RSS

Каляндар дат (паэтаў i пicьменнiкаў пастаўшчыны)

444444

1.Студзень

Жук Ганна Казіміраўна, паэт. Нарадзілася 08. 01. 1954.

________________________________

Міхасёнак Вячаслаў (9.1.1941 – 12.11.2002), беларускі паэт. Нарадзіўся ў в. Міськія Пастаўскага раёна. Скончыў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча і філфак Мінскага педінстытута. Працаваў настаўнікам у Дуброўскай сярэдняй школе на Маладзечаншчыне, з 1988 года – у Слуцку.

З вершамі, краязнаўчымі артыкуламі і ўспамінамі выступаў на старонках мясцовага і рэспубліканскага друку. Аўтар кнігі паэзіі “Сіняе рэха”, краязнаўчага эсэ пра родную вёскў Міськія.

_____________________________________________

libpos Фурс (Умпіровіч) Александра Лявонаўна, нар. 11.1.1925 г. у в. Азярава, былога Відзаўскага павета (Браслаўскі р-н) у сям’і сельскага настаўніка. Пачатковую школу скончыла ў Азераве, потым вучылася у г. Паставы. У 1944 г. закончыла другі курс настаўніцкай семінарыі, у тым жа годзе паступіла на 3 курс Пастаўскага педвучылішча. Рэпрэсіравана ў 1948 г. па справе Саюза беларускіх патрыётаў, тэрмін адбывала ў Мардоўскіх лагерах. Вызвалілася датэрмінова ў 1956 г., рэабілітавана ў 1992 г. У 1965г. закончыла народны універсітэт мастацтваў у Маскве (факультэт малюнка і жывапісу). Жыла ў г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнулася на Радзіму.

Зараз на пенсіі, жыве ў г. Паставы.

Напісала ўспаміны пра жыццё на Пастаўшчыне сярэдзіны ХХ стагоддзя (польскі час, ваенны і пасляваенны час)

______________________________

libpos Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (23.1.1808 – 17.12.1884), класік-заснавальнік беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў ф. Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям’і арандатара. Пасля заканчэння Бабруйскай павятовай школы і Віленскай базыльянскай бурсы паступіў на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта, але вымушаны быў спыніць вучобу з прычыны хваробы. Служыў чыноўнікам у Мінскай кансісторыі, у Мінскім крымінальным судзе. У 1840 г., купіўшы ф. Люцынка, пакідае казённую службу і пачынае актыўна займацца літаратурнай працай. Паводле некаторых звестак, у часе паўстання ў 1863-1864 гг бывае ў Свянцянах, Свіры, на Лынтупшчыне.

Аўтар драматычных твораў (“Ідылія”, Залёты”, “Пінская шляхта” і інш.), вершаваных аповесцяў і апавяданняў (“Гапон”, “Вечарніцы”, “Купала” і інш.), вершаў і перакладаў ( А. Міцкевіч “Пан Тадэвуш”).

______________________

libpos Гурыновіч Адам Гіляры Калікставіч (13(25).01.1869 – 23.01(04.02).1894), паэт, перакладчык, фалькларыст. Нарадзіўся года ў фальварку Кавалі на мяжы Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Актыўна ўдзельнічаў у нацыянальна-дэмакратычным руху, за што быў арыштаваны і кінуты ў Петрапаўлаўскую крэпасць. З прычыны цяжкай хваробы выпушчаны пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Свіры (там жылі бацькі), дзе ў студзені 1894 года, на 25 годзе жыцця памёр.

Вядомы як празаік, паэт, фалькларыст, перакладчык. На Свянцяншчыне і на Пастаўшчыне зрабіў шмат запісаў беларускага фальклору.

________________________________

Аляксандраў Андрэй (27.1.1978), беларускі паэт, журналіст. Нарадзіўся ў г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобласці. Скончыў СШ № 1 г. Паставы з залатым медалём і Полацкі дзяржаўны універсітэт. Працаваў на мясцовым тэлебачанні ў Наваполацку, цяпер – у рэдакцыі газеты “Хімік”.

Аўтар зборніка вершаў “Вечны горад Чырвонага Сонца”, шматлікіх публікацый у мясцовым і рэспубліканскім друку.

_____________________________

Літвіновіч Пётр Антонавіч, паэт. Нарадзіўся 30. 01. 1956 г. у в. Захараўшчына Пастаўскага раёна. Закончыў Савіцкую сярэднюю школу, Віцебскі палітэхнікум. Працаваў у будаўнічых арганізацыях, зараз – інжынер на Пастаўскім ільнозаводзе.

Аўтар кнігі паэзіі “Сон Радзімы сніўся мне”(1996). Вершы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў Паставах.

_______________________________

 

2.Люты

Зянькевіч Рамуальд (01.02.1820 – 11.09.1868) археолаг, фалькларыст, этнограф, краязнаўца. Нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні. Вучыўся ў павятовай школе ў Паставах, у Віленскай гімназіі. У 1930 г. скончыў Віленскі універсітэт. Настаўнічаў на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне. Жыў на Палессі ў доме князёў Друцкіх-Любецкіх.У 50-я гады перасяліўся ў Вільню.

У 1851 годзе выдаў у Коўне “Народныя песенькі пінскага люду” у беларускім арыгінале з вершаваным перакладам збіральніка і з тлумачэннем абрадаў, пры якіх выконваюцца песні. Аўтар вершаванага зборніка “Próbki rymowe” (Вільня, 1856) і кнігі “Wesele, przedślubny podarek rymowy” (Вільня, 1857).

_____________________________

%d0%bf%d1%96%d1%81%d1%8c%d0%bc%d0%b5%d0%bd%d0%bd%d1%96%d0%ba-%d1%8f%d0%bd%d1%83%d1%81%d1%8c-%d0%bc%d0%b0%d0%bb%d0%b5%d1%86 Малец Янусь (Іван Вільгельмавіч), паэт, парадыст. Нарадзіўся 08.02.1951 г. у в. Хрыстова Пастаўскага раёна. Пасля васьмігодкі вучыўся ў ГПТВ у Полацку, працаваў на заводзе ў Віцебску, вучыўся ў Находкінскай марской школе на Далёкім Усходзе. Скончыў філфак БДУ. Працаваў рэдактарам літаратурнага аддзела часопіса “Вожык”. Зараз працуе на МЗХ ЗАТ “Атлант”.

Аўтар зборнікаў вершаў і пародый “Бедны конь”(1992), “Трава ў вушах”(1994), “Родны мацярык” (кніга лірыкі) (1995), “Намінальны людзель”(2005). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў Мінску.

 _______________________________

libposКенька Міхась Паўлавіч, празаік, перакладчык, кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся 08. 02. 1947 г.  у вёсцы Верацеі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.

У 1965 г. скончыў Ласіцкую адзінаццацігодку і паступіў на філалагічны факультэт Магілеўскага педагагічнага інстытута. Пасля заканчэння інстытута (1969) працаваў у кіраўскай раённай газеце «Кіравец», настаўнічаў ва Ўдзелаўскай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна і ў Віцебску, быў лектарам, загадваў кабінетам камсамольскай работы ў Віцебскім абкоме камсамола (1969-1973). З 1973 г. — аспірант, з 1976 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1983 г. — намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва», з 1988 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1988 г.

У рэспубліканскім друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па тэорыі і практыцы мастацкага перакладу, праблемах беларускай савецкай прозы і паэзіі пачаў выступаць у 1974 г. Аўтар кніг «Майстэрства Аркадзя Куляшова — перакладчыка» (1983), «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» (1987). Прымаў удзел у падрыхтоўцы Збораў твораў М.Лынькова і. М.Гарэцкага.

Перакладае з расейскай, украінскай, польскай моў.

>>> Міхась Кенька. Біяграфія ў святле фальклору

_________________________________

libposСваяк Казімір (Канстанцін Стаповіч) (19. 02. 1890  — 6. 05. 1926). Нарадзіўся ў в. Барані Свянцянскага павета Віленскай губерні. Закончыў школу ў Свянцянах і Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1915 годзе быў пасвечаны ў ксяндзы. Святарскую дзейнасць пачаў вікарыем у Камайскім касцёле (1915-1916 гг), пазней служыў у Клюшчанах, Засвіры. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім нацыянальным руху. Аўтар вершаў, апавяданняў, эсэ, філасофскіх эцюдаў, публіцыстычных артыкулаў. Выдаў кнігу “Мая ліра” (Вільня, 1924). Памёр 6 мая 1926 года . Пахаваны ў Вільні.

 

________________________________ 

.

libposСіманёнак Людміла Іванаўна (нар. 19.02.1975) у г.п. Обаль Шумілінскага раёна. Скончыла СШ № 2 у г. Паставы і Віцебскі дзяржаўны універсітэт. Працуе метадыстам аддзела краязнаўства Віцебскага абласнога аб’яднання пазашкольных устаноў.

Аўтар паэтычных зборнікаў “У люстэрку” і “Разгорнуты сусвет”. Творы друкаваліся ў шматлікіх абласных і рэспубліканскіх выданнях.

 

.

___________________________________

 

Скурко Іосіф Уладзіміравіч (24.2.1938 – 2.7.1989), паэт-песеннік, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Пількаўшчына на Мядзельшчыне. Вучыўся ў СШ № 2 г. Паставы, якую скончыў на выдатна і застаўся тут працаваць піянерважаным. Сдужыў у войску. Закончыў філфак БДУ, працаваў у ЦК ЛКСМБ, дырэктарам бюро міжнароднага маладзёжнага турызму “Спадарожнік”, у апараце Савета Міністраў БССР, у Дзяржаўным камітэце па тэлебачанні радыёвяшчанні.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Бацькоўскі парог” і “Весніцы”, сцэнарыя дакументальнага фільма “Драўгістэ – дружба”. Многія вершы пакладзены на музыку.

__________________________________

Мурзёнак Пётр Сільвестравіч нарадзіўся 26 лютага 1930 года ў вёсцы Чаромушнікі Падзісенныя былога Віленскага ваяводства. У школу пайшоў з 6 гадоў і да 1939 года скончыў 3 класы польскай школы. Пасля вучыўся ў савецкай школе, з 1946 па 1949 – у пастаўскім педагагічным вучылішчы. У 1949-50 гадах працаваў настаўнікам матэматыкі Вайшкунскай сямігодкі Пастаўскага раёна. З 1950 года пачаў працаваць у Васілінскай сямігодцы, адкуль быў прызваны ў войска і праслужыў роўна тры гады ў пасёлку Кулой каля Варкуты. З 1954 па 1959 год вучыўся завочна ў Мазырскім педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. Выкладаў матэматыку і фізіку ў Дварчанскай базавай (9 класаў) школе. Вёў заняткі фота і кінагурткоў. У 1990 годзе выйшаў на пенсію. Яшчэ тры гады адпрацаваў выкладчыкам матэматыкі ў Шыркаўскай базавай школе. Мае медаль “Ветэран працы”. Пасля выхаду на пенсію захапляўся пчолкамі.

Быў жанаты. Жонка, Даната Генрыхаўна з Мажэйкаў, таксама працавала настаўніцай пачатковых класаў. Выхавалі двух сыноў, Пятра і Генадзя, у якіх свае сем’і, якія жывуць у Аттаве. У 2003 годзе П. Мурзёнак з жонкай пераехаў да дзяцей у Канаду.

У 2008 годзе выдаў кнігу ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой”; друкаваўся ў альманаху “Беларус”.

Памёр у 2010 годзе.

>>> https://docviewer.yandex.by/?

3.Сакавік

Жаброўскі Генрык (3.3.1923 – 21.4.1996), інжынер-гідролаг, краязнаўца. Нарадзіўся ў вёсцы Міхнічы Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. Закончыў 2 класы Пастаўскай гімназіі. У часы нямецкай акупацыі быў звязаны з польскім партызанскім атрадам “Бура”  Арміі Краёвай.  Пасля прыходу Чырвонай Арміі быў мабілізаваны і служыў ў чыгуначных войсках. У канцы 1944 г. патрапіў у атрады Народнага Войска Польскага генерала Берлінга, з якімі прайшоў баявы шлях ад Віслы да Эльбы. Закончыў Варшаўскую Палітэхніку.

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Польскім інстытуце гідралогіі і метэаралогіі (Беласток, Вроцлаў), а з 1960 г. ўзначальваў гідралагічна-метэаралагічную станцыю ў горадзе Новы Сонч. За сваю працу ўзнагароджаны Залатой Адзнакай “Za zaslugi w zwalczaniu powodzi”.

Напісаў успаміны аб сваім побыце ў войску пад час вайны. Збіраў матэрыялы па гісторыі Пастаўшчыны. Напісаў кнігу “Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне”, зрабіў картасхему горада Паставы 1939 года; знайшоў, запісаў і пераклаў на польскую мову народны лучайскі верш “Кірха”.

_________________________________

libposГарбінскі Юрась Нарадзіўся ў 7.3.1963 года ў в. Камаі Пастаўскага раёна. Скончыў Камайскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт і аспірантуру Мінскага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Кракаве і Варшаве. Доктарскую дысертацыю абараніў у Варшаўскім універсітэце ў 1997 г. Навуковы супрацоўнік Польскай акадэміі навук і ад 2003 г. Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку.

Займаўся даследваннем жыццёвага і творчага шляху Алеся Гаруна, зараз займаецца вывучэннем беларускага хрысціянскага руху. Склаў анталогію “Беларуская думка ХХ стагоддзя”, даведнік “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя”; укладальнік, аўтар прадмовы і каментарыяў да кнігі “Мікалай Лапіцкі: У служэньні Богу й Беларусі”( разам з В. Кіпелем). Аўтар і каарданатар серыі “Гісторыя беларускага рэлігійнага жыцця”. Піша вершы.

_______________________________

Шылько Ганна Эдуардаўна, паэт. Нарадзілася 15. 03. 1943 г.

Мурзіч Анжэла Генадзьеўна, паэт. Нарадзілася 16. 03. 1976.

Латыш Аліна Лявонаўна, празаік, публіцыст. Нарадзілася 22. 03. 1962.

 

4.Красавік

Якубоўскі Якуб Адамавіч (20.04.1932 – 14.09.1998), лінгвіст, гісторык, географ, энцыклапедыст. Нарадзіўся ў в. Камаі Пастаўскага раёна. У 1962 годзе з адзнакай скончыў геаграфічны факультэт БДУ, у 1982 – гістарычны, а ў 1988 – факультэт беларускай мовы і літаратуры БДУ. Працаваў рэдактарам у выдавецтве “Беларуская Савецкая энцыклапедыя”. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, узнагароджаны трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Аўтар шматлікіх артыкулаў у розных энцыклапедычных даведніках. Рэдагаваў татарскі часопіс “Байрам”. Напісаў тэкст гімна беларускіх татараў.

>>>http://www.kimpress.by/

_______________________________

kascien_0Касцень Алесь (Касцень Аляксандр Дзмітрыевіч), беларускі паэт, празаік, журналіст. Нарадзіўся 23.4. 1955 г. у вёсцы Касцяні Пастаўскага раёна. Закончыў СШ № 2 г. Паставы, філфак БДУ. Працаваў журналістам у газетах “Пастаўскі край”, “Звязда”, “Народнае слова”. Зараз займаецца творчай працай.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Зруб”, “Правінцыялы”, “13 чарачак і гляк”, “Лязо душы”, кніг прозы “Золата дзядулі”, “Вясковыя і местачковыя гісторыі”, “Каменьчыкі ў кірзавым боце”. Памёр 17 верасня 2009 г.

>>> https://libpost.wordpress.com/

________________________________

Трубач Леанід  Нарадзіўся 25 красавіка 1963 года ў вёсцы Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. З 1970 па 1974 год вучыўся ў Гуцкай васьмігадовай школе, потым — у Варапаеўскай СШ (2,5 гады). З 1977 г пражываў у Паставах. Вучыўся ў васьмігадовай школе N 4, скончыў 10 класаў у СШ N 1 у 1980 годзе. У гэты ж час паступіў на аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта ў г. Мінску. У 1985 годзе скончыў і быў накіраваны ў Пастаўскі раён. Працаваў у цёплаўскай васьмігодцы, у Пастаўскім райкаме КПБ (пачынаў падрыхтоўку раённай кнігі «Памяць»). З 1991 года працуе ў СШ N 1 настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе, на рускай мове. Хутка перайшоў на родную. З 1979 года ўдзельнічаў у рабоце літаб’яднання «Світанак» пры райгазеце «Звязда». У час вучобы ў БДУ быў членам літаб’яднання «Узлёт» (універсітэцкага), якім кіраваў Алег Лойка.

Вершы друкаваліся ў рэспубліканскіх газетах, у альманаху «Дзень паэзіі», зборніках «Рунь» (1985) і «Квадра» (1990). У двух апошніх былі прадстаўлены аўтары, якія вучыліся ў БДУ. З’яўляўся адным з аўтараў калектыўных зборнікаў літаб’яднання «Світанак». Памёр 30 сакавіка 2009 г. У 2010 г. выйшла кніга твораў “Паміж песняй і болем”.

>>> https://libpost.wordpress.com/

___________________________________

1_1213Нафрановіч Аркадзь Іосіфавіч, нар. 26.04.1936 у в. Юшкавічы Мядзельскага раёна. Вучыўся ў пастаўскім і Лепельскім педвучылішчах. Закончыў геаграфічны факультэт БДУ. Усё жыццё працаваў настаўнікам на Пастаўшчыне.

Выдаў кнігі паэзіі “Мядзельскі мерыдыян”, “Святло Нарачы”, “У пошуках ісціны”; зборнік песень “Мелодыі роднага краю”(музыка М. Пятрэнкі), кнігу прозы “Мая адысея”. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча.

Жыў у в. Камаі Пастаўскага раёна.

Памёр  15.03.2015. года.

>>> https://libpost.wordpress.com/

____________________________________

Фурс Антон Віктаравіч, нарадзіўся 30.4.1928 г. у мястэчку Язна былога Дзісненскага павета (Міёрскі р-н).  Там жа закончыў сямігодку, а ў 1943 г. Глыбоцкую прагімназію.У 1947 г. вучыўся на апошнім курсе Глыбоцкага педвучылішча, трапіў пад рэпрэсіі па справе Саюза беларускіх патрыётаў. Адбываў пакаранне на лесапавале на Урале (ВостокУраллаг) і  ў Казахстане (Карлаг) на будоўлі новых шахт. Выйшаў на волю датэрмінова ў 1956 г. Жыў у г.Шахцінску (Казахстан), у 1982 г. з сям’ёй вярнуўся на Радзіму. У 1992 г. рэабілітаваны. Зараз на пенсіі, жыве ў г. Паставы.

Вершы пачаў пісаць у няволі. Большая іх частка была знішчана ў часы жыццёвай небяспекі.

 

5.Май

Вайцяшонак Марыя Антонаўна (Марыя Жук), празаік, публіцыст.Нарадзілася 3.5.1942 г. у г. Змяінагорск Алтайскага краю, куды ў 1939 годзе былі высланы з Пастаўшчыны бацькі. Пасля смерці бацькоў і старэйшых сясцёр выхоўвалася ў дзіцячых дамах Змяінагорска, Масквы, Ракава, некаторы час – у цёткі на Пастаўшчыне. Закончыла філфак БДУ, працавала настаўніцай на Пружаншчыне і на Пастаўшчыне (Схоліна, Дунілавічы). З 1947 года – на журналісцкай працы ў газетах “ЛіМ”, “Сельская газета”, часопісах “Нёман”, “Беларусь”.

Артыкулы і апавяданні публікаваліся ў рэспубліканскім і саюзным друку. Аўтар зборніка нарысаў “Сярод блізкіх людзей”, частка сюжэтаў якіх звязана з Пастаўшчынай, а таксама кніг “Жанчына каля люстэрка”, “Сад нявіннасці”, “Кола” і кніжкі казак для дзяцей “Каму расказваюць казкі на два вушкі?”.

________________________________

Шыман Зінаіда Іванаўна, паэт. Нарадзілася 03. 05. 1928 г.

__________________________________

libposДраўніцкі Іван Пятровіч (нар. 6.05.1932), краязнаўца. Нарадзіўся ў в. Гвоздавічы Пастаўскага раёна. Вучыўся ў Камайскай школе, Пастаўскім педагагічным вучылішчы. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам школы на Мядзельшчыне. Выдатнік асветы СССР і БССР, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Аўтар кніг “Мая Віленшчына”, “Мястэчка пры полацкім тракце”, “Касцёл у Канстанцінаве”, шматлікіх краязнаўчых артыкулаў у кнігах “Памяць”, часопісах “Куфэрак Віленшчыны”, “Нашы карані”, рэспубліканскіх і мясцовых выданнях. Аўтар шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў.

______________________________

Пётра Мурзёнак: Нарадзіўся я 8 мая 1951 года ў вёсцы Дунілавічы на Пастаўшчыне ў Віцебскай вобласці, але дзяцінства і юнацтва правёў у іншай вёсцы — Дварчаны таксама Пастаўскага раёна, дзе мае бацькі працавалі настаўнікамі ў школе. Бацька некаторы час працаваў дырэктарам школы, выкладаў фізіку і матэматыку, а маці вучыла дзетак у пачатковых класах. Па сканчэнні васьмігодкі я вучыўся ў Паставах. У сярэдняй школе толькі адзін раз меў тройку за чвэрць па фізіцы праз складанасці пераходу на іншую мову. Бо ўсё выкладанне ў васьмігодцы было на беларускай мове, а калі прыйшоў у Паставы, там было па-руску, і ўсю першую чвэрць мне было складана прыстасоўвацца да іншай тэрміналогіі.

__________________________________

2016-06-07 23 47 47Захарэвіч Ніна Маркаўна (22.05.1933. – 11.10.2005), паэт. Нарадзілася ў в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў Ваўкалацкай сямігодцы, Будслаўскай сярэдняй школе. Закончыла фізіка-матэматычны факультэт Маладзечанскага настаўніцкага інстытута з адзнакай, фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. Усё жыццё працавала ў сістэме адукацыі Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў на розных пасадах (настаўніца, загадчыца дзіцячага садка, дырэктар школы, старшыня райкама прафсаюза).

Працавала пераважна ў жанры паэзіі. Выдала кнігі вершаў “Дарыце маці кветкі”, “Жнівеньскі вецер”, “Бэзавы цвет”. Лаурэат фестывалю гумару ў Аўцюках. Пераможца конкурсаў прыпевак газеты “Звязда”. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.

>>> https://libpost.wordpress.com/

 ________________________________

Карнілава Наталля Яўгенаўна, паэт. Нарадзілася 30. 05. 1971 г. у в. Юнькі Пастаўскага раёна. Закончыла СШ № 2 г. Паставы, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працуе настаўніцай выяўленчага мастацтва і сусветнай мастацкай культуры Пастаўскай СШ № 3.

Аўтар кнігі вершаў “Радуга – Вясёлка” (2005) (выд. Цэнтр БДУ). Вершы друкаваліся ў раённых і рэспубліканскіх выданнях.

6.Чэрвень

2016-07-10_23-15-04Тызенгаўз Канстанцін (03. 06. 1786 – 16. 03. 1853), прыродазнавец, асветнік, арнітолаг. Нарадзіўся ў мястэчку Жалудок на Гродзеншчыне Служыў у войску, меў чын палкоўніка войска Княства Варшаўскага. Удзельнічаў у вайне 1812 года на баку Напалеона напачатку камандзірам батальёна 19-га літоўскага палка, а потым у корпусе Юзафа Панятоўскага. Браў удзел у бітве пад Лейпцыгам. Пасля выхаду ў адстаўку пасяліўся на сталае жыхарства ў Паставах. З імем Канстанціна Тызенгаўза связаны культурны росквіт мястэчка. Пры ім у Паставах была створана карцінная галерэя і багаты арніталагічны музей з бібліятэкай. Сам К. Тызенгаўз актыўна займаўся навуковай працай у галіне арніталогіі, напісаў і выдаў кнігі “Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак”(1841) і “Усеагульная арніталогія, або Апісанне птушак усіх частак свету” (1843-1846). Гэтыя выданні да сённяшніх дзён не згубілі сваёй навуковай вартасці.

>>> https://leon210648.wordpress.com/

 ______________________________

Казак Віктар (Кейзік Віктар Пятровіч) нарадзіўся 4.06.1950 ў в. Кейзікі Пастаўскага раёна. Па адукацыі – інжынер-механік. Займаецца мастацкай апрацоўкай метала. Выканаў панікадзілы для цэркваў у Каз’янах, Груздаве, Манькавічах.

Вершы піша з маленства. Творы не друкаваліся.

_____________________________

Герчык Міхаіл Навумавіч (Майсей Беньямінавіч), нарадзіўся 7. 06. 1932 г. ў г. Бабруйску. Празаік, публіцыст, перакладчык. Скончыў Мінскае педвучылішча і БДУ, працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, у выдавецтвах “Беларусь”, “Мастацкая літаратура”.

Аўтар раманаў “…Аддаеш назаўсёды” (прэмія імя М. Астроўскага), “Здабыццё надзеі”, “Вяртанне да сябе”, дакументальна-публіцыстычнай аповесці “Час гаспадароў” пра жыццё і справы старшыні калгаса імя Суворава Пастаўскага раёна А. Валодзькі.

Жыве ў Мінску.

___________________________________

libposБыкаў Васіль Уладзіміравіч (19.06.1924 – 22.06.2003), беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Бычкі на Ушаччыне. Вучыўся ў Кубліцкай сярэдняй школе і Віцебскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; двойчы паранены.

Лаурэат Дзяржаўных прэмій БССР і СССР.

Аўтар шматлікіх раманаў і аповесцей (“Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада”, “Альпійская балада”, “Кар’ер” і інш.) Па кнігах зняты фільмы.

Неаднаразова бываў на Пастаўшчыне. Прысутнічаў на здымках фільма “Воўчая зграя”, якія адбываліся каля Лынтупаў, выступаў перад настаўнікамі і вучнямі мясцовай школы.

__________________________________

 

7.Ліпень

 Заяц Ірына Мікалаеўна, нарадзілася 4. 07. 1986 у г. Ветка Гомельскай вобласці. Закончыла СШ №1 г. Паставы. Студэнтка 2-га курса факультэта журналістыкі БДУ.

Сфера інтарэсаў: журналістыка, краязнаўства, замежныя мовы.

Адзін з аўтараў кнігі “Манькавічы: гісторыка-геаграфічны нарыс” (разам з І. Пракаповічам і А. Вансовіч); падрыхтавала творчыя працы па тэмах “Страчаныя помнікі г. Паставы і ваколіцаў”, “Генацыд яўрэйскага насельніцтва на Пастаўшчыне”.

Удзельніца навуковага краязнаўчага таварыства “Ювента”.

______________________________

Малец Іосіф Іосіфавіч, паэт, празаік. Нарадзіўся 10. 07. 1958

______________________________

12Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (15.7.1900 – 20.3.1976), беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык. Нарадзіўся ў в. Агароднікі Пастаўскага раёна. Закончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у Тульскай вобласці, служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Маскве (рэдактарам, адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР, выкладчыкам Камуністычнага універсітэта народаў Захаду). Закончыў Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава, быў членам літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”. У 1930 годзе рэпрэсаваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве, тады ж наведаў і радзіму. Вёў перапіску з вучнямі і настаўнікамі Манькавіцкай школы.

Аўтар зборнікаў вершаў “Строма”, “Трысцё”, “Credo”, “Наля”, “Палеская рапсодыя” і іншых. Ім таксама напісаны аповесці для дзяцей “Жоўтая акацыя”, “Ганна Алелька”, “Як Алік у тайзе заблудзіўся”, кнігі вершаваных казак. Пераклаў творы У. Шэкспіра, Дж. Байрана, В. Брусава, П. Тычыны і іншых паэтаў. Лаурэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы. Член СП СССР.

У кнізе ўспамінаў “Пялёсткі” апісвае эпізоды свайго маленства на Пастаўшчыне (Агароднікі, Манькавічы, Мядзел).

>>> https://libpost.wordpress.com/

______________________________

Ліпень Слава (Смятанка Вячаслаў Фёдаравіч) нарадзіўся 25. 07. 1945 г. ў в. Чарты Пастаўскага раёна. Скончыў СШ № 2 г. Паставы і філалагічны факультэт БДУ. Працаваў ў рэдакцыі газеты ”Пастаўскі край”. Зараз на пенсіі. Жыве ў в. Чарты.

Вершы друкаваліся ў газетах “ЛіМ”, “Пастаўскі край”.

_______________________________

Легастаева Аліна Антонаўна, беларуская паэтэса. Нарадзілася 27. 07. 1941г. у в. Верацеі Пастаўскага раёна. Закончыла Крулеўшчынскую сярэднюю школу і Віцебскі педагагічны інстытут. Больш 20 гадоў жыла ў Літве, пяць гадоў працавала на БАМе. У 1992 годзе вярнулася на радзіму.

Аўтар зборнікаў паэзіі “Яшчэ да Евы я жыла”(1998), “На вертикали сердца”(1999), “Позніх кветак святло”(2006)

Жыве ў Мінску.

 

8.Жнівень

Ромер-Ахенкоўская Гелена (псеўданімы Сцініо, Відз, Спектатар) (02.08.1875-26.04.1947), літаратар, журналіст, асветніца. Нарадзілася ў Вільні, маленства правяла ў маёнтку бацькоў у в. Каралінова на Пастаўшчыне. Першапачатковую адукацыю атрымала дома, з 1884 года вучылася ў Кракаве ў прыватным пансіянаце Л. Жаляшкевіч. Пазней удасканальвала адукацыю ў Францыі і Бельгіі, напісала і абараніла дысертацыю. У час нямецкай акупацыі ў 1914-1918 гг. Адкрыла ў ваколіцах Каралінова чатыры беларускія школы. Актыўна ўдзельнічала ў журналісцкім і пісьменніцкім жыцці на Віленшчыне; выдавала ў Вільні газету “Слова”. Пахавана ў Торуні (Польшча).

Аповесці “Маякі”, гістарычнай паэмы “Карылла, або Патрыятычнае каханне”, шматлікіх апавяданняў, у тым ліку і па сюжэтах родных мясцін (“Кніжка пра іх”, “Свае людзі”, “Тутэйшы”).

____________________________

11111111111111Клачкова Валянціна Аляксееўна (нар.17.08.1924). У час вайны была партызанкай атрада ім. Фрунзе, пасля вайны – на партыйнай і савецкай рабоце. З 1963 года – старшыня Пастаўскага райвыканкама, з 1970 па 1978 – першы сакратар Пастаўскага РК КПБ. Была членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, БССР. Выбіралася намеснікам Старшыні Прэзідыюма Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджана шматлікімі ардэнамі і медалямі, у тым ліку і ордэнам Леніна.

Аўтар сямі кніг: “Встречи с мужеством», «Сила верности», «Сила любви», «Моё сокровище», «Мы из ХХ века», «Мысли о прошлом», «Мы из ХХ века»(изд 2-е, дополн). Жыве ў Мінску.

>>> https://leon210648.wordpress.com/

 ____________________________

Гінько Алена Іванаўна, паэт. Нарадзілася 22. 08. 1965.

 

9.Верасень

 

Скрыцкая Святлана Міхайлаўна, паэт. Нарадзілася 02. 09. 1947.

________________________________

%d0%bc%d0%b0%d0%b3%d0%b5%d0%bb%d1%8c%d0%bd%d0%b8%d1%86%d0%ba%d0%b8%d0%b9-%d0%b2-%d1%8fМагільніцкі Уладзімір Яраслававіч, краязнаўца. Нарадзіўся 05. 09. 1943 г. у в. Вайшкуны Пастаўскага раёна. Закончыў Лынтупскую сярэднюю школу, гістарычны факультэт БДУ. Займаўся камсамольскай і партыйнай работай, працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела райкама КПБ, начальнікам Пастаўскай раённай інспекцыі па ахове прыроды. Зараз на пенсіі.

Аўтар кнігі “Природа Поставского края”.

Жыве ў Паставах.

_________________________

Арэх Мікалай Уладзіміравіч нарадзіўся 09. 09. 1971 года ў вёсцы Жоўніца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў гістарычны факультэт Магілёўскага універсітэта. Працуе настаўнікам гісторыі у Гуцкай СШ Пастаўскага раёна.

Сфера інтарэсаў: гісторыя, краязнаўства, педагогіка. Збірае і апрацоўвае матэрыялы па Галбейшчыне. Стварыў краязнаўчы музей у Гуцкай школе.

Хатні адрас: вул. Савецкая, 77, в. Гута, Пастаўскі раён, 211833

Тэлефон: 8 – (02155) – 59-5-21

 ___________________________

Ярашэвіч Каця (Ярашэвіч Кацярына Ірыневушаўна). Нарадзілася 10.9.1982 г. у Паставах. Закончыла СШ № 1 у родным горадзе, Мінскі фінансава-эканамічны каледж, зараз – студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Вершы друкаваліся ў часопісе “Першацвет”, газетах “ПОСТ №1”, “Пастаўскі край”. Удзельніца літаратурных семінараў у Дзеравянках і ў Іслачы. Пераможца рэспубліканскага конкурса на лепшы паэтычны твор, прысвечаны Ф. Скарыну.

 

____________________________________

Пузына Альбіна Габрыеля (22.09.1815 – 16.08.1869), пісьменніца, грамадская дзяячка. Нарадзілася ў в. Дабраўляны Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1850 – 1860-х гг. Жыла ў Нястанішках, што на Смаргоншчыне, а потым у мужавым маёнтку Гарадзілава каля Маладзечна. Сябравала з С. Манюшкам і У. Сыракомлем. Часта бывала ў Паставах у рэзідэнцыі свайго роднага дзядзькі Канстанціна Тызенгаўза, аб чым пакінула ўспаміны ў кнізе “У Вільні і дварах літоўскіх 1815 – 1843”.

Аўтар кніг прозы і паэзіі “У імя Бога”, “Далей у свет”, “Прозай і вершам”, “Проза і вершы” і інш.

 

10.Кастрычнік

Луцыян Шчасны Нарадзіўся 1 кастрычніка 1942 года ў в. Хрыстова. Вучыўся ў Ласіцкай сярэдняй школе. З 1962 па 1965 гады служыў у войску ў Сібіры. У 1966 годзе закончыў курсы трактарыстаў. Некалькі гадоў працаваў па спецыяльнасці, а потым шмат гадоў на ферме пастухом. З 2002 года на пенсіі. Вершы друкаваліся ў “Вожыку” і “Чырвонай з

_____________________

Гіль Міхась Нікадзімавіч, краязнаўца, перакладчык. Нарадзіўся 12. 10. 1958 г.у г. Паставы. Закончыў у родным горадзе СШ № 2, Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў інжынерам на заводзе “Беліт”.

Аўтар краязнаўчых кніг “Былыя сядзібы і паркі Паазер’я. Пастаўшчына”(2004), “Былыя сядзібы і паркі. Астравеччына”(2006). Пераклаў з польскай мовы кнігу Г. Жаброўскага “Манаграфія вёскі Міхнічы і ваколіц у Пастаўскім павеце на Віленшчыне”.

Жыве ў Паставах.

__________________________

Гарбуль Аляксандр Васільевіч, краязнаўца, празаік. Нарадзіўся 17. 10. 1960 г. у г. Роўна на Украіне. Закончыў Лынтупскую сярэднюю школу Пастаўскага раёна, школу тэхнікаў падводнага плавання імя С. М. Кірава ў Ленінградзе з чырвоным дыпломам. Служыў мічманам на Ціхаакіянскім флоце. Пасля вайсковай службы вярнуўся на Пастаўшчыну, працаваў на прадпрыемствах раёна, у Маскве, у Чэхіі.

Аўтар кніг “Скарбы сівых валуноў”(2002), “Навэлы і апавяданні”(2009). Піша апавяданні, вершы; збірае і апрацоўвае фальклор. Творы друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

Жыве ў г. п. Лынтупы Пастаўскага раёна.

 

11.Лістапад

libposАтрахімовіч Іосіф Канстанцінавіч (Зюта), мастак, паэт. Нарадзіўся 16. 11. 1950 г. у г. Паставы. Закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Доўгі час працаваў прафісійным мастаком. Цяпер – выкладчык Пастаўскай мастацкай школы.

Аўтар кнігі вершаў “Перад мальбертам” (2003). Творы друкаваліся ў рэгіянальных выданнях.

_____________________________

Лісіцкая Вольга Мікалаеўна, нарадзілася 28.11.1962 у вёсцы Стары Двор Пастаўскага раёна. Вкучылася ў Старадворскай і Варапаеўскай школах, скончыла Полацкі лясны тэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працуе ў Пастаўскім лясгасе.

Аўтар шэрагу песень і вершаў, якія друкаваліся ў розных мясцовых і рэспубліканскіх выданнях.

 ____________________

12.Снежань

image-1Пракаповіч Ігар (Ігар Міхайлавіч), паэт, краязнаўца, географ. Нарадзіўся 09.12. 1960 г. у г. Паставы. Закончыў Пастаўскую СШ № 2, геаграфічны факультэт БДУ і аспірантуру Нацыянальнага Інстытута Адукацыі. Працуе настаўнікам геаграфіі СШ №1 г. Паставы.

Выдаў зборнікі паэзіі: “Рэха малітваў”(1993), “Намагнічаны космас”(1996), “Шляхі наканаванага бязмежжа”(1999), “Я Вас каханнем растрывожу…” (2005), “Луска вечнасці” (2005).

Аўтар кніг па краязнаўству: “Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна”(1994), “Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна”(2000), “Крыжы і камяні”(2003), “Манькавічы” (2004) (у сааўтарстве), “Насельніцтва Пастаўскага краю” (2004), “Ваколіцы Паставаў” (2004), “Мястэчка каля пушчы: Груздава і ваколіцы” (2005)(у сааўтарстве). Аўтар тэкста фотаальбома “Паставы” (2006), укладальнік кнігі “Дзе Мядзелка песні пяе” (“Пастаўшчына літаратурная”)(2006). Творы друкаваліся ў шматлікіх рэгіянальных і рэспубліканскіх выданнях.

Член-карэспандэнт міжнароднай Акадэміі арганізацыйных і упраўленчых навук. Член Вучонага савета беларускага геаграфічнага таварыства. Фіналіст рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года-95”.

Жыве ў Паставах.

УВАЖАЕМЫЕ ЧИТАТЕЛИ! Если у кого-есть дополнения, замечания или замечена ошибка или неточность, просьба сообщить.

Реклама
 

ДОБАВИТЬ КОММЕНТАРИЙ ИЛИ ВАШ ОТЗЫВ (пишите нам прямо здесь)

Заполните поля или щелкните по значку, чтобы оставить свой комментарий:

Логотип WordPress.com

Для комментария используется ваша учётная запись WordPress.com. Выход / Изменить )

Фотография Twitter

Для комментария используется ваша учётная запись Twitter. Выход / Изменить )

Фотография Facebook

Для комментария используется ваша учётная запись Facebook. Выход / Изменить )

Google+ photo

Для комментария используется ваша учётная запись Google+. Выход / Изменить )

Connecting to %s