «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі.

Народны паэт БССР (1973).

 

Папулярныя вершы- чытаць тут:

Реклама
 

Метки:

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s

 
%d такие блоггеры, как: